Як гаворыцца ў дакумэнце кампаніі, цяжкасьці, якія маюць Украіна і Беларусь – важныя транзытныя краіны для паставак нафты і газу ў Эўропу, павялічваюць напружаньне ў газавых пастаўках і могуць прывесьці к прыпыненьню Расеяй паставак газу як у адну, так і ў абедзьве краіны, паведамляе агенцтва ««Тренд Capital». Паводле ESAI, цяперашнія рознагалосьсі паміж краінамі нашмат глыбей за папярэднія, цытуе Хартыя-97.
Напружаньне паміж Расеяй і Беларусьсю павялічылася пасьля таго, як Аляксандар Лукашэнка заявіў пра тое, што ў адносінах паміж дзьвюма краінамі ўсё часьцей пачынаюць узьнікаць спрэчныя пытаньні. "Рознагалосьсі далей распаўсюджваліся на палітычныя і эканамічныя пытаньні, уключна з энэргетыкай", гаворыцца ў справазады ESAI.
Цяперашняе напружаньне можа прывесьці да беспрэцэдэнтнага разрыву адносінаў паміж дзьвюма краінамі
Звычайна Беларусь і Расея вырашаюць існуючыя паміж імі рознагалосьсі, нагадваючы ўсяму сьвету пра свае «асаблівыя адносіны». Аднак цяперашняе напружаньне можа прывесьці да беспрэцэдэнтнага разрыву адносінаў паміж дзьвюма краінамі, гаворыцца ў справаздачы ESAI.
Што тычыцца Ўкраіны, то ESAI лічыць, што яе няздольнасьць расплаціцца за газ памяншае яе шанцы ў барацьбе з крызісам. «Газпром» цяпер патрабуе поўнай аплаты на працягу тыдня пасьля кожнага заканчэньня месяца.
"Украіна вымушаная павялічыць унутраную цану за газ, што дапаможа ёй расплаціцца за пастаўкі расейскага газу. Павялічэньне цаны за газ ў разгар рэцэсіі ня будзе простым. Малаверагодна, што кіраўніцтва краіны зможа ўдала пазьбегнуць крызісу”, гаворыцца ў дакладзе.