Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі касьмічны карабель з робатам ня змог састыкавацца з МКС


Старт ракеты
Старт ракеты

Новая мадэль касьмічнага карабля «Саюз» — «Саюз МС-14» не змагла састыкавацца з МКС. Пра гэта паведамляе карэспандэнт «РИА Новости» ў Цэнтры кіраваньня палётамі. Стыкоўка павінна была праходзіць у аўтаматычным рэжыме. Аднак сыстэме аўтаматычнай стыкоўкі не ўдалося стабілізаваць карабель і пачаць збліжэньне са станцыяй.

Новая вэрсія карабля адрозьніваецца ад сэрыйных мадэрнізаванай сыстэмай кіраваньня рухам і навігацыі, паведамляла раней карпарацыя «Энэргія». Акрамя таго, карабель упершыню стартаваў з ракетай-носьбітам «Саюз-2» зь лічбавай сыстэмай кіраваньня, замяніўшы аналягавую сыстэму ўкраінскай вытворчасьці.

Новую спробу стыкоўкі правядуць у панядзелак.

«Саюз МС-14» — першы больш як за 30 гадоў пілятаваны карабель расейскай вытворчасьці, адпраўлены на арбіту без экіпажу. На борце знаходзяцца груз і робат Фёдар.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG