Госьця Свабоды – намесьніца галоўнага рэдактара незалежнай газэты «Народная воля» Марыя Эйсмант, якая спэцыялізуецца на мэдычнай тэматыцы.
250 мільёнаў рублёў абяцае выплаціць жыхар Бабруйску Вячаслаў Шэлег за зьвесткі, якія дапамогуць выкрыць злачынцаў, што напалі на ягоную дачку Натальлю.
Сёньня ў праграме: 72 дзень Майдана. Жывое ўключэньне з Кіева.
Супрацоўнікі міліцыі Слоніма затрымалі пяцёх удзельнікаў зімняга катаньня з гары за правядзеньне несанкцыянаванага мерапрыемства.
Вядомаму беларускаму навукоўцу, гісторыку Анатолю Грыцкевічу 31 студзеня споўнілася 85 гадоў. Анатоль Грыцкевіч — аўтар некалькіх сотняў навуковых прац і манаграфій, аўтар дзясяткаў кніг, прысьвечаных гісторыі, у тым ліку часоў ВКЛ і Беларусі пэрыяду барацьбы за незалежнасьць.
Ён стварыў фонд «Дзецям Чарнобыля», выратаваў тысячы беларускіх дзетак. А сам памёр ад лейкеміі, зь якой мужна змагаўся апошнія пяць гадоў.
У Кастрычніцкім судзе Менску скончыўся працэс па справе лекараў і топ-мэнэджэраў мэдычнага цэнтру «Экамэдсэрвіс», дзе летась зрабілі плястычную апэрацыю Юліі Кубаравай, пасьля якой маладая жанчына памерла.
Журналісты і выдаўцы сьвету пратэстуюць супраць умоў працы на менскім хакейным чэмпіянаце-2014.
Журналісты Espreso.tv правялі расьсьледаваньне пра тое, хто і зь якой зброі забіў удзельнікаў Майдану — беларуса Міхаіла Жызьнеўскага і армяніна Сяргея Нігаяна.
Я гарадзенец і не ўяўляю сябе бяз польскай культуры, літаратуры, мовы. І мне вядома, што з палякамі, з нашымі ці з Польшчы, зь якімі сябрую, у нас можа быць розны погляд на адны падзеі гісторыі.
Прыватны прытулак у вёсцы Аляксандраўка Шчучынскага раёну, дзе цяпер жывуць дзесяць бяздомных, Аляксей Шчадроў павінен зачыніць за два дні з прычыны антысанітарных умоў, інакш гэта зробяць улады.
«Людзі скардзяцца на малую колькасьць працы, на неадпаведнасьць кіраўніцтва ў арганізацыі працы, на нізкія заробкі, на жыльлёвыя праблемы і гэтак далей».
Ва Ўкраіне праходзіць трэці Міжнародны конкурс карыкатуры. Тэма гэтага году — «Украінскі выбар. Украіна — Эўрапейскі зьвяз».
Анэстэзіёляга «Экамэдсэрвіса» Аляксандра Шурава пакаралі 4 гадамі калёніі-пасяленьня. Інжынэра мэдычнага цэнтру Вадзіма Ліхуту — 3 гадамі калёніі-пасяленьня. Былую гендырэктару Галіну Валжанкіну — 2 гадамі абмежаваньня волі.
Радыё Свабода публікуе анкеты, у якіх нашы чытачы распавядаюць, як прыйшлі да беларускай мовы, і што яна значыць у іх жыцьці. Дасылайце вашы адказы: svaboda@rferl.org.
У Крычаўскім раёне ў склад выбарчых участкаў трапілі вёскі, дзе няма жыхароў.
У сьнежні Радыё Свабода паведамляла пра складаную сытуацыю на Менскім трактарным заводзе: праблемы са збытам прадукцыі, зьніжэньне заробкаў, масавыя звальненьні.
Вырак маюць агучыць а 14-й гадзіне ў судзе Кастрычніцкага раёна Менска.
Разьвітацца з Генадзем Грушавым прыйшлі каля 200 чалавек.
У Менску пачаліся здымкі «батальных сцэнаў» да «нацыянальнага мастацкага фільму» пад назвай «Авэль».
Сьвяткаваньне ўгодкаў гістарычнай бітвы, якая адбылася 8 верасьня 1514 году, варта зрабіць падзеяй нацыянальнага маштабу.
Гэты дзень у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
На Плошчы Незалежнасьці ў Менску адбываюцца здымкі мастацкага фільма «Авель» — са сцэнамі пра Плошчу.
Над тэзай «Людзі жывуць дрэнна, бо самі вінаватыя» разважаюць жыхары мястэчка Гатава, што пад Менскам.
Джахар Царнаеў – падазраваны ў тэракце на Бостанскім маратоне.
У звароце да нацыі больш за 40 прадстаўнікоў беларускай грамадзкасьці выказаліся супраць прызначэньня расейскага мітрапаліта Паўла кіраўніком Беларускай праваслаўнай царквы.
Спатканьне з палітвязьнем доўжылася каля дзьвюх гадзін у магілёўскай турме № 4.
Сёньня ў праграме: 71 дзень Майдану. Жывое ўключэньне з Кіева.
Крупы, якія здаўна лічыліся таннай і аж занадта простай ежай, вартыя таго, каб панаваць на нашым стале. Пярлоўка зьяўляецца самай багатай крыніцай бэта-глюканаў на зямлі.
Усьлед за моцнымі маразамі, што ўсталяваліся ў апошнія дні на тэрыторыі Беларусі, паболела надзвычайных здарэньняў, найперш — пажараў.
30 студзеня у Менску пачнуцца здымкі кінастужкі «Авэль» — з сцэнаў пра Плошчу-2010.
Гагавузія (аўтаномія ў складзе Малдовы) правядзе 2 лютага рэфэрэндум. Рашэньне пра гэта прыняў Народны сход аўтаноміі.
У Беларусі пражывае, паводле апошняга перапісу насельніцтва 2009 году, больш за 158 тысяч украінцаў. У буйных беларускіх гарадах актыўна дзейнічаюць грамадзкія аб’яднаньні ўкраінцаў, усяго ў Беларусі — больш за дзясятак.
Былы палітвязень Зьміцер Дашкевіч патлумачыў Свабодзе сваю няяўку ў суд за парушэньне ўмоваў прэвэнтыўнага нагляду і пракамэнтаваў сёньняшняе судовае рашэньне.
Наш карэспандэнт Ігар Карней наведаў «Менск Арэну» — і, з прычыны неразваротлівасьці ахоўных службаў, разам з тысячамі заўзятараў... на цэлы пэрыяд спазьніўся на хакейны паядынак.
У раённых цэнтрах на Гарадзеншчыне платныя мэдычныя паслугі не канкуруюць зь бясплатнымі, а становяцца безальтэрнатыўнымі. Такім чынам, гарантаваная дзяржавай бясплатная мэдычная дапамога пакрысе згортваецца.
Судзьдзя Першамайскага суду Менску Юры Гарбатоўскі аштрафаваў былога палітвязьня Зьмітра Дашкевіча за парушэньне ўмоваў прэвэнтыўнага нагляду.
Заўзятары і ўдзельнікі чэмпіянату сьвету па хакеі 2014 году змогуць аформіць аўтамабіль на ўезд у Беларусь за 1–2 хвіліны. На мяжы такіх турыстаў будуць прапускаць праз адмысловы калідор.
Беларускі Чырвоны крыж ад 16.00 30 студзеня ўсталёўвае мабільны пункт абагрэву для аўтамабілістаў на 41-м кілямэтры Менскай кальцавой дарогі.
У горадзе Фастаў Кіеўскай вобласьці невядомыя павалілі 6-мэтровы помнік Леніну.
Усе 36 надзвычайных здарэньняў за мінулыя суткі — пажары. 3 чалавекі загінулі. Агонь зьнішчыў 4 і пашкодзіў 31 будову, паведамляе МНС.
Знойдзеныя ў менскай кватэры прыстасаваньні, падобныя на самаробныя выбуховыя прылады, перададзеныя на экспэртызу.
Карыстальнікі сеціва прапануюць зладзіць флэш-моб на здымках фільма «Авэль».
На Ўкраіну насоўваецца арктычная хваля: тэмпэратура ў Кіеве будзе да мінус 25, па Ўкраіне месцамі да мінус 33.
Былы старшыня Моладзі БНФ Алесь Каліта пераехаў у сталіцу Расеі, займаецца бізнэсам, але хоча вярнуцца дамоў, калі стане фінансава незалежным.
Майдан працягвае жыць сваім жыцьцём, незалежным ад Януковіча ці апазыцыі. Многія стаміліся ад бясконцых бяссонных начэй і спадзяюцца на рашучыя дзеяньні лідэраў. Асноўнае патрабаваньне — адстаўка Януковіча — не выкананае.
Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
У Беларусі неабходна правесьці глыбокую сыстэмную аптымізацыю сыстэмы аховы здароўя, – заявіў віцэ-прэм'ер Анатоль Тозік.
Загрузіць яшчэ