Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саўчанку звольнілі


Уладзімер Саўчанка
Уладзімер Саўчанка

Кіраўнік гарадзенскай вэртыкалі Ўладзімер Саўчанка звольнены з пасады паводле ўласнай заявы.


Як паведамляе прэсавая служба Лукашэнкі, адстаўка старшыні Гарадзенскага аблвыканкама зьвязаная са станам здароўя Саўчанкі, які папрасіў “перавесьці яго на працу зь меншым аб’ёмам задач”.

Аблвыканкамам будзе пакуль кіраваць першы намесьнік Саўчанкі Іван Жук.

Спадар Жук стаў першым намесьнікам кіраўніка вобласьці прыблізна год назад. Прызначэньне выглядала даволі нечакана, бо перад тым ён быў дырэктарам Ваўкавыскага мясакамбінату.

У першай палове мінулага сьнежня У.Саўчанка выйшаў на працу пасьля адпачынку, правёў плянэрку, а неўзабаве стала вядома, што ён знаходзіцца на лячэньні.

У.Саўчанку прыслалі ў Гарадзенскі аблвыканкам першым намесьнікам старшыні з Магілёўшчыны. Кіраваць аблвыканкамам ён стаў пасьля сьмерці яго старшыні, спадара Аляксандра Дубко, на пачатку 2001 году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG