Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юры Істомін: Улада пры Саўчанку была неканструктыўная


Юры Істомін
Юры Істомін


Аляксандар Лукашэнка вызваліў ад абавязкаў старшыні Гарадзенскага аблвыканкаму Ўладзіміра Саўчанку. Пра гэта паведаміла БелТА. У інфармацыі агенцтва гаворыцца, што спадар Саўчанка сам падаў заяву на імя Лукашэнкі з просьбай «вызваліць ад займанай пасады па стану здароўя з пераводам на іншую працу зь меншым аб’ёмам рашаных задач».

Адстаўку старшыні Гарадзенскага аблвыканкаму Ўладзіміра Саўчанкі камэнтуе кіраўнік Гарадзенскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Юры Істомін:

«Першае, што хацеў бы адзначыць: улада пры Саўчанку была неканструктыўная, яна ня йшла ні на якія кампрамісы, яна не зьбіралася размаўляць ні з кім, акрамя сваіх прыхільнікаў. Таму я лічу, што яна вельмі закрытая для грамадзтва. Далей, эканамічныя паказчыкі вобласьці былі ня самыя лепшыя, да таго ж тут няма добрага клімату для бізнэсу. А самае галоўнае, можна назваць палітычным скандалам тое, што справа Аўтуховіча і Асіпенкі была высмактаная з пальца (іх абвінавачваюць у падрыхтоўцы замаху на Саўчанку).
Справа Аўтуховіча і Асіпенкі была высмактаная з пальца.
Каб там былі рэальныя сьведкі, рэальныя доказы замаху, абодва былі б асуджаныя па гэтай справе. А раз гэтага не адбылося — значыцца, справа, хутчэй, у тым, што мясцовая ўлада хацела паказаць сваю значнасьць і сваю дзейнасьць. Таму я лічу адстаўку Саўчанкі вельмі канструктыўным крокам, і лічу, што павінен прыйсьці больш малады і актыўны, больш лібэральны чалавек сюды, у Гарадзенскую вобласьць».

Хаця прагназаваць нічога нельга, прызнаецца Юры Істомін.

Ці не азначае адстаўка Саўчанкі, што справа Аўтуховіча і Асіпенкі можа «рассыпацца»?

Істомін: «З пункту гледжаньня юрыдычнага, калі быў склад крымінальнага ўчынку, то справа будзе даведзеная да канца. А з пункту погляду маральнага, этычнага ўсё выглядае складана. Фактычна тут справы няма, як мы гэта ацэньваем, як юрысты ацэньваюць. Таму я лічу, што з боку Саўчанкі было б вартым крокам напісаць заяву з мэтай, каб Аўтуховіча і Асіпенку памілаваць ці зрабіць нейкую палёгку, бо я лічу, што Саўчанка таксама адказны за гэтую справу».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG