Невялікая заля ТБМ не змагла зьмясьціць усіх, хто прыйшоў на імпрэзу. Перш чым пачаць вандроўку па старонках кнігі, Уладзімер Арлоў апавёў пра сябе:
“Я нарадзіўся ў год зьмяі паводле ўсходняга календара, у год сьмерці Сталіна паводле календара савецкага. Паз знакам Дзевы, у радзільні насупраць Сафійскага сабору. Я марыў у дзяцінстве стаць дзяўчынкай, потым вадалазам, потым патолягаанатамам, потым шпіёнам. Але лёс склаўся так, што насуперак волі бацькоў, якія хацелі, каб я стаў хірургам, я стаў студэнтам гістарычнага факультэту БДУ ў далёкім 70-ым годзе. Калі нічога беларускага апроч назвы ў БДУ ўжо не заставалася. Я ўдзячны сваёй альма-матэр не за атрыманыя там веды з нацыянальнай гісторыі, а за атрыманае там разуменьне, што якраз гэтых ведаў нам і не давалі. Але, на вялікае шчасьце, тады да нас прыйшлі кнігі Ўладзімера Караткевіча і гэта быў адзін з тых знакаў лёсу, якія прадвызначылі мой далейшы шлях”.
Бальшыня выдадзеных кніг Уладзімера Арлова былі прысьвечаныя гісторыі. Але выйшлі і тры паэтычныя, а прэзэнтаваная сёньня чацьвёртая — “Усё па-ранейшаму, толькі імёны зьмяніліся”. Яна напісаная за адзін год.
“І шмат якія вершы нарадзіліся, калі я быў яшчэ ў аддзяленьні рэанімацыі пасьля прыгодаў з маім сэрцам. А потым вершы працягвалі пісацца ў шпіталі. І таму гэтая кніжка адлюстроўвае ня толькі мой сьвтагляд апошняга году, але ў нейкім сэнсе і маё новае сьветабачаньне, сьветаразуменьне і сьветаўяўленьне”.
Кніга вершаў выйшла ў выдавецтве “Логвінаў”. Сюды нават пасьпелі трапіць вершы напісаныя месяц таму, перад самай здачай кнігі ў набор. Рэдактар кнігі Аляксандра Макавік, мастак Сяргей Ждановіч.
На вокладках — гравюра “Літва 15-га стагодзьдзя” і партрэт паэта, напісаны Арленам Кашкурэвічам. Адкрываецца кніга вершам “Полацак”.
“Гэтая кніга амаль да апошняга дня перад друкарняй мела іншую назву. Яна называлася „Востраў Полацак“. Але мой сябар Валянцін Акудовіч да апошняга настойваў, каб я замяніў назву. Вось раптам прыйшла назва „Усё па-ранейшаму, толькі імёны зьмяніліся“. А назву „Востраў Полацак“ я пакінуў у запасе і мару напісаць кнігу прозы, у якой будуць новыя полацкія апавяданьні. Бо для мяне Полацак — гэта сапраўды востраў, выспа ў гэтым акіяне, куды нас закінула жыць”.
Уладзімер Арлоў прачытаў вершы з новай кнігі, а таксама зусім новыя, і пераклады з украінскай мовы. Сярод удзельнікаў імпрэзы, якія былі ў захапленьні ад паэтычных твораў, быў і ўкраінскі літаратар Аляксандар Ірванец. Той пажартаваў, што абняўся з Уладзімерам Арловым, як “хахол з бульбашом”. Спадар Ірванец перакладаў творы Ў.Арлова на ўкраінскую мову. У інтэрвію Свабодзе ён сказаў:
“Для мяне літаратура — гэта добрая літаратура. А тое, што ня добрая, то ўжо і не літаратура. Дык вось Арлоў піша добрую літаратуру. А як паэт ён вельмі таленавіты, як чалавек эпохі Адраджэньня. Як Леанарада, які маляваў Джаконду і тут жа пісаў музыку. Вось і Арлоў мог бы вынаходзіць кулямёт ці скульптуры ляпіць. Ён такі шматаблічны пісьменьнік”.