Пра гэта сёньня паведаміў намесьнік міністра спорту і турызму Беларусі Чэчлаў Шульга на праходзячай у Менску канфэрэнцыі “Турызм у Ізраіль – агляд турыстычнага рынку”. Ён згадаў, што бязьвізавыя стасункі ўжо маюць Ізраіль і Расея. І калі Беларусь ня хоча губляць марна час, яна мусіць таксама паклапаціцца пра такія ж стасункі, сказаў спадар Шульга.
Прадстаўнікі Ізраілю даводзілі прысутным, што апошнім часам з былога СССР едуць ня толькі дзеля таго, каб пабачыць сваякоў і сяброў, але і для таго, каб пабачыць краіну. “І гэта зразумела, паколькі наша краіна літаральна дыхае гісторыяй”,-- падкрэсьліла супрацоўніца міністэрства турызму Нэты Пэлег-Брыскін.