Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арлоў: “На жаль, у кнігі можа быць працяг”


Уладзімер Арлоў
Уладзімер Арлоў

20 траўня спаўняецца 55 гадоў беларускай службе Радыё Свабода. Да гэтай гадавіны выйшла кніга “Адзін дзень палітвязьня”, 15-я кніга з сэрыі “Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе”. У кнізе — гісторыі 41 беларускага палітвязьня ад 1996 да 2008 году. Пра новую кнігу “Свабоды” — пісьменьнік і гісторык Уладзімер Арлоў.


“Асабіста я гэтую кнігу даўно чакаў. І ня толькі таму, што большасьць яе герояў — мае добрыя знаёмыя, і я ганаруся гэтым знаёмствам. Найперш я чакаў гэтую кнігу, дзе гаворыцца пра маштабы рэпрэсій не сухой моваю лічбаў, а жывымі галасамі саміх палітвязьняў. Мне даводзілася бываць на судах над героямі кнігі. Вадзіму Лабковічу я прысьвяціў апавяданьне “Каханак яе вялікасьці”, якое потым дало назву адной з маіх кнігаў.

Гэтую кнігу разам зь іншымі я таксама перасылаў альбо перадаваў у зьняволеньне Аляксандру Казуліну, Юрыю Бандажэўскаму, Андрэю Кіму, Зьмітру Дашкевічу, Артуру Фінькевічу, Міколу Астрэйку, Міколу Статкевічу, Эніры Браніцкай. Не заўсёды гэтыя кнігі даходзілі да адрасатаў, але я быў бы шчасьлівы ведаць, што яны хоць крыху дапамагалі вытрымаць выпрабаваньне нашым палітвязьням там, за кратамі.

На жаль, у кнігі можа быць працяг. Дакладней, працяг піша само наша жыцьцё. Гераіняй кнігі магла б стаць праваабаронца Яна Палякова. Зноў за кратамі апынуліся Мікалай Аўтуховіч і Юры Лявонаў. Выхад кнігі, за якую я вельмі ўдзячны карэспандэнтам Радыё Свабода, асабліва важны цяпер, калі Беларусь стала ўдзельніцай праграмы “Ўсходняе партнэрства”. Трэба нагадаць Эўропе, што ў Беларусі па-ранейшаму ёсьць палітычны перасьлед і ёсьць палітычныя зьняволеныя”.

Адзін дзень 41 палітвязьня на Радыё Свабода

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG