Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Незалежныя выданьні па-за падпіскай


“Белпошта” адмовілася вярнуць у падпіску незалежныя газэты “Ганцавіцкі час” і “СНплюс. Свободные новости плюс” .

“Паколькі абавязак па ўключэньні друкаванага выданьня ў каталёг не прадугледжаны заканадаўствам, выбар друкаваных выданьняў для фармаваньня каталёга з мэтай наступнага іх распаўсюду праз падпіску зьяўляецца правам РУП “Белпошта”, на падставе выкладзенага, РУП “Белпошта” лічыць немэтазгодным уключэньне ў падпісны каталёг газэты “СНПЛЮС. Свободные новости плюс,” - напісана ў лісьце, які галоўны рэдактар “СНплюс. Свободные новости плюс” Васіль Зданюк атрымаў ад гендырэктара “Белпошты” Юрыя Комара.

Аналягічны адказ толькі за подпісам кіраўніцы Берасьцейскай філіі “Белпошты” Валянціны Пух на спробу вярнуцца да чытачоў праз падпіску атрымала рэдакцыя газэты “Ганцавіцкі час”.

На сёньня толькі “Бобруйский курьер” здолеў аднавіць супрацоўніцтва з дзяржаўным распаўсюднікам, зазначае прэсавая службе Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Недзяржаўныя газеты грамадска-палітычнага накірунку, якія зазнаюць тыя ці іншыя праблемы ў супрацоўніцтве з дзяржаўнымі сістэмамі распаўсюду «Белпошта» і «Саюздрук»:

Паводле дадзеных БАЖ. Клікнуць, каб павялічыць






Зьвесткі пра сродкі масавай інфармацыі ў Беларусі

Агулам
Дзяржаўныя
Недзяржаўныя
Газэты663218445
Часопісы594179415
Бюлетэні421626
Каталёгі 606
Інфармацыйныя агенцтвы
918
Агулам1314414900

Дадзеныя Міністэрства інфармацыі на 8 лютага 2009 г.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG