Мэсэнджэр Telegram выпусьціў абнаўленьне, якое дазваляе карыстальнікам цалкам хаваць свой нумар тэлефона.
Беларускі стартап RocketBody, які распрацаваў аплікацыю для Apple Watch, прыцягнуў 1 мільён даляраў інвэстыцый, піша Rusbase. Грошы ў праект уклалі AltaIR Capital і Gagarin Capital, які ў 2016 годзе прадаў MSQRD сацыяльнай сетцы Facebook.
Былыя савецкія праграмісты, якія цяпер жывуць у Каліфорніі, успамінаюць пра тое, як ўсталёўвалі першую навуковую сетку на крадзеным амэрыканскім софце.
Можаце ня верыць, але «аськай» яшчэ карыстаюцца!
Прачніцеся і выпіце кубак кавы. Ва Ўкраіне наладзілі вытворчасьць экалягічна чыстых аправаў — з арабікі і рабусты. (Відэа Reuters).
Карпарацыя Google і відэасэрвіс YouTube, які ёй належыць, заплацяць 170 мільёнаў даляраў штрафу за парушэньне закону аб абароне прыватнасьці дзяцей у інтэрнэце. Пра гэта паведаміла Фэдэральная гандлёвая камісія ЗША (FTC).
«Я яго пытаюся, што такое „даркнэт“? Ён мяне ўразіў».
Выбух на марскім палігоне Нёнакса ў Архангельскай вобласьці 8 жніўня мог адбыцца не непасрэдна падчас выпрабаваньняў расейскай зброі, а пры спробе падняць з марскога дна ракету зь ядзернай сілавы устаноўкай.
29 жніўня 1949 году Савецкі Саюз правёў выпрабаваньне сваёй першай ядзернай зброі на палігоне ў Сяміпалацінску (сёньня Сямей), у Казахстане, і адкрыў новую старонку ў гісторыі халоднай вайны.
Сёньня мы жывем у час, калі амаль любая сяброўская спрэчка за келіхам віна заканчваецца словамі «зараз я “пагуглю” і мы гэта высьветлім». Менавіта таму мы прапануем вам азнаёміцца з 5 маленькімі хітрыкамі пошуку, якія, магчыма, аблегчаць вашае жыцьцё.
Расейскі чалавекападобны робат ляціць у космас упершыню. Але ягоны амэрыканскі «калега», чалавекападобны Robonaut 2, ужо быў на МКС у 2011 годзе.
Украінскае канструктарскае бюро «Паўднёвае» паведаміла ўвечары 24 жніўня пра пасьпяховыя выпрабаваньні ступені ракеты-носьбіта «Цыклён-4».
Стыкоўка павінна была праходзіць у аўтаматычным рэжыме. Аднак сыстэме аўтаматычнай стыкоўкі не ўдалося стабілізаваць карабель і пачаць збліжэньне са станцыяй.
Агульная колькасьць інтэрнэт-карыстальнікаў у Беларусі дасягнула 5,3 мільёна чалавек на месяц, сказаў кіраўнік кампаніі DB3 Міхаіл Дарашэвіч 23 жніўня на IAB Digital Party ў Менску.
Паводле мапы Нацыянальнага кадастравага агенцтва, для палётаў бесьпілётнікаў закрылі амаль 40 км² Менску.
Праз падключэньне тэхнікі да сеціва, як сьцьвярджалася ў судзе, адбылося раскрыцьцё зьвестак пра фізычную абарону станцыі, а гэтая інфармацыя была дзяржаўнай таямніцай.
Штаб-кватэра амэрыканскага праекту «Артэміда», у рамках якога адбудзецца палёт на Месяц, пачала працу ў штаце Алабама, у Гантсьвіле, дзе разьмешчаны Цэнтар касьмічных палётаў імя Маршала.
Што значыць быць лічбавым наркаманам? Ці варта ў час сучасных тэхналёгій абмяжоўваць дзяцей у знаходжаньні ў інтэрнэце? І якім будзе пакаленьне, якое вучыцца карыстацца сучаснымі тэхналёгіямі хутчэй, чым чытаць?
Міністэрства навукі і адукацыі Расеі зрабіла больш жорсткімі правілы ўзаемадзеяньня расейскіх навукоўцаў з замежнымі калегамі.
У сьвеце 79% людзей лічаць, што вакцыны бясьпечныя. У Беларусі гэты паказьнік значна ніжэйшы — 41%.
Кампанія Facebook Inc, якой належыць аднайменная сацыяльная сетка, наймала кантрактараў, якія займаліся праслухоўваньнем і расшыфроўкай гукавых паведамленьняў, запісаных карыстальнікамі.
Ці магчыма праслухаць размовы Лукашэнкі і простых беларусаў?
Ураджэнец Гомля Генадзь Караткевіч шосты раз стаў пераможцам конкурсу праграмаваньня Google Code Jam у Сан-Францыска.
Супрацоўнікі Расейскага фэдэральнага ядзернага цэнтру, які праводзіў выпрабаваньні на вайсковым палігоне пад Северадзьвінскам, паставяць помнік, высьвятляюць прычыны інцыдэнту, у выніку якога загінулі пяць чалавек.
Фэдэральная служба нагляду ў сфэры сувязі, інфармацыйных тэхналёгій і масавых камунікацый (Роскомнадзор) запатрабавала ад Google забараніць рэклямаваць на YouTube «несанкцыянаваныя масавыя мерапрыемствы».
Але ёсьць яшчэ два каналы, пра якія вы можаце ня ведаць.
Як паведамляе агенцтва Reuters, японскі вытворца электронікі NEC Corporation, прадставіў прататып лятаючага аўтамабіля. Гэты прататып знаходзіўся ў паветры амаль хвіліну падчас выпрабаваньняў, якія праводзіліся ў Японіі на гэтым тыдні.
Францускі інжынэр-вынаходнік Франкі Запата ў нядзелю з другой спробы перасек праліў Ля-Манш, які аддзяляе Вялікабрытанію ад кантынэнту, на лятучай дошцы з рэактыўнымі рухавікамі.
Шасьцёх беларусаў абганяюць толькі Facebook, Google, францускія распрацоўнікі гульняў Voodoo, турэцкія Good Job Games і брытанскія Outfit7.
Сем гадоў таму, калі кампанія выйшла на Нью-Ёрскую біржу, акцыя EPAM каштавала ўсяго 15–16 даляраў. Цяпер — 200.
Выканаўцам абавязкаў кіраўніка МАГАТЭ прызначаны румын Карнэл Фэруцэ, паведамляе агенцтва Reuters. Папярэдні прэзыдэнт міжнароднай арганізацыі японец Юкія Амана памёр 18 ліпеня.
Кампанія Facebook мусіць заплаціць штраф у 5 мільярдаў даляраў за ўцечку асабістых дадзеных карыстальнікаў, паведамілі ў Фэдэральнай камісіі ЗША па гандлі.
Прэс-сакратар Міністэрства абароны Андрэй Мурашоў лічыць, што таленавітыя навукоўцы змогуць атрымаць адтэрміноўку ад войска.
Калі пасадка, заплянаваная на пачатак верасьня, пройдзе пасьпяхова, Індыя стане чацьвёртай краінай, якая зможа пасадзіць касьмічны апарат на паверхню Месяца.
Спыталі экспэртаў, якія самі шукаюць і папулярызуюць беларускую музыку.
Вэрсія, што гістарычная высадка амэрыканцаў Ніла Армстранга і База Олдрына на Месяцы, зьяўляецца фэйкам, была дастаткова распаўсюджана ня толькі ў СССР, але і сярод некаторых колаў у заходнім грамадзтве.
Будучы адзіны кандыдат у прэзыдэнты ўпотайкі глядзеў прамую трансьляцыю па польскім тэлебачаньні. А журналіст «Фізкультурнік Беларусі» баяўся абмяркоўваць посьпехі амэрыканцаў зь сябрамі. Як гэта было 50 год таму — успамінаем з Радыё Свабода.
Стваральнік заяўляе, што на сэрвэр перасылаюць толькі тое, што пажадаў сам карыстальнік, і тыя сэрвэры не ў Расеі.
Аляксандар Лукашэнка, відавочна, не фанат высокіх тэхналёгіяў. За 25 гадоў прэзыдэнцтва яго ня бачылі са смартфонам, ён не вядзе Twitter, а кампутар на ягоным стале ў Палацы незалежнасьці ні разу не паказвалі ўключаным.
Вайскова-паветраныя сілы ЗША параілі грамадзянам ня ўдзельнічаць у акцыі, абвешчанай у сетцы Facebook, арганізатары якой прапануюць вялікаму натоўпу людзей «штурмаваць Зону 51» — сакрэтную вайсковую базу ў пустыні Нэвада.
Амэрыканскі сэнатар Чак Шумэр зьвярнуўся да ФБР і Фэдэральнай гандлёвай камісіі з просьбай правесьці расьсьледаваньне ў дачыненьні распрацаванай у Расеі праграмы FaceApp ў інтарэсах нацыянальнай бясьпекі ЗША і асабістых дадзеных карыстальнікаў.
Адзін з членаў экіпажу Apollo 11, 88-гадовы Майкл Колінз, прыбыў у касьмічны цэнтар Кэнэдзі і наведаў месца, адкуль 16 ліпеня 1969 году запусьцілі ракету.
Праграма ня новая, але, падобна, у Беларусь трэнд запусьціў маскоўскі гумарыст.
Вулічныя платныя тэлефоны ўсё яшчэ існуюць, але аплаціць іх можа быць праблематычна. Для «закладаньня бомбаў» імі, як паказала практыка, лепш не карыстацца.
Кажуць пра ахоп 4G-сеткай 75,7% насельніцтва.
Археалягічныя і экспэртныя працы на месцы меркаванай магілы Віктара Каліноўскага ў Сьвіслачы закончаныя. Працы ішлі 4 дні — ад 8-га да 11 ліпеня. Калі былі выяўленыя парэшткі двух чалавек, археолягі спынілі сваю частку працы, паведамляе Радыё Рацыя.
У Францыі прэзыдэнт Эманюэль Макрон і міністар абароны Фляранс Парлі ўдзельнічалі ў цырымоніі публічнага прадстаўленьня атамнай падводнай лодкі «Баракуда», першай з шасьці субмарын новага пакаленьня.
Супрацоўнікі Google праслухоўваюць галасавыя каманды, выдадзеныя карыстальнікамі прылад Google Home і Google Assistant, і перадаюць іх іншым кампаніям.
Набірае папулярнасьць праграма для смартфонаў (даступная таксама для звычайных браўзэраў), мэта якой — кардынальна зьмяніць нашы навыкі традыцыйнага чытаньня.
Загрузіць яшчэ