Узмоцненыя захады ў ахове мяжы працягнуцца да 10 траўня.
На беларуска-польскай мяжы працягваюцца спробы нелегальнай міграцыі. З пачатку году польскія памежнікі налічылі 1024 спробы нелегальнага пераходу мяжы з беларускага боку.
Шахтары патрабуюць адстаўкі Лукашэнкі, новых прэзыдэнцкіх выбараў, вызваленьня палтвязьняў і спыненьня гвалту.
Як вы адчуваеце на ўласным досьведзе — ці скончыўся эканамічны крызіс у Беларусі? З такім пытаньнем наш карэспандэнт зьвяртаўся да гарадзенцаў.
Апытаньне «Свабоды»: «Як вы лічыце, ці скончыўся ў Беларусі эканамічны крызіс?» Адказвалі жыхары Магілёва.
Рэха нафтавага супрацьстаяньня Менска і Масквы на гэтым тыдні зноў асьвяжыла ў памяці падзеі мяжы 2009-2010 гадоў. Як і патрабавалі папярэднія дамоўленасьці, Дзяржаўная дума Расейскай Фэдэрацыі ратыфікавала нафтавае пагадненьне зь Беларусьсю, падпісанае 27 лютага. Аднак Палата прадстаўнікоў легалізаваць дакумэнт не сьпяшаецца — да пачатку красавіка беларускія дэпутаты на вакацыях. Экспэрты не выключаюць, што тармажэньне ратыфікацыі можа спрычыніцца да страты здабытага з такой цяжкасьцю і без таго невялікага аб’ёму ільготнай нафты.
Прэм’ер-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі на паседжаньні ўраду, прысьвечаным вынікам 2009 году, прызнаў моцнае падзеньне беларускага экспарту. Паводле Сідорскага, адмоўнае сальда зьнешняга гандлю за 11 месяцаў 2009 году склала 4,8 мільярда даляраў – гэта больш чым у 3 разы за прагнозны паказчык. ЭКАНАМІЧНЫ АГЛЯД ТЫДНЯ.
На нафтавым фронце — доўгачаканыя перамены. Пачатыя пры канцы мінулага году перамовы аб пастаўках нафты ў Беларусь завяршыліся толькі празь месяц.
Сьцюдзёнае надвор’е, якое ўсталявалася на гэтым тыдні, выявіла яшчэ адну праблему беларускай прамысловасьці — непрыстасаванасьць вытворчых магутнасьцяў да экстрэмальных умоваў. Людзі скардзяцца, што мерзнуць на працы. Паводле санітарных нарматываў, тэмпэратура паветра ў памяшканьнях не павінна апускацца ніжэй за 16 градусаў. Але насамрэч у цэхах значна халадней. Як уплывае «ледавіковы пэрыяд» на працоўную актыўнасьць?
Беларуска-расейскія перамовы аб пастаўках нафты ў Беларусь зайшлі ў тупік. Ня маюць плёну спробы дамовіцца адносна транзыту расейскай электраэнэргіі. Санітарныя ведамствы Расеі маюць прэтэнзіі да якасьці беларускай малочнай прадукцыі.
Пасьля няўдалых перамоваў 30-31 сьнежня аб умовах пастаўкі нафты ў Беларусь урад Расеі праінфармаваў афіцыйны Менск аб пераходзе зь 1 студзеня 2010 году да спагнаньня мыта на нафту ў поўным аб’ёме. Беларускі бок настойвае, што да падпісаньня адмысловых дакумэнтаў павінны захавацца бязмытныя пастаўкі нафты. Пры гэтым Менск спасылаецца на дамоўленасьці, дасягнутыя раней прэзыдэнтамі абедзьвюх краінаў. перамовы аб умовах пастаўкі нафты ў Беларусь працягваліся ўвесь тыдзень, але рэальнага плёну ня мелі.
Бальшыня стратэгічных прадпрыемстваў Беларусі на час навагодніх сьвятаў згортвае вытворчасьць. Адміністрацыі заводаў задаволеныя вымушаным перапынкам, бо спыніцца можна легальна, не шукаючы адгаворак адносна прычыны прастояў. Па-ранейшаму далёкая ад стабільнай сытуацыя на буйных прадпрыемствах Менска. Эканамічны агляд навагодняга тыдня.
На гэтым тыдні Аляксандар Лукашэнка правёў нараду аб сацыяльна-эканамічным разьвіцьці Беларусі ў 2010 годзе. Ён выказаў незадавальненьне працай і ўраду, і вэртыкалі, прызнаўшы: крызісныя зьявы ў эканоміцы пераадольваюцца марудна. Разам з тым Лукашэнка заклікаў выконваць у наступным годзе надзвычай аптымістычныя эканамічныя прагнозы. .
Прадпрыемствы Беларусі, арыентаваныя пераважна на расейскі рынак, вымушаныя зьмяншаць альбо спыняць вытворчасьць.
Эканамісты падвялі вынікі першага крызіснага году ў Беларусі. У менскім Міжнародным адукацыйным цэнтры прайшла канфэрэнцыя " Першы год крызісу: выклікі для беларускай эканамічнай палітыкі". Яе наладзіў цэнтар " Дасьледаваньні. Прагнозы. Маніторынг".
Па выніках студзеня-кастрычніка 2009 году Беларусь заняла другое месца сярод краінаў былога СССР па тэмпах інфляцыі. Сумнеўным «лідэрам» толькі Ўкраіна, дзе цэны з пачатку года ўзрасьлі на 10%. У Беларусі і Расеі гэты паказьнік перавысіў 8%.
Паводле “Газпрому”, запазычанасьць з боку Беларусі за пастаўленае ў І паўгодзьдзі паліва склала блізу 166 мільёнаў даляраў.
Два тыдні ў Беларусі дзейнічае пастанова Міністэрства эканомікі № 141 аб свабодным цэнаўтварэньні. Яна, па сутнасьці, дазваляе крамам і пастаўшчыкам імпартных тавараў самім вырашаць, па якім кошце прадаваць тавары. Пра што сьведчаць першыя вынікі маніторынгу цэнаў?
Крызісу няма. Эпідэміі няма. І лекаў – таксама няма... У Беларусі пад такім лёзунгам прайшоў увесь тыдзень, бо быў падмацаваны грыпознай навалай. Чыноўнікі Мініздрава сьцьвярджаюць, што лекі ёсьць, аднак у менскіх аптэках трымаецца ажыятажны попыт на іх.
29 кастрычніка ў Беларусі адменена абмежаваньне гандлёвых надбавак на большасьць тавараў. Раней агульная нацэнка не павінна была перавышаць 30% да ўзроўню коштаў вытворцы.
Станоўчая дынаміка на разгрузку запасаў гатовай прадукцыі дала збой: за верасень тэмп разгрузкі складоў зьнізіўся больш чым у чатыры разы.
Тыдзень пачаўся з малапрыемнай навіны. Падчас паседжаньня Савету кіраўнікоў мытных службаў краін СНД абвешчана: адзіны мытны кодэкс для краінаў агульнай мытнай прасторы — Беларусі, Расеі і Казахстана — будзе падпісаны 27 лістапада. Але нават чыноўнікі прызнаюць: не ва ўсім дакумэнт адпавядае інтарэсам беларусаў. Так, мыта на імпартныя аўтамабілі можа наблізіцца да расейскіх памераў, тады як цяпер гэты паказьнік значна ніжэйшы, чым у Расеі і Казахстане. І без таго незайздроснае матэрыяльнае становішча беларусаў чыноўнікі гатовыя прынесьці ў ахвяру.
За час эканамічнага крызісу зь Беларускага аўтамабільнага завода ў Жодзіна з розных прычынаў звольніліся больш як 600 шараговых працаўнікоў.
Міністэрства эканомікі маецца скасаваць абмежаваньне гандлёвых надбавак практычна на ўсе тавары. Адмысловая пастанова №141 набудзе моц 28 кастрычніка. Ці прывядзе гэта да росту цэнаў у краіне? Эканамічны агляд тыдня.
Беларускія прамысловыя прадпрыемствы дагэтуль ня могуць выйсьці зь летняга застою. Восеньскі графік большасьці заводаў не адрозьніваецца ад чэрвеньскага ці ліпеньскага.
На гэтым тыдні прэм’ер-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі падчас сустрэчы зь нямецкімі банкірамі заявіў: антыкрызісная праграма беларускага ўраду апраўдала сябе. Ці на самой справе беларускі ўрад мае комплексную стратэгію выхаду з крызісу? Чым можна патлумачыць супярэчлівасьць у дзеяньнях ураду? Ээканамічны агляд тыдня.
Беларусы праігнаравалі міжнародны фэст дранікаў, бо стаміліся на сваіх “Дажынках”. У некаторых менскіх сталоўках наведнікам прапануюць дранікі, прыгатаваныя з замарожаных польскіх паўфабрыкатаў.
Сёньня ўсе 49 беларускіх ільнозаводаў перажываюць складаны час. Без падтрымкі дзяржавы ніводзін зь іх працаваць ня здольны.
Мінэканомікі падсумавала вынікі сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця краіны ў студзені-ліпені 2009 году. Некаторыя прагнозныя паказьнікі істотна розьняцца ад тых, да якіх апэлююць міжнародныя экспэрты.
Паводле афіцыйнай статыстыкі, адмоўнае сальда ў зьнешнім гандлі ўшчыльную наблізілася да 4 мільярдаў даляраў. Як сьнежны ком нарастае іншая праблема -- узаемных неплацяжоў.
У разгар эканамічнага крызісу Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі паведаміў: намінальны сярэдні заробак у першым паўгодзьдзі сёлета ўзрос параўнальна з тым жа пэрыядам летась на 17%, дасягнуўшы 957 тысяч рублёў. Наколькі рэальнае гэтае павелічэньне? І чым адрозьніваецца заробак “намінальны” ад “рэальнага”?
Расея, колішні асноўны гандлёвы партнэр, робіць стаўку на ўласных вытворцаў і ўсё больш адгароджваецца ад беларускіх тавараў. Пошук новых рынкаў збыту, альтэрнатыўных расейскаму, вялікага плёну не дае.
Ад 3 жніўня набыла моц пастанова Савету міністраў № 991, якая забараняла пасярэдніцтва пры продажы беларускіх і імпартных тавараў. Дакумэнт выклікаў надзвычай крытычную рэакцыю ў Беларусі. Экспэрты заяўлялі, што ў краіне адбываецца самы натуральны перадзел рынку. Але літаральна праз дзень, 4 жніўня, урад нечакана адмяніў свой жа дакумэнт. Што сталася падставай да такога рашэньня?
У Беларусь зноў вяртаецца практыка, калі з работнікамі разьлічваюцца не грашыма, а таварамі. Гэтак чыноўнікі на месцах выконваюць загад Аляксандра Лукашэнкі.
Ад 2 жніўня беларускае малако без адпаведных сэртыфікатаў якасьці лічыцца ў Расеі па-за законам. Ці варта чакаць новых непаразуменьняў на малочным фронце?
Ад 1-га жніўня Расея абяцае спыніць на рынак доступ беларускай малочнай прадукцыі, якая не прайшла экспэртызу ў адпаведнасьці з правіламі санітарнай службы «Роспотребнадзор».
Беларускім МАЗам можа быць закрыты шлях у Расею. Экспартны складнік “Белкалія” зьнізіўся амаль на 80%. А кіраўнік “Роспотребнадзора” зноў “узбудзіўся” ад беларускага малака.
Напачатку тыдня замаячыў прывід новай беларуска-расейскай гандлёвай вайны. Міністар сельскай гаспадаркі і харчаваньня Сямён Шапіра, калі пачуў прапановы расейцаў, то ледзьве з крэсла не зваліўся.
Стратэгічныя прадпрыемствы Беларусі пераходзяць на скарочаны графік працы. Якія наступствы ўсё гэта будзе мець для шматтысячных калектываў?
Тыдзень пачаўся ў мірных умовах — двухтыднёвая беларуска-расейская малочная вайна скончылася падпісаньнем пагадненьня паміж зацікаўленымі ведамствамі.
На пачатку тыдня спробы дамовіцца пра аднаўленьне паставак беларускай малочнай прадукцыі ў Расею зайшлі ў тупік. Але ад 18 чэрвеня пастаўкі малака аднавіліся.
Тыдзень прайшоў пад знакам супрацьстаяньня на “малочным фронце”. Расеяй былі забароненыя пастаўкі больш чым тысячы найменьняў малочнай прадукцыі зь Беларусі.
Некаторыя малаказаводы ўжо зачыненыя. У Рэчыцы прыватнікам забаранілі продаж малака. У Бялыніцкім раёне за пяць апошніх гадоў выразалі 1800 кароў.
Буйныя прамысловыя прадпрыемствы Беларусі сустрэлі лета “аблегчаным” рэжымам працы і абмежаваньнем выплатаў працаўнікам.
Самазвалы МАЗ запоўнілі ўсю навакольную тэрыторыю. Менскі “Атлант” амаль цалкам пераарыентаваўся на затаварваньне складоў, а “Гарызонт” абвяшчае грандыёзныя зьніжкі.
Паводле дадзеных Усясьветнай арганізацыі аховы здароўя, Беларусь уваходзіць у першую пяцёрку краін з найбольшай колькасьцю самагубстваў. Кожны год тут добраахвотна разьвітваюцца з жыцьцём каля трох тысяч чалавек.
Буйныя прамысловыя прадпрыемствы Менску сустрэлі лета “аблегчаным” рэжымам працы і абмежаваньнем прэміяльных выплат работнікам.
Адрасы прыхаванага беспрацоўя і пацярпелыя ад крызісу цяпер паўсюдна.
Загрузіць яшчэ