Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Храналёгія Гандлёвай вайны. Дапішыце сцэнар


Карціна "Бітва пад Воршай"
Карціна "Бітва пад Воршай"

Беларускія гандлёвыя войны сваёй працягласьцю і зацятасьцю, а таксама прычынамі і вынікамі нагадваюць ваенны канфлікт Вялікага Княства Літоўскага з Маскоўскай дзяржавай 16–га стагодзьдзя. Тады Масква ставіла сабе на мэце адваяваньне "рускіх" гарадоў, а зараз – ключавых прамысловых прадпрыемстваў. Літоўскія войскі, як і Лукашэнка, атрымлівалі гучныя перамогі ў адкрытых баях, якія, аднак, на тле маскоўскай стратэгіі вычэрпваньня рэсурсаў суперніка – былі прыдатныя хіба што для пераможных рэляцый пры вялікакняскім двары.

Перад пагрозай страты дзяржавай незалежнасьці магнатам ВКЛ прыйшлося падзяліцца сваёй уладай унутры дзяржавы і часткай суверэнітэту, аб'яднаўшыся з Заходнім суседам.

Ці паўторыцца гэты сцэнар ва ўмовах сёньняшняй - гандлёвай - вайны? Дапішыце сцэнар заканчэньня цяперашняй кампаніі.


Перадумовы

  • 8.12.1999 – Аляксандар Лукашэнка і Барыс Ельцын падпісваюць пагадненьне аб стварэньні Саюзнай дзяржавы, у якім абгаворваецца ўвядзеньне расейскага рубля ў якасьці адзінай валюты, з адзіным эмісійным цэнтрам у 2005–ым годзе.
  • 12.04.2002 – Падпісанае пагадненьне аб працягу паставак газу ў Беларусь па ўнутрырасейскіх цэнах ($29 за 1000 м2), з умовай стварэньня сумеснага беларуска–расейскага прадпрыемства на базе Белтрансгазу да ліпеня 2003–га году.

Першая кампанія

Нагода
  • Верасень 2003 – З-за адсутнасьці прагрэсу ў спрэчках зь Менскам аб кошце акцыяў Белтрансгазу, Газпром абвяшчае аб павелічэньні цаны газу для Беларусі на 2005–ы год больш чым у паўтара раза – да $50 за 1000 м2.
Вынік першай кампаніі: Масква павялічыла цану на газ у паўтара раза

Ключавая бітва – Новы год 2004/2005
  • Студзень 2004 – Газпром закідае Беларусі незаконны адбор транзытнага паліва і двойчы перапыняе пастаўкі. Пад уціскам Эўропы ён, аднак, вымушаны іх узнавіць, нягледзячы на нявырашанае пытаньне з Белтрансгазам. Цана крыху зьмяншаецца – да $46.68 за 1000м2.

Вынік кампаніі
Масква павялічыла цану на газ у паўтара раза.

"Пірава перамога" Менску:
Менск захаваў ва ўласнасьці Белтрансгаз.


Другая кампанія

Нагода
  • Студзень 2005 – Беларусь, насуперак дамоўленасьці, адмаўляецца ўвесьці расейскі рубель, матывуючы гэта фінансавымі стратамі, якія рэспубліка ў выніку панясе. Прэм'ер-міністар Сяргей Сідорскі прапануе Расеі выплаціць Менску кампэнсацыю памерам 2 мільярды даляраў. Расея адмаўляецца, прапаноўваючы, аднак, крэдыт.

Баявыя дзеяньні
  • Верасень 2005 – студзень 2006 – Расея часткова забараняе імпарт цукру зь Беларусі, закідаючы Менску рээкспарт цукру трэціх краінаў.
  • травень 2006 – часопіс Камэрсант, са спасылкай на крыніцу ў Крамлі, паведамляе што Пуцін загадаў скасаваць энэргетычную і гандлёвую датацыю Беларусі.
  • чэрвень 2006 – Газпром абвяшчае аб павышэньні цаны на газ для Беларусі на 2007 год болей чым у чатыры разы – да $200/1000м2
  • лістапад 2006 – міністэрства эканомікі Расеі накіроўвае ў свае рэгіёны ліст з інструкцыяй абмежаваць імпарт шэрагу беларускіх тавараў. Масква абвяшчае аб абмежаваньні допуску беларускай прадукцыі да расейскіх дзяржзакупак.

Ключавая бітва кампаніі – Новы год 2006/2007

Бой на газавым флангу
  • Сьнежань 2006 – Газпром пагражае спыніць пастаўкі з першага студзеня ў выпадку, калі да новага году ня будзе падпісаны кантракт паводле новай цаны ($200/1000м2)
  • 31.12.2006 23:56 – на перамовах у Маскве беларускі бок падпісвае кантракт аб пастаўках. Яму удаецца зьбіць цану да $100/1000м2, але пры гэтым акрэсьлены пераходны перыяд паступовага павелічэньня цаны на расейскі газ, з тым, што ўрэшце Менск будзе плаціць па сусьветных коштах.
Вынік другой кампаніі: скасаваная расейская энэргетычная субсыдыя, прададзеная палова Белтрансгазу, уведзеная экспартная пошліна на экспарт расейскай нафты зь Беларусі

Бой на нафтавым флангу
  • 12.12.2006 – Расея абвяшчае аб увядзеньні для Беларусі экспартнай пошліны на нафту.
  • 1.01.2007 – Нафтавая пошліна ўводзіцца ў памеры $180 даляраў за тону
  • 3.01.2007 – Менск у адказ уводзіць транзытную пошліну на расейскую нафту ў памеры $45 за тону
  • 8.01.2007 – Расейская Транснефть перапыняе пастаўкі нафты
  • 10.01.2007 – пасьля тэлефоннай размовы Лукашэнкі з Пуціным бакі дамаўляюцца аб памяншэньні экспартнай пошліны да $53 за тону. Беларусь адмяняе транзытную пошліну.

Капітуляцыя
  • 23 сакавіка 2007 – Гандлёвае пагадненьне: скасоўваюцца фактычна ўсе абмежаваньні для расейскага імпарту ў Беларусь. Афармляецца павелічэньне коштаў на газ.

Вынік кампаніі
Аформлена скасаваньне расейскай энэргетычнай субсідыі Беларусі, Менск вымушаны прадаць Расеі палову Белтрансгазу. На экспарт расейскай нафты зь Беларусі накладзена экспартная пошліна (каля траціны ад стандартнай) з мэханізмам яе паступовага павелічэньня.

"Пірава перамога" Менску: Менск атрымлівае расейскі крэдыт памерам у паўтара мільярда даляраў на льготных умовах.


Трэцяя кампанія

Нагода
  • Ліпень 2008 – Лукашэнка дае інтэрвію расейскай прэсе, у якім заяўляе што расейскія інвэстары ня будуць мець прэфэрэнцыяў пры прыватызацыі беларускіх прадпрыемстваў.
  • жнівень 2008 – Расейскія нафтавыя гіганты Лукойл і Роснефть зьвяртаюцца да Менску з прапановай купіць беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы (Нафтан і Палімір), Менск адмаўляе

Баявыя дзеяньні
  • Ліпень 2008 – Пуцін абвяшчае аб неабходнасьці ўвядзеньня 40–ка паправак у гандлёвае пагадненьне ад 23 сакавіка 2007. Расея фактычна адлучае Беларусь ад дзяржзакупак.
  • жнівень 2008 – Расея павышае экспартную пошліну на нафту
  • Россельхознадзор абвяшчае, што са сьнежня 2008 з-за неадпаведнасьці санітарным нормам будуць забароненыя пастаўкі ў Расею 20–ці беларускіх прадпрыемстваў па перапрацоўцы прадукцыі жывёлагадоўлі
  • Лістапад 2008 – Абвал сусьветных цэнаў на нафту. Праца беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў становіцца стратнай
Вынік трэцяй кампаніі: экспарт беларускай тэхнікі скарачаецца ў разы, вызначаецца парадак пераходу Беларусі на расейскі рубель, расейскім інвэстарам абяцаюцца малочныя і нафтаперапрацоўчыя заводы

Капітуляцыя
  • Лістапад 2008 – Беларусь падпісвае пратаколы аб папраўках у гандлёвае пагадненьне

Вынікі кампаніі
  • Экспарт беларускай тэхнікі ў Расею скарачаецца ў разы
  • Менск абавязваецца даць расейскім прадпрыемствам аднолькавы доступ да сваіх дзяржзакупак, як і айчынным
  • Падпісваецца рэглямэнт аб парадку пераходу Беларусі на расейскі рубель, неадкладна ў рублі пераводзяцца разьлікі за газ і нафту
  • Беларускі ўрад абяцае прадаць расейскім інвэстарам малочныя і нафтаперапрацоўчыя заводы (паводле часопісу Newsweek, са спасылкай на высокапастаўленую крыніцу ў Крамлі)

"Пірава перамога" Менску: Расея дае крэдыт памерам 2 мільярда даляраў, на рынкавых умовах.
  • Россельхознадзор адмяняе заплянаваныя на сьнежань абмежаваньні на імпарт беларускай жывёлагадоўчай прадукцыі
  • Дзьмітры Мядзьведзеў абяцае, што ў 2009–ым годзе, газ у Беларусь будзе пастаўляцца па сярэднегадавой цане (незалежна ад штомесячных скачкоў сусьветнай цаны на нафту, да якой прывязаны каафіцыент)


Чацьвертая кампанія

Нагода
  • Красавік 2009 – “Газпром нефть” зьвяртаецца з прапановай выкупіць кантрольны пакет акцыяў Мазырскага НПЗ, Менск адмаўляе
  • травень 2009 – Расейскі малочны канцэрн Юнімілк зьвяртаецца да Беларусі з прапановай купіць акцыі двух малакаперапрацоўчых заводаў, Менск адмаўляе

Баявыя дзеяньні – першы этап
  • травень 2009 – Міністар фінансаў Расеі Аляксей Кудрын адмаўляецца выдаць чарговую траншу расейскага крэдыту памерам у паўмільярда даляраў. Заявай аб магчымым дэфолце наносіцца ўдар па банкаўскай сыстэме краіны.
  • Чэрвень 2009 – Расея спыняе пастаўкі беларускай малакапрадукцыі

Буйная бітва кампаніі – Саміт АДКБ
  • 14–17 чэрвеня 2009 – Менск байкатуе саміт і ўводзіць мытны кантроль на расейскай мяжы. Расея абяцае ўзнавіць допуск беларускай прадукцыі на расейскі рынак.

Замірэньне: 17 чэрвеня
  • Беларусь здымае ўзмоцнены кантроль на расейскай мяжы, абяцае датрымлівацца квотаў і ліквідаваць неадпаведнасьці расейскаму заканадаўству да 1–га жніўня.
Вынік першага этапу чацьвёртай кампаніі: беларускі бюджэт губляе паўмільярда даляраў

Вынікі першага этапу баявых дзеяньняў
  • Паводле ўмоваў узнаўленьня малочных паставак, беларускі бюджэт губляе больш за паўмільярда даляраў.

"Пірава перамога" Менску: Беларуская малакапрадукцыя атрымала абмежаваны і часовы доступ на расейскі рынак.

Баявыя дзеяньні – другі этап
  • Чэрвень 2009 – Газпром выстаўляе патрабаваньне даплаціць за пастаўлены газ па вышэйшай цане, насуперак папярэдняй вуснай дамоўленасьці, а на наступны год абвяшчае аб павелічэньні цаны да $200/1000м2
  • Пуцін распачынае расьсьледаваньне ў справе схаванага імпарту сельгазтэхнікі ў Беларусь.
  • Лукашэнка згаджаецца прадаць нафтаперапрацоўчыя заводы, але праз тры гады.
  • Ліпень 2009 – Расея абвяшчае аб забароне з новага году імпарту грузавікоў з рухавікамі ніжэй стандарту Эўра–4, што азначае забарону і на прадукцыю Менскага Аўтазаводу
  • Лукашэнка адмаўляецца прыехаць на нефармальны саміт СНД у Маскве


ПРАПАНУЙЦЕ ВАШ СЦЭНАР:


ЯКОЙ БУДЗЕ КЛЮЧАВАЯ БІТВА?..

ЯКІМІ БУДУЦЬ ВЫНІКІ КАМПАНІІ?..

Падрабязьней пра гісторыю канфлікту і яго наступствы чытайце ў Эканамічным блогу Вайна як гандаль і гандаль як вайна.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG