“Калі сама кніга, яе слоўны зьмест, будзе вашым дзецям без патрэбы, прынамсі яны змогуць разглядаць гэтыя літары”, - сьціпла сказаў аўтар. Назва кнігі гіранічна перагукаецца з замежнымі бэстсэлерамі кшталту “Як зарабіць мільён?”, “Як заваёўваць сяброў і аказваць уплыў на людзей?”, “Як перастаць турбавацца і пачаць жыць?”. Бадай, з апошняй ня так ужо і іранічна. Бо менавіта гэткім патасам – перастаць турбавацца і пачаць жыць, жыць тут і цяпер, безадкладна – прасякнутая ягоная кніга.
Давяральная размова з чытачом, дыялягічная форма тэксту робіць кнігу падобнай да блогу. Хаця сам аўтар троху зьняважліва адхрышчваецца ад блогераў і блогінгу. Зрэшты, ёсьць адна рэч, якая сапраўды адасабляе гэтую кнігу ад большасьці блогаў – павольнасьць ейнага рытму. Ён не прысьцёбвае, а змушае троху спыніць хаду, узяць тайм-аўт, перабраць свае думкі і правесьці “працу над памылкамі”.
Многія гарачыя галовы, я ў тым ліку, пэўныя, што праблема беларускага грамадзтва палягае ў дэфіцыце “сапраўдных буяных”. Але аўтар кнігі, здаецца, бачыць сытуацыю іначай: беларусам не стае мэтадалягічнай разважлівасьці. “Давайце жыць мудра”, нібыта заклікае ён.
Прыгадваецца дыскусія зь дзіцячага мульт-сэрыялу “Сьмешарыкі”, дзе два героі з розным тэмпэрамэнтам і жыцьцёвымі поглядамі – Капатыч і Ласяш – спрачаліся аб тым, што важнейшае ў футболе: “настрой” або “тактыка”. Адказ на гэтае пытаньне вам давядзецца шукаць самастойна.
Прыйдзі Славамір Адамовіч да філярмоніі адначасова са мной, ён, мусіць, вырашыў бы, што ня варта было вяртацца з Нарвэгіі. Дзе яго дапякала засільле мігрантаў з азіяцкіх краінаў. Патрапіў зь пекла ды ў агонь!
А палове на шостую, калі я выйшаў з мэтро, пляцоўку перад філярмоніяй запаўняла кітайская моладзь. Яны ажыўлена гаманілі і шчоўкалі фотаапаратамі. У галаве мільганула думка, што, можа, гэта студэнтаў-філёлягаў прывялі пазнаёміцца зь легендай беларускага нацыянальнага друку? З маіх назіраньняў, студэнты зь Кітаю чамусьці найбольш упадабалі філфак БДУ. Але аказалася, што гэта калектыў сымфанічнага аркестру кітайскага радыё і тэлевізіі, што меўся выступіць у вялікай залі філярмоніі. Перад зьяўленьнем грознага Славаміра яны загадзя разышліся.
Тым часам у малой залі сабраўся, падобна, увесь цьвет беларускай нацыянал-дэмакратычнай інтэлігенцыі. Нават Акудовіч, якога няма, і той быў. Пакуль доўжылася імпрэза, мяне не пакідала адчуваньне крохкасьці беларускае культуры. Яе лёс вісеў літаральна на валаску: што калі б там, крый божа, абрынулася столь, ці то знайшоўся б хто-небудзь хворы на якую атыпічную трасцу? Дастаткова было чхнуць пару разоў, каб беларуская культура апынулася пад фатальнай пагрозай. На шчасьце, абышлося.
Склад сабранай публікі нагадваў прыхажанаў царквы: рэдкія маладзёны губляліся сярод масы людзей сталага веку, сям-там чулася агуканьне малых дзяцей, якіх бабулі ўзялі з сабой. Пэўна, частку маладых, тых, што ня бралі ўдзелу ў Дні салідарнасьці на Кастрычніцкай плошчы, адцягнула на сябе паралельная прэзэнтацыя выдавецтва "Галіяфы" ў Палацы мастацтваў. Ці бачыце, варта было Лукашэнку зьехаць, адразу ж нацыянал-дэмакратычнае жыцьцё завіравала. Ня ведаеш, куды падацца.
Нядаўна адрамантаваная, бліскучая, аформленая ў стылі хай-тэк заля выклікала замілаваньне ў Валянціна Акудовіча. Дагэтуль яму даводзілася выступаць толькі "у падвалах, паўпадвалах, склепах, нейкіх забруджаных памяшканьнях", а тут раптам гэткае шыкоўнае месца. І яшчэ знаходзяцца тыя, хто сьцьвярджае, нібыта беларуская культура перажывае ня лепшыя часы!
Зрэшты, нягледзячы на ўвесь бліскучы хай-тэк, на сцэне адсутнічаў мікрафон. Але прыязна настроеная публіка не зважала на такія дробязі і аднолькава пляскала ў далоні ўсім выступоўцам, нават тым, каго зусім было не чуваць. Мы, беларусы, добрыя людзі.
Выступоўцы не шкадавалі камплімэнтаў для гаспадара імпрэзы. Максім Жбанкоў прызнаўся, што калі б ён ня ведаў беларускае мовы, то "вывучыў бы яе адно дзеля таго, каб чытаць Дубаўца". Былая паплечніца па аб'яднаньню "Тутэйшыя" назвала яго "беларускім Канфуцыям" і дадала, што ён "мэтафізычна працуе над стварэньнем ВКЛ - Вялікага Княства Любові". Як на мой погляд, Канфуцый і любоў - рэчы ня надта сумяшчальныя, але за такую расшыфроўку звыклай абрэвіятуры можна ўсё дараваць. Уладзімер Арлоў, у сваю чаргу, назваў Сяргея Дубаўца "якам" беларускай культуры". Маючы на ўвазе быка з братняга Тыбэту, а не самалёт. Пятро Садоўскі прысьвяціў яму энэргічны верш пад назваю "Сяргею Дубаўцу: сэнсэю і катэхізатару" з такой канцоўкай: "...каб не патрапіць у чысьцец, рабі, як кажа Дубавец!"
Эстафэту хваласьпеваў перапыніў Славамір Адамовіч. Выказаўшы сьпярша сваю павагу да герою вечару і вызнаўшы яго адным са сваіх настаўнікаў, Славамір паскардзіўся, што кніжка Дубаўца - ня тое, што ён хацеў бы прачытаць. Маўляў, сама яе назва патрабуе інструкцыйнай канкрэтыкі, а тут нейкае дастаеўскае самакапаньне. Дзевятнаццаць год таму, калі Сяргей напісаў артыкул "Падставы рацыянальнага нацыяналізму", ён быў галава. Цяпер жа "усё ня так, рабяты". Свой выступ Славамір чамусьці назваў вершам, нават спрабаваў яго пэўны час чытаць рытмічна, але хутка гэта зрабілася немагчымым, бо нават да "белага" вершу ягоны тэкст ня быў падобны, таму ён кінуў марныя высілкі. Добразычлівая публіка, павагаўшыся долю імгненьня, прыязна запляскала ў далоні, калі ён скончыў. На твары паэта была напісаная разгубленасьць: што, ніхто ня хоча кінуць у мяне памідорам, ці то хаця б асьвістаць..?! Не, ніхто ня кідаў памідораў, не сьвісьцеў і не крычаў "ганьба!", адно паблажліва пасьміхаліся: добра, добра, сядай.
Вось так, спадар Адамовіч. За той час, пакуль вы гасьцявалі ў эўропах, беларусы засвоілі найноўшыя здабыткі заходняй цывілізацыі. Вы сталіся ахвярай таго, што Гербэрт Маркузэ назваў "рэпрэсыўнай талерантнасьцю". Яна пацыфікуе, абясшкоджвае пратэст ня горш, а мо нават болей эфэктыўна, чым які гумовы дручок.
Абедаў на прэзэнтацыі, што праўда, не раздавалі. Затое бясплатна атрымаў кніжку, якая каштуе мільён эўра. Менавіта так сказаў Сяргею Дубаўцу сівы дзядуля з пышнай барадой: "Гэтая кніжка каштуе мільён эўра, а ты мне яе за так даў!" Неблагі набытак.
З кніжкай за мільён эўра пад пахай, я выйшаў на вуліцу. "Ласкава запрашаем у пустэльню рэальнасьці!", як казалася ў фільме "Матрыца". Ззаду засталіся беларуская мова, песьні на словы Караткевіча і Багдановіча, летуценьні пра "Вялікае Княства Любові". Наўкола і з усіх бакоў распасьцерлася расейскамоўная рэспубліка, якую неўзабаве наведаюць Аляксандр Разэнбаўм і Міхаіл Шуфуцінскі, каб выступіць у вялікай залі Палацу Рэспублікі.
Як канкураваць?
Да жалю, гэтае пытаньня ў кнізе Сяргея Дубаўца не разглядалася.

Дастаткова было чхнуць пару разоў, каб беларуская культура апынулася пад фатальнай пагрозай ...

Дубавец працуе над стварэньнем ВКЛ - Вялікага Княства Любові ...

бясплатна атрымаў кніжку, якая каштуе мільён эўра ...