Паведаміўшы пад час выступу ў Кнэсэце, што цяпер разглядаецца магчымасьць скасаваньня візаў для грамадзянаў Украіны, міністар сказаў: “Спадзяюся, што наступнай, пасьля Украіны, дзяржавай будзе Беларусь, але гэта ўжо пытаньне міжнароднай палітыкі, а ня ўнутранай бясьпекі альбо яшчэ чагосьці”, – паведамляе партал izrus.
Паводле амбасадара Беларусі ў Ізраілі Ігара Ляшчэні, якія цытуе партал izrus, Менск прыязна ўспрыняў заяву міністра турызму Стаса Місежнікава пра намер скасаваць візавы рэжым з Беларусьсю. Ляшчэня заявіў, што ўвядзеньне бязьвізавага рэжыму будзе адбывацца “паэтапна”, і ў гэтым годзе адбудзецца другі этап кансультацыяў у гэтай справе паміж зьнешнепалітычнымі ведамствамі абедзьвюх краінаў,
Тэма скасаваньня візаў уздымалася летась у часе візыту ў Менск міністра замежных справаў Ізраілю Авігдора Лібэрмана. У траўні 2009 г. амбасадар Ізраілю ў Менску Эдзі Шапіра заяўляў, што скасаваць візавы рэжым паміж Ізраілем і Беларусьсю плянуецца на працягу 2010 году.
14-18 лютага Ізраіль наведае група дэпутатаў Нацыянальнага сходу Беларусі на чале з Алегам Вялічкам.