Карпарацыя Twitter у пятніцу, 20 верасьня, паведаміла пра блякаваньне больш за 10 тысяч акаўнтаў у шасьці краінах за разпаўсюд ілжывых навінаў і прапаганды.
Facebook-акцыя «Штурм Зоны 51, яны ня змогуць спыніць нас усіх» мае адбывацца ўжо сёньня. Чалавек, якому належыць гэтая ідэя, кажа, што гэта быў жарт. Аднак, гэты жарт, як выглядае, выйшаў з-пад кантролю: натоўп людзей ужо зьявіўся ў Невадзе.
Аляксандар Лукашэнка 18 верасьня падпісаў указ № 350 «Аб асаблівасьцях выкарыстаньня нацыянальнага сэгмэнту сеткі інтэрнэт», піша Interfax.by.
Кажуць, ім далі «права на памылку».
За той час, як вы прачытаеце загаловак і гэты сказ да канца, у паветра паднімуцца прыкладна восем самалётаў Boeing 737 — самага масавага сямейства ў гісторыі грамадзянскай авіяцыі.
Эдвард Сноўдэн, былы супрацоўнік Агенцтва нацыянальнай бясьпекі ЗША (АНБ), які жыве ў Расеі, выказаў надзею на тое, што Эмануэль Макрон дасьць дазвол на яго пераезд па Францыю. Сноўдэн даў інтэрвію францускай радыёстанцыі France Inter, якое павінна цалкам выйсьці ў эфір бліжэйшымі днямі.
Кампанія Apple прэзэнтавала днямі 6 сваіх прадуктаў. Свабода палічыла, колькі ў сярэднім мусіць працаваць беларус, каб зарабіць на новыя прылады.
Афшор і Сталін, піцерскія караблі і аргентынскі космас, Iron Miaden і Gods Tower…
Беларусь удзельнічае ў тэставаньні школьнага робата, які «кідае выклік традыцыйнаму навучаньню ў Эўропе».
У сьпісе найлепшых ВНУ сьвету паводле вэрсіі брытанскага выданьня Times Higher Education Беларускі дзяржаўны унівэрсытэт заняў пазыцыю 1001+. Усяго ў рэйтынг увайшлі больш як 1350 устаноў адукацыі, піша Tut.by.
Мэсэнджэр Telegram выпусьціў абнаўленьне, якое дазваляе карыстальнікам цалкам хаваць свой нумар тэлефона.
Беларускі стартап RocketBody, які распрацаваў аплікацыю для Apple Watch, прыцягнуў 1 мільён даляраў інвэстыцый, піша Rusbase. Грошы ў праект уклалі AltaIR Capital і Gagarin Capital, які ў 2016 годзе прадаў MSQRD сацыяльнай сетцы Facebook.
Былыя савецкія праграмісты, якія цяпер жывуць у Каліфорніі, успамінаюць пра тое, як ўсталёўвалі першую навуковую сетку на крадзеным амэрыканскім софце.
Можаце ня верыць, але «аськай» яшчэ карыстаюцца!
Прачніцеся і выпіце кубак кавы. Ва Ўкраіне наладзілі вытворчасьць экалягічна чыстых аправаў — з арабікі і рабусты. (Відэа Reuters).
Карпарацыя Google і відэасэрвіс YouTube, які ёй належыць, заплацяць 170 мільёнаў даляраў штрафу за парушэньне закону аб абароне прыватнасьці дзяцей у інтэрнэце. Пра гэта паведаміла Фэдэральная гандлёвая камісія ЗША (FTC).
«Я яго пытаюся, што такое „даркнэт“? Ён мяне ўразіў».
Выбух на марскім палігоне Нёнакса ў Архангельскай вобласьці 8 жніўня мог адбыцца не непасрэдна падчас выпрабаваньняў расейскай зброі, а пры спробе падняць з марскога дна ракету зь ядзернай сілавы устаноўкай.
29 жніўня 1949 году Савецкі Саюз правёў выпрабаваньне сваёй першай ядзернай зброі на палігоне ў Сяміпалацінску (сёньня Сямей), у Казахстане, і адкрыў новую старонку ў гісторыі халоднай вайны.
Сёньня мы жывем у час, калі амаль любая сяброўская спрэчка за келіхам віна заканчваецца словамі «зараз я “пагуглю” і мы гэта высьветлім». Менавіта таму мы прапануем вам азнаёміцца з 5 маленькімі хітрыкамі пошуку, якія, магчыма, аблегчаць вашае жыцьцё.
Расейскі чалавекападобны робат ляціць у космас упершыню. Але ягоны амэрыканскі «калега», чалавекападобны Robonaut 2, ужо быў на МКС у 2011 годзе.
Украінскае канструктарскае бюро «Паўднёвае» паведаміла ўвечары 24 жніўня пра пасьпяховыя выпрабаваньні ступені ракеты-носьбіта «Цыклён-4».
Стыкоўка павінна была праходзіць у аўтаматычным рэжыме. Аднак сыстэме аўтаматычнай стыкоўкі не ўдалося стабілізаваць карабель і пачаць збліжэньне са станцыяй.
Агульная колькасьць інтэрнэт-карыстальнікаў у Беларусі дасягнула 5,3 мільёна чалавек на месяц, сказаў кіраўнік кампаніі DB3 Міхаіл Дарашэвіч 23 жніўня на IAB Digital Party ў Менску.
Паводле мапы Нацыянальнага кадастравага агенцтва, для палётаў бесьпілётнікаў закрылі амаль 40 км² Менску.
Праз падключэньне тэхнікі да сеціва, як сьцьвярджалася ў судзе, адбылося раскрыцьцё зьвестак пра фізычную абарону станцыі, а гэтая інфармацыя была дзяржаўнай таямніцай.
Штаб-кватэра амэрыканскага праекту «Артэміда», у рамках якога адбудзецца палёт на Месяц, пачала працу ў штаце Алабама, у Гантсьвіле, дзе разьмешчаны Цэнтар касьмічных палётаў імя Маршала.
Што значыць быць лічбавым наркаманам? Ці варта ў час сучасных тэхналёгій абмяжоўваць дзяцей у знаходжаньні ў інтэрнэце? І якім будзе пакаленьне, якое вучыцца карыстацца сучаснымі тэхналёгіямі хутчэй, чым чытаць?
Міністэрства навукі і адукацыі Расеі зрабіла больш жорсткімі правілы ўзаемадзеяньня расейскіх навукоўцаў з замежнымі калегамі.
У сьвеце 79% людзей лічаць, што вакцыны бясьпечныя. У Беларусі гэты паказьнік значна ніжэйшы — 41%.
Кампанія Facebook Inc, якой належыць аднайменная сацыяльная сетка, наймала кантрактараў, якія займаліся праслухоўваньнем і расшыфроўкай гукавых паведамленьняў, запісаных карыстальнікамі.
Ці магчыма праслухаць размовы Лукашэнкі і простых беларусаў?
Ураджэнец Гомля Генадзь Караткевіч шосты раз стаў пераможцам конкурсу праграмаваньня Google Code Jam у Сан-Францыска.
Супрацоўнікі Расейскага фэдэральнага ядзернага цэнтру, які праводзіў выпрабаваньні на вайсковым палігоне пад Северадзьвінскам, паставяць помнік, высьвятляюць прычыны інцыдэнту, у выніку якога загінулі пяць чалавек.
Фэдэральная служба нагляду ў сфэры сувязі, інфармацыйных тэхналёгій і масавых камунікацый (Роскомнадзор) запатрабавала ад Google забараніць рэклямаваць на YouTube «несанкцыянаваныя масавыя мерапрыемствы».
Але ёсьць яшчэ два каналы, пра якія вы можаце ня ведаць.
Як паведамляе агенцтва Reuters, японскі вытворца электронікі NEC Corporation, прадставіў прататып лятаючага аўтамабіля. Гэты прататып знаходзіўся ў паветры амаль хвіліну падчас выпрабаваньняў, якія праводзіліся ў Японіі на гэтым тыдні.
Францускі інжынэр-вынаходнік Франкі Запата ў нядзелю з другой спробы перасек праліў Ля-Манш, які аддзяляе Вялікабрытанію ад кантынэнту, на лятучай дошцы з рэактыўнымі рухавікамі.
Шасьцёх беларусаў абганяюць толькі Facebook, Google, францускія распрацоўнікі гульняў Voodoo, турэцкія Good Job Games і брытанскія Outfit7.
Сем гадоў таму, калі кампанія выйшла на Нью-Ёрскую біржу, акцыя EPAM каштавала ўсяго 15–16 даляраў. Цяпер — 200.
Выканаўцам абавязкаў кіраўніка МАГАТЭ прызначаны румын Карнэл Фэруцэ, паведамляе агенцтва Reuters. Папярэдні прэзыдэнт міжнароднай арганізацыі японец Юкія Амана памёр 18 ліпеня.
Кампанія Facebook мусіць заплаціць штраф у 5 мільярдаў даляраў за ўцечку асабістых дадзеных карыстальнікаў, паведамілі ў Фэдэральнай камісіі ЗША па гандлі.
Прэс-сакратар Міністэрства абароны Андрэй Мурашоў лічыць, што таленавітыя навукоўцы змогуць атрымаць адтэрміноўку ад войска.
Калі пасадка, заплянаваная на пачатак верасьня, пройдзе пасьпяхова, Індыя стане чацьвёртай краінай, якая зможа пасадзіць касьмічны апарат на паверхню Месяца.
Спыталі экспэртаў, якія самі шукаюць і папулярызуюць беларускую музыку.
Вэрсія, што гістарычная высадка амэрыканцаў Ніла Армстранга і База Олдрына на Месяцы, зьяўляецца фэйкам, была дастаткова распаўсюджана ня толькі ў СССР, але і сярод некаторых колаў у заходнім грамадзтве.
Будучы адзіны кандыдат у прэзыдэнты ўпотайкі глядзеў прамую трансьляцыю па польскім тэлебачаньні. А журналіст «Фізкультурнік Беларусі» баяўся абмяркоўваць посьпехі амэрыканцаў зь сябрамі. Як гэта было 50 год таму — успамінаем з Радыё Свабода.
Стваральнік заяўляе, што на сэрвэр перасылаюць толькі тое, што пажадаў сам карыстальнік, і тыя сэрвэры не ў Расеі.
Аляксандар Лукашэнка, відавочна, не фанат высокіх тэхналёгіяў. За 25 гадоў прэзыдэнцтва яго ня бачылі са смартфонам, ён не вядзе Twitter, а кампутар на ягоным стале ў Палацы незалежнасьці ні разу не паказвалі ўключаным.
Загрузіць яшчэ