У пэтыцыі мэдыкі патрабуюць прыняць Закон аб хуткай мэдычнай дапамозе, палепшыць умовы працы і павялічыць заробкі
У першы тыдзень новага 2014 году мы працягвалі атрымліваць лісты, напісаныя пераважна напрыканцы году мінулага. Тэмы, якія ў іх абмяркоўваюцца, — галоўным чынам падсумавальныя, са спробай зазірнуць у блізкую будучыню, якая чакае беларусаў.
Андрэй Кураеў апавёў Радыё Свабода пра «блакітнае лобі» ў праваслаўнай царкве, пра тое, што гомасэксуал можа быць амаль сьвятым, і пра боязь хваравітай старасьці.
У Міністэрстве абароны паведамілі, што салдат 5-й асобнай брыгады спэцпрызначэньня ў Мар’інай Горцы, які самавольна пакінуў вайсковую частку, знойдзены. Аднак камэнтаваць гэты інцыдэнт там адмовіліся.
Сябру «Маладога фронту» Ўладзiславу Макавецкаму пагражае выключэньне зь Віцебскага дзяржаўнага тэхналягічнага каледжа, дзе ён вучыцца на аддзяленьні дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Сама меней тры чалавекі ў Беларусі зьніклі за час калядных і навагодніх сьвятаў. Статыстыка зьнікненьняў можа павялічыцца, не выключаюць у міліцыі.
Супрацоўнікі сталічнай хуткай дапамогі ініцыявалі збор подпісаў пад пэтыцыяй да кіраўніка краіны ды іншых чыноўнікаў, у якой патрабуюць прыняць адмысловы закон, палепшыць умовы працы і павялічыць заробкі.
Мы зьвязаліся з былой жыхаркай Менску Марынай Львовай, дырэктаркай International School of Advanced Learning, якая цяпер жыве ў Бостане, і распыталі яе пра адметнасьці амэрыканскай зімы.
Невысокія заробкі, недахоп спэцыялістаў і загружанасьць працай — вось умовы, у якіх мусяць працаваць мэдыкі хуткай дапамогі ў рэгіёнах.
«Нават не „блакітны“, а „фіялетавы“ эпіскап з Украіны прымаў удзел у хіратоніі эпіскапа Гомельскага і Жлобінскага Стэфана», — протадыякан Андрэй Кураеў у новым інтэрвію Радыё Свабода.
Мадэльер Саша Варламаў расказвае «Свабодзе», як засвоіў інтэрнэт і стварыў віртуальны дом моды — як месца сустрэчы і камунікацыі паміж дызайнэрамі і кліентамі.
Калі стаўкі адзінага падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў і фізычных асобаў павялічацца, то цэны ўрэшце могуць вырасьці на 20–30%, прагназуе Анатоль Шумчанка, кіраўнік аб’яднаньня прадпрымальнікаў «Пэрспэктыва».
Чым незадаволеныя лекары хуткай дапамогі, якія пачалі зьбіраць подпісы пад зваротам да Аляксандра Лукашэнкі, Свабодзе распавёў лекар вышэйшай катэгорыі Аляксандар Валчанін, які працуе на хуткай дапамозе ў Жодзіне. Ягоны працоўны стаж — 30 гадоў.
Гомельскі эпіскап Стэфан пакуль ніяк публічна не адрэагаваў на абвінавачваньні ў сэксуальных дамаганьнях да сэмінарыстаў і маладых сьвятароў, якія апублікаваў у сваім блогу маскоўскі протадыякан Андрэй Кураеў.
Аркадзь Крачун, кіроўца менскага аўтобуса, які за 2013 год трапіў у 20 аварыяў, стаў героем інтэрнэту. Ролік пра тое, як ягоны аўтобус уразаецца ў машыны, ужо набраў больш за 124 тысячы праглядаў.
Ініцыятарам звароту да Лукашэнкі ўдалося сабраць 5 114 подпісаў пад патрабаваньнямі аб сацыяльнай абароне лекараў хуткай дапамогі.
Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі
Падпісанты патрабуюць прыняць закон «Аб хуткай мэдычнай дапамозе» і палепшыць умовы працы мэдычных працаўнікоў.
Праваслаўны сьвятар-беларус з Кліўлэнду Зьміцер Беленькі расказаў Радыё Свабода, як адзначалі Раство Хрыстова ва ўмовах найвялікшых за апошнія дзесяцігодзьдзі маразоў у ЗША.
Наймалодшую дачку гішпанскага караля Хуана Карласа на 8 сакавіка выклікалі ў суд.
Міністар па надзвычайных сытуацыях Уладзімір Пучкоў паведаміў, што ад аўторка ўсе аддзелы, адказныя за бясьпеку гасьцей Алімпіяды, прыведзеныя ў баявую гатоўнасьць.
Сёлета ў жніўні споўніцца 100 гадоў ад пачатку Першай усясветнай вайны. Да гэтай гадавіны ў Смаргоні, якая больш за 800 дзён была цэнтрам пазыцыйнага супрацьстаяньня на германа-расейскім фронце, заплянаванае адкрыцьцё пампэзнага мэмарыялу ў памяць пра герояў і ахвяраў тых трагічных падзеяў.
Сьвяточныя службы ў менскіх цэрквах праходзілі практычна усю ноч і працягнуліся ранішнімі літургіямі.
Патрыярх Маскоўскі і Ўсяе Русі Кірыл назваў празьмернае захапленьне Сецівам «апусканьнем у каралеўства крывых люстэркаў». Такую думку ён выказаў ў інтэрвію журналісту тэлеканалу «Расея-1» Дзьмітрыю Кіясялёву.
У Беларусі пазбаўленыя волі каля 40 тысяч чалавек, калі лічыць разам з падсьледнымі. Ці пазбаўленыя яны таксама магчымасьці адзначыць сьвята Божага нараджэньня?
Паўстагодзьдзя таму самай частай прычынай сьмерці людзей былі хваробы сэрца. Сёньня рак, як галоўная прычына сьмерці, пачынае абганяць хваробы сэрца. Ці гэта азначае, што чалавецтва прайграе змаганьне з ракам?
Больш за тры тысячы авіярэйсаў былі адмененыя ў Злучаных Штатах у панядзелак з-за рэкордных за апошнія 20 гадоў халадоў. У шэрагу штатаў зачынены школы і ўстановы.
7 студзеня ў вернікаў праваслаўнай царквы Беларусі — вялікае сьвята Нараджэньня Хрыстовага. Як вядомыя ў Беларусі асобы адзначаюць Раство?
Аляксандар Лукашэнка з нагоды праваслаўных Калядаў наведаў храм-помнік у гонар Усіх сьвятых у Менску.
Жалезны зубар, пафарбаваны чырвоным колерам, на мяжы Менскай і Берасьцейскай абласьцей ужо стаў неад’емнай часткай галоўнай беларускай трасы. Але пакрысе гэты зубар становіцца нейкім знакам бяды.
Сёньня палітвязьню Міколу Аўтуховічу спаўняецца 51 год. Апошнія два гады ён сустракае свой дзень народзінаў у цокальнай камэры гарадзенскай «крытай» турмы.
Магілёўскі бадзяга Юры больш за дзясятак гадоў жыве пад мостам у цеплатрасе.
Джордж Буш-старэйшы і Барбара Буш адзначылі 69 гадавіну вясельля.
Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі
Актывiст Маладога фронту Ўладзь Яроменак, якi цяпер знаходзiцца за кратамi па палiтычных матывах, павiншаваў усiх з Раством Хрыстовым i Новым годам!
Старшыня праваабарончага праекту «ГейБеларусь» Сяргей Андросенка лічыць, што «абвінавачаньні ў гомасэксуалізьме» выкарыстоўваюцца для ўнутрыцаркоўных «разборак».
Каляднае архіпастырскае пасланьне першагерарха Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай царквы архіяпіскапа Сьвятаслава Логіна
Былога дырэктара cочынскага санаторыя «Беларусь», які належыць кіраўніцтву спраў беларускага прэзыдэнта, Георгія Саракашыша пакінулі пад вартай да 21 лютага.
У Сьвятадухавым катэдральным саборы Менску ў гэтыя хвіліны адбываецца ўрачыстая літургія з нагоды Нараджэньня Хрыстовага. Упершыню ў Менску яе праводзіць новапрызначаны мітрапаліт Менскі і Слуцкі Павал.
Да скандалу з былым шклоўскім чыноўнікам, які падазраецца ў хабарніцтве, днямі дадаўся новы карупцыйны скандал у Нясьвіскім раёне.
Праваабаронца Тацяна Равяка атрымала пастанову Ашмянскай мытні пра тое, што цягам 10 дзён яна павінна вывезьці за межы Беларусі 40 асобнікаў кнігі Алеся Бяляцкага «Асьвечаныя Беларушчынай».
У Бабруйску палкоўнік міліцыі ў адстаўцы падчас спрэчкі застрэліў маладога хлопца. Забойства выклікала шырокі розгалас. Многія абураюцца і патрабуюць для былога высокапастаўленага міліцыянта суровага пакараньня.
Нягледзячы на высокі ўзровень беспрацоўя, у шэрагу эўрапейскіх краінаў застаецца шмат вакансіяў у інавацыйных кампаніях, бо адпаведных спэцыялістаў не хапае.
Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель атрымала пералом тазавай косткі, калі бегала на лыжах у Швэйцарыі.
Менскі сьвятар Аляксандар Шрамко выказаў Свабодзе перакананьне, што абвінавачаньні Андрэя Кураева на адрас гомельскага эпіскапа Стэфана беспадстаўныя.
На сайце «Свабоды» даступныя творы ўдзельнікаў першага літаратурнага конкурсу імя Францішка Аляхновіча на найлепшы твор, напісаны ў зьняволеньні, які правялі Радыё Свабода і Беларускі ПЭН-цэнтар.
Кіеўскі Эўрамайдан запрашае людзей сустрэць праваслаўныя Каляды разам, гаворыцца ў паведамленьні на сайце апазыцыйнай украінскай партыі «Бацькаўшчына».
Салдат з брыгады спэцназу ў Мар’інай Горцы Аляксандар Сушчык зьнік тры дні таму.
Загрузіць яшчэ