Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Міжнародны дзень студэнта


Студэнты выйшлі на акцыю салідарнасьці з затрыманымі падчас пасьлявыбарчых пратэстаў у Менску. 17 лістапада 2020 году
Студэнты выйшлі на акцыю салідарнасьці з затрыманымі падчас пасьлявыбарчых пратэстаў у Менску. 17 лістапада 2020 году

Падзеі 17 лістапада ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

17 лістапада ў сьвеце традыцыйна адзначаецца Міжнародны дзень студэнта. У гэты дзень у 1989 годзе ў Празе адбыліся студэнцкія дэманстрацыі, што далі пачатак «Аксамітнай рэвалюцыі». У Чэхіі і Славаччыне 17 лістапада адзначаецца як дзяржаўнае сьвята пад назвай Дзень барацьбы за свабоду і дэмакратыю.

Таксама ў гэты дзень

1800 — у Вашынгтоне на першае пасяджэньне сабраўся Кангрэс ЗША.

1906 — у Менску выйшаў першы нумар газэты «Минское слово» (выдавалася да 28 чэрвеня 1912 г.).

1992 — у Менску стварылі Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт. У 2004 годзе Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусі анулявала ліцэнзію ЭГУ на аказаньне адукацыйных паслугаў. З 2005 году ЭГУ аднавіў працу ў Літве.

2020 — Журналісткам «Белсату» Кацярыне Андрэевай і Дар’і Чульцовай прысудзілі па 7 дзён арышту нібыта за ўдзел у акцыі пратэсту. Іх затрымалі 15 лістапада ў адным з дамоў на «плошчы Перамен», калі яны вялі жывую трансьляцыю разгону мітынгу ў памяць пра загінулага Рамана Бандарэнку. Пазьней на журналістак завялі крымінальную справу і прысудзілі ім па 2 гады калёніі агульнага рэжыму. Дар'я Чульцова ўжо адбыла тэрмін і выйшла на волю, на Кацярыну Андрэеву завялі яшчэ адну справу, абвінаваціўшы яе ў здрадзе дзяржаве, і прысудзілі яшчэ 8 гадоў калёніі.

2020 — У Чэхіі пачала працу Амбасада незалежнай беларускай культуры.

У гэты дзень нарадзіліся

1828Эмэрык Чапскі, беларускі калекцыянэр і нумізмат, дзяржаўны дзеяч.

1906 — Янка Багдановіч, беларускі пісьменьнік, выдавец часопіса «Шлях моладзі», мэмуарыст, вязень ГУЛАГу.

1938Вадзім Сукманаў, беларускі рэжысэр дакумэнтальнага кіно. Зьняў фільмы пра Якуба Коласа, Янку Маўра, Васіля Быкава, Рыгора Барадуліна, пра беларускую Вільню ды іншыя.

1942Марцін Скарсэзэ, амэрыканскі кінарэжысэр.

У памяці

1825 — памёр Зарыян Далэнга-Хадакоўскі, беларускі гісторык, фальклярыст, археоляг.

1917 — Агюст Радэн, францускі скульптар.

«Пацалунак», скульптура Агюста Радэна
«Пацалунак», скульптура Агюста Радэна

2005 — Клаўдзія Шышыгіна-Патоцкая, краязнаўца, аўтарка кніг пра гісторыю Нясьвіжа, роду Радзівілаў і замку.

2013Дорыс Мэй Лэсінг, ангельская пісьменьніца, ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі па літаратуры 2007 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG