Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Флэш-акцыя ў Курапатах


Міліцыянты менскага раёну затрымалі ў Курапатах непаўналетняга актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Стася Стэсіка.

Стэсік прыйшоў у Курапаты з сваімі сябрамі, усяго каля 20 чалавек, каб ушанаваць памяць расстраляных у часе сталінскіх рэпрэсій. Актывісты паставілі сьвечкі, некалькі чалавек дасталі бел-чырвона-белыя сьцягі. Калі юнакі ўжо разыходзіліся, на іх накінуліся супрацоўнікі міліцыі.

Усіх удзельнікаў акцыі, апроч Стася Стэсіка, адразу адпусьцілі. Яго ж пратрымалі даўжэй і гразіліся адвезьці ў міліцыю. Урэшце ў Стася перапісалі пашпартныя зьвесткі й адпусьцілі, папярэдзіўшы, што наступным разам дакладна даставяць у пастарунак.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG