Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дашкевіч: Прэвэнтыўны нагляд — гэта перажытак


Зьміцер Дашкевіч
Зьміцер Дашкевіч

Былы палітвязень Зьміцер Дашкевіч патлумачыў Свабодзе сваю няяўку ў суд за парушэньне ўмоваў прэвэнтыўнага нагляду і пракамэнтаваў сёньняшняе судовае рашэньне.

«Па-першае, я цяпер заняты на працы. А па-другое, любому чалавеку ў нашай краіне зразумела, што судовая сыстэма ў нас злачынная, няма там што каму даказваць. Ладна, адна справа, калі цябе прывозяць у аўтазаку, у кайданах, і табе няма куды падзецца. Але другая справа — каб туды хадзіць і нешта даводзіць. Ня бачу сэнсу».

Карэспандэнт: «Вы хацелі б пракамэнтаваць судовае рашэньне?»

«Праблема ў тым, што такі самы прэвэнтыўны нагляд ужываюць да шмат каго, хто вызваляецца з зоны. Чамусьці дзяржава думае, што гэтак яна кагосьці перавыхавае. Але гэта абсалютнае глупства. Ведаю прыклады, калі чалавек спазьніўся дахаты на пару хвілін некалькі разоў, а яго за гэта садзяць у зону. Ну каму ад гэтага лягчэй? Прэвэнтыўны нагляд — гэта такі перажытак, што цяжка яго і камэнтаваць».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG