Пра гэта са спасылкай на прадстаўнікоў Усясьветнай арганізацыі аховы здароўя паведаміла «Эўрапейскае радыё для Беларусі».
У размове з карэспандэнтам “Свабоды” прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя Беларусі не пацьвердзілі гэтыя высновы. Галоўны эпідэміёляг міністэрства Іна Карабан сказала, што “на сёньняшні дзень мы не ўваходзім ні ў якую хвалю, а захворвальнасьць на вострыя рэсьпіраторныя і вірусныя інфэкцыі застаецца на ўзроўні мінулага года”. Паводле спадарыні Карабан, калі будзе другая хваля, сказаць цяжка, “гэта можа быць канец сьнежня — пачатак студзеня альбо студзень — люты”.
Паводле галоўнага эпідэміёляга, колькасьць захворваньняў на сьвіны грып асобна ня ўлічваецца і “ідзе ў агульную колькасьць грыпаў”.
Штодня ў Беларусі па кантрольных гарадах рэгіструецца 10—12 тысяч захворваньняў на вострыя рэсьпіраторныя і вірусныя інфэкцыі (у тым ліку і на грып).
Паводле БелаПАН, у пэрыяд эпідэмічнага ўздыму захворваньня на грып і ВРІ (з 29 кастрычніка па 4 сьнежня) у Гомельскай вобласьці зьвярнуліся па мэдычную дапамогу 191 659 чалавек, што ў 4,8 раза больш, чым за аналягічны пэрыяд летась. Шпіталізавана 6460 чалавек з ВРІ і 6678 чалавек з пнэўманіяй.
Цяпер у вобласьці адзначаецца зьніжэньне захворваньняў на ВРІ і паляпшэньне эпідэмічнай сытуацыі. За апошнія два тыдні (19.11—02.12) зарэгістравана 46 720 выпадкаў вострых рэсьпіраторных інфэкцый, што ў 2,4 раза менш у параўнаньні з папярэднімі двума тыднямі (05.11—18.11).
Зараз закупляецца 1 млн. дозаў вакцыны супраць пандэмічнага грыпу A (H1N1), паведамляе Рэспубліканскі цэнтар гігіены, эпідэміялёгіі і грамадзкага здароўя. Гэтай колькасьці хопіць для вакцынацыі 500 тысяч чалавек. Яна будзе прызначана перш за ўсё для работнікаў арганізацый аховы здароўя і жыцьцёва важных службаў краіны.
Паводле афіцыйных зьвестак, пачынаючы з 19 кастрычніка на вострыя рэсьпіраторныя інфэкцыі ў Беларусі перахварэлі каля 1,5 млн. чалавек.
Паводле намесьніка міністра аховы здароўя Роберта Часнойця, вакцына ад грыпу A (H1N1) зьявіцца ў Беларусі ў другой палове сьнежня.