Ускладняе перамоўны працэс тое, што ў Расеі выходныя расьцягнуліся да 11 студзеня. А ў адсутнасьць на працоўных месцах зацікаўленых чыноўнікаў дасягнуць кампрамісу па прынцыповых пытаньнях не ўдаецца.
Ці можа Расея ўсё ж спыніць пастаўкі нафты? Паводле кіраўніка цэнтра Мізэса Яраслава Раманчука, пакуль амаль на два тыдні беларускі бок мае запасы. Але потым...
«А потым, калі будуць плаціць, — будуць адгружаць, ня будуць плаціць — ня будуць адгружаць. Гэта камэрцыйная справа. І калі такі рэжым прымусіць Лукашэнку выйсьці з Мытнага саюзу, тады Расея даб’ецца нейкага прагрэсу. Калі ж Лукашэнка пры дапамозе сваіх лябістаў прымусіць Пуціна і Сечына на гэты раз да сваёй пазыцыі, тады трэба будзе падзякаваць Лукашэнку за яшчэ адну перамогу над крамлёўскім двухгаловым арлом».
Паводле эканаміста Барыса Жалібы, небагатая інфармацыя пра перамовы ў Маскве сьведчыць, што яны ідуць вельмі напружана. Ён лічыць, што расейскі бок памяняў ранейшыя дамоўленасьці, «падклаўшы сьвіньню» беларусам:
«Канечне, гэта неспадзяванка для беларусаў, што Расея раптам памяняла сваю пазыцыю. Нейкая авансы перад Новым годам давала, а цяпер усё адкінулася назад. Магчыма, нават яшчэ на горшыя зыходныя ўмовы. Тут Расея перагнула палку, бо цягам некалькіх гадоў была дамоўленасьць: Беларусь, як саюзьнік, купляе нафту з льготным мытам, з прэфэрэнцыямі, недзе ў 35%. І тут раптам да 100%. Канечне, ёсьць нешта за кадрам. Расея ў чарговы раз паказвае сваю моц, паказвае ўраду і прэзыдэнту, што краіна залежная ад яе энэрганосьбітаў. Гэта ўсё ж закіды эмацыйныя, ідзе гульня нэрваў».
Паводле расейскага палітоляга Сяргея Маркава, у рамках Мытнага саюзу Расея пастаўляе Беларусі нафту з вельмі сур’ёзнай зьніжкай. І ўзамен на гэта Расеі патрэбныя пазытыўныя крокі ў адказ зь беларускага боку ў сфэры вайскова-палітычнага супрацоўніцтва:
«Там дзе нафта — заўсёды палітыка. На падтрымку беларускай эканомікі Расея ўклала многія мільярды даляраў і Расея працягне гэта рабіць. Улічваючы, што Беларусь зьяўляецца часткай адзінай саюзнай дзяржавы і адзінай эканамічнай прасторы, нафту яна будзе купляць са скідкай. Іншая справа — якія аб’ёмы і зь якой скідкай».
Паводле спадара Маркава, расейскае кіраўніцтва ня згоднае, каб нафта затанна куплялася і задорага прадавалася на зьнешніх рынках:
«Зразумела, што пэўныя сілы ў Беларусі, якія маюць прыбыткі ад перапродажу расейкай нафты ці нафтапрадуктаў, зацікаўлены атрымліваць з Расеяй як мага таньней і пабольш. Гэта пытаньне колькаснай спрэчкі знойдзе нейкі кампраміс».
Тым часам канцэрн «Белнафтахім» абверг інфармацыю пра спыненьне паставак расейскай нафты беларускім НПЗ. Прэсавы сакратар канцэрну «Белнафтахім» Марына Касьцючэнка наконт гэтага заявіла:
«Гэтая інфармацыя непраўдзівая, нафта паступае, заводы працуюць паводле звычайнага графіку. Нашы прадпрыемствы працуюць кругласутачна».
Аднак з саміх НПЗ даходзяць весткі пра істотнае скарачэньне перапрацоўкі нафты. У прыватнасьці, супрацоўнік наваполацкага «Нафтану» Сяргей Сідараў паведаміў:
«Упала на 25%. Загрузка была 1000 тон, а зараз 750. Гэта я сам бачыў, якраз я працаваў у суботу вечарам. Нават спынілі адну ўстаноўку. Людзі разумеюць, што калі наш завод прададуць расейцам, сем тысяч ня будзе працаваць у нас на заводзе. Яны ўсё паабяцаюць, а потым пачнуць скарачаць».
Пра складанасьці кажуць і на Мазырскім НПЗ — тут вытворчасьць упала на 30%. Новая партыя нафты на прадпрыемства паступіла з умовай, што за яе будзе заплачана поўнае мыта, гэтак, як і вымагае расейскі бок.
Незалежны спэцыяліст у галіне энэргетыкі Аляксандар Бардоўскі мяркуе, што ў цяперашнім нафтавым канфлікце бакі ўсё ж дамовяцца, як гэта было і ў 2007 годзе. Тады беларускі бок фактычна прайграў аналягічнае супрацьстаяньне:
«Прайграў у тым, што Расея пачала будаваць новы трубаправод БТС-2. Яны арыентуюцца на 50 мільёнаў тон нафты ў год. А 50 мільёнаў — гэта аб’ём, які цяпер ідзе празь Беларусь на Польшчу».
У той час як Расея ўсю першую дэкаду студзеня на афіцыйных вакацыях, у Беларусі гэты час суправаджаецца прастоямі на вытворчасьцях — перадусім з-за таго, што шмат якія беларускія прадпрыемствы залежныя ад расейскіх пастаўшчыкоў і рынкаў.
Працягваюць сьвяткаваць многія гомельскія прадпрыемствы. Стаяць такія буйныя, як станкабудаўнічы завод імя Кірава. Апавядае адзін з рабочых:
«Новы год, а мы пашлі гуляць. 11 студзеня выйдзем на працу. Няма збыту прадукцыі. Крызіс! Заробкаў у людзей няма. Невядома, што будзе далей».
Станкабудаўнікі спынілі працу яшчэ за тыдзень да Новага году. Адзін са спэцыялістаў прадпрыемства ўдакладніў, што завод два дні стаяў, бо адключылі электраэнэргію:
«Хацелася б ужо працаваць! Па-першае, перад Новым годам закрыў завод на два дні Гарэнэргазбыт за спажытую, але неаплачаную электраэнэргію. Ні ў каго няма грошай, хаця станкі й патрэбныя. Нават МАЗ у апошні час разьлічваўся з намі машынамі».
У панядзелак у Гомелі так і не пачалі працы завод вымяральных прыбораў, фанэра-запалкавы камбінат, завод пускавых рухавікоў. Да 11 студзеня на вакацыях застаецца большасьць працаўнікоў заводу ліцьця й нармаляў (ЗЛіН), які ўваходзіць у аб’яднаньне «Гомсельмаш»:
«Працуюць толькі тыя, дзе нельга наогул спыніцца. Гэта ліцейная вытворчасьць, дзе ёсьць печы. Яны круглыя суткі малоцяць. Астатнія ў нас усе гуляюць. Адміністрацыя эканоміць электраэнэргію і ўсё, што можна зэканоміць. Ну, і яшчэ Белы дом, гэта значыць заводаўпраўленьне, працуе: у іх папяровай працы хапае».
Шэраг прадпрыемстваў на Гарадзеншчыне вымушаны працягнуць калядныя канікулы.
Сёлетні год, са слоў дырэктара адной са слонімскіх фірмаў, ізноў пачынаецца з праблемаў. Найболей церпяць тыя, чыя вытворчасьць была скіравана на Расею. Спадар кажа: трэба выбіваць даўгі, каб ня стала свая вытворчасьць:
«Зараз, як і паўсюль, — усе судзяцца, ва ўсіх разьлікі.... І часьцей вінавацяцца, чамусьці, прыватныя прадпрыемствы. Зь дзяржаўнымі было працаваць лягчэй, яны месяц патрымаюць грошы і аддаюць, а гэтыя нешта круцяць, нешта сабе набываюць...»
Дырэктарка гарадзенскай рэклямнай фірмы распавядае, што мінулы крызісны год быў вельмі складаны, а сёлета, зь яе слоў, вялікая праблема палягае ў платаздольнасьці заказчыкаў:
«Вельмі шмат няплатнікаў, вельмі дрэнна аплачваюць гатовую прадукцыю, ва ўсіх складанае фінансавае становішча. Летась неяк у гэты час людзі яшчэ стараліся расплаціцца, заказы зрабіць. А сёлета зусім дрэнна».
На гуце ў Бярозаўцы таксама працуе ня ўвесь калектыў. Тым, хто задзейнічаны на выпуску крышталёвага шкла, пашэнціла болей — праца не спыняецца, а вытворцы звычайнага шкла застаюцца на канікулах. Вось што кажа адзін з рабочых прадпрыемства:
«Наагул нам кажуць нейкія глупствы — кшталту, што трэба эканоміць газ, што яго ліміт урэзалі для прадпрыемства. Насамрэч — думаю, што папросту няма збыту прадукцыі, і, хутчэй за ўсё, скарачаюць фонд заробкаў».
У Крычаве прыпыніў працу завод гумовых вырабаў. У прадпрыемства нестае абаротных сродкаў. Працоўны калектыў адпраўлены ў вымушаны адпачынак.
Кіраўніцтва прызнае, што работнікі некаторых цэхаў насамрэч не працуюць:
«Расея гуляе, і мы гуляем. Уся сыравіна практычна адтуль. Другі цэх яшчэ знаходзіцца ў адпачынку. Гэта клеявы абутак. Яны пайшлі ў адпачынак яшчэ ў сьнежні. У іх адпачынак сканчаецца недзе 13 студзеня. Астатнія будуць гуляць нехта ў студзені, а нехта адгуляў у сьнежні. Адгрузка ў нас ідзе са складоў. Проста Расея ж стаіць», — тлумачыць прадстаўніца адміністрацыі.
Большую частку прадукцыі — гумовыя боты й галёшы — прадпрыемства пастаўляе на расейскі рынак. Летась утрымацца на плыву дапамог заказ гандлёвай кампаніі з Аўганістану — аўганцам спатрэбілася больш за паўмільёна галёшаў. Быў падрыхтаваны адмысловы азіяцкі фасон галёшаў.
Калі меркаваць з вынікаў апытаньня, беларусы ня вераць у хуткае заканчэньне крызісу. Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў надрукаваў важнейшыя вынікі нацыянальнага апытаньня ў сьнежні 2009 году.
Паводле дасьледчыкаў, эканамічны крызіс, які, па словах Аляксандра Лукашэнкі, «толькі загартаваў беларусаў», стаў праблемай № 1 для бальшыні грамадзянаў краіны. Больш за 80% апытаных лічаць, што беларуская эканоміка знаходзіцца ў крызісе, для 52% год аказаўся больш складаным, чым папярэдні 2008-ы. Прычым для 41% крызіс адбіваецца самым сур’ёзным чынам на штодзённым існаваньні сям’і.
Прыкладам, 28% апытаных беларусаў цягам апошніх 12 месяцаў сутыкаліся з затрымкай выплаты заробку ці пэнсіі (прычым 19% — некалькі разоў ці штомесяц); ад 54% да 61% рэспандэнтаў за гэты ж пэрыяд даводзілася адкладаць набыцьцё ці скарачаць выдаткі на пакупку адзеньня, тэлевізара ці кампутара, паездку на адпачынак.
На пытаньне — калі гаварыць пра жыцьцё Вашай сям’і, якія мэты Вы ставіце перад сабой? — амаль 40% адказалі: «Жыць ня горш, чым большасьць сем’яў». Тады як «жыць лепш, чым бальшыня», імкнуцца толькі 26,5%. Сярод праблемаў, якія найбольш стаяць перад краінай і яе грамадзянамі, амаль 80% назвалі рост коштаў, 42% — зьбядненьне насельніцтва, блізу 40% — беспрацоўе, 34% — спад вытворчасьці, 25,5% — карупцыю, хабарніцтва. Пагрозу незалежнасьці Беларусі адчуваюць толькі 4% беларусаў.
Крызіс выявіў і фундамэнтальныя зьмены, якія адбыліся ў структуры беларускага грамадзтва за апошняе дзесяцігодзьдзе: на меркаваньне амаль 40% апытаных, ад крызісу мацней за ўсё пацярпелі бедныя і малазабясьпечаныя (толькі 3% сказалі, што мацней пацярпелі работнікі ўладных інстытутаў, чыноўнікі). Тое, што беларуская эканоміка знаходзіцца ў крызісе, у значнай ці поўнай ступені лічаць сьледзтвам эканамічнай палітыкі дзяржавы звыш паловы насельніцтва. Таму, нягледзячы на бадзёрыя заявы ўладаў, 51,5% чакаюць заканчэньня крызісу не раней чым праз год, а яшчэ чвэрць — толькі пасьля 2011-га.

Ні ў каго няма грошай, хаця станкі й патрэбныя. Нават МАЗ у апошні час разьлічваўся з намі машынамі.