Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прышчапляць ад “сьвінога” грыпу будуць расейскай вакцынай


Расейская вакцына супраць грыпу A/H1N1 праходзіць рэгістрацыю ў Беларусі. Пасьля гэтага яе пачнуць пастаўляць у краіну.

“Пасьля таго як вакцына будзе зарэгістраваная, яна ў самыя кароткія тэрміны паступіць у Беларусь”, — паведамілі Інтэрфаксу ў Міністэрстве аховы здароўя.

Беларусь плянуе закупіць 1 мільён дозаў вакцыны супраць сьвінога грыпу, каб прышчапіць 500 тысяч чалавек.

“Гэтай вакцынай будзе праведзена імунізацыя груп грамадзянаў (…) гэта супрацоўнікі так званых жыцьцёва важных службаў: мэдработнікі, работнікі жыльлёва-камунальных службаў, супрацоўнікі шэрагу падразьдзяленьняў органаў унутраных спраў і МНС”, — растлумачылі ў Міністэрстве аховы здароўя.

“Прадпрыемства “Белфармацыя” таксама мае намер дадаткова закупіць вакцыну супраць “сьвінога” грыпу, якой жыхары рэспублікі могуць прайсьці вакцынацыю за ўласныя сродкі”, — дадалі прадстаўнікі Мінздраву.

“Сьвіны” грып у Беларусі за час ад пачатку назіраньняў лябараторна пацьверджаны ў 165 чалавек. Паводле стану на сярэдзіну лістапада ў Беларусі ад “сьвінога” грыпу памерлі 13 чалавек.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG