Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Бобруйскаму курьеру" дазволілі вярнуцца на пошту


Недзяржаўная газэта "Бобруйский курьер" ізноў прадаецца ў паштовых аддзяленьнях Бабруйска і Бабруйскага раёна.

Як паведамляе служба маніторынгу Беларускай асацыяцыі журналістаў, ад 3-га верасьня газэту зноў вярнулі на пошту.

Супрацоўніцтва з незалежным выданьнем кіраўніцтва Бабруйскага вузла паштовай сувязі скасавала сёлета ў траўні па прычыне “нізкага ўзроўню продажу”. Вярнулі газэту ў гандаль у раздроб праз паштовыя аддзяленьні пасьля адмысловага ліста грамадзкай каардынацыйнай рады па мэдыях БАЖ.

Сябры рады зьвярнуліся да кіраўнікоў дзяржаўных прадпрыемстваў “Белпошта” і “Белсаюздрук” з рэкамэндацыямі ўзнавіць супрацоўніцтва з рэдакцыямі, якія маюць праблемы з распаўсюдам.

Паводле БАЖ, на сёньня каля дзесяці незалежных выданьняў пазбаўленыя магчымасьці распаўсюду праз дзяржаўныя сыстэмы “Белпошта” і “Белсаюздрук”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG