29 чэрвеня ў Менскім міжнародным адукацыйным цэнтры распачалася міжнародная канфэрэнцыя «Памятаць дзеля агульнай эўрапейскай будучыні». У канфэрэнцыі ўдзельнічае фэдэральны прэзыдэнт Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер.
Ва ўрочышчы Благаўшчына 29 чэрвеня адбыліся ўрачыстае адкрыцьцё другой чаргі мэмарыяльнага комплексу «Трасьцянец» і мітынг-рэквіем на месцы, дзе ў час Другой усясьветнай вайны нацысты зьнішчылі больш за 200 тысяч чалавек, пераважна габрэяў.
Архіўны аўдыёраман Сяргея Шупы пра гісторыю Беларускай Народнай Рэспублікі.
Ва ўрочышчы Благаўшчына 29 чэрвеня адбудзецца адкрыцьцё другой чаргі мэмарыяльнага комплексу «Трасьцянец» і мітынг-рэквіем на месцы, дзе ў час Другой усясьветнай вайны нацысты зьнішчылі больш за 200 тысяч чалавек.
150 тысяч ахвяраў — такую лічбу забітых у Благаўшчыне вызначыла Надзвычайная камісія летам 1944 году. Побач з гэтым месцам быў вайсковы палігон і сьметнік. У апошнія гады сюды прыяжджаюць сваякі забітых тут габрэяў з Заходняй Эўропы. Яны пакідаюць на дрэвах жоўтыя шыльды з імёнамі родных. Дагэтуль шмат хто зь іх думаў, што родныя загінулі «недзе ў Польшчы».
«Курапаты. Бяз слоў і "пазыцый". Без крыкаў і спрэчак. Без ляманту і абразаў. Без гістэрык і зьнявагаў. Моўчкі глядзець і слухаць. Памятаць...». Гэта асноўнае ідэя кароткага фільму, які зрабіў прадусар Уладзімер Максімкаў.
Старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Зянона Пазьняк рэзка раскрытыкаваў праекты памятнага знаку ў Курапатах, адабраныя па выніках конкурсу Міністэрства культуры.
Народны артыст СССР Інакенці Смактуноўскі да канца жыцьця не расказваў, што ягонага дзядзьку расстралялі, а бацька адседзеў у турме.
На вачах у гарадзенцаў будаўнікі разабралі частку каралеўскага замку, якой было 300-400 гадоў. Як так выйшла і што рабіць?
40 гадоў таму Леанід Брэжнеў наведаў Менск і ўручыў беларускай сталіцы залатую зорку гораду-героя.
70 гадоў таму, 24 чэрвеня 1948 году, пачалася савецкая блякада Заходняга Бэрліну. Усё — ад вугалю да харчаваньня — даводзілася дастаўляць у абложаныя горад самалётамі.
23 чэрвеня ў Менску прайшло пасяджэньне Сойму Партыі БНФ, падчас якога была абмеркавалі сытуацыя з разьмяшчэньнем забаўляльнай установы «Поедем поедим» у Курапатах вакол месца згубы ахвяраў палітычных рэпрэсіяў 30-40-х гадоў, паведамляецца на сайце партыі.
На просьбу Радыё Свабода сытуацыю, якая ўзьнікла пасьля адкрыцьця каля Курапатаў рэстаранна-забаўляльнага комплексу «Поедем поедим», камэнтуе былы рэдактар газэты «Літаратура і Мастацтва» Анатоль Вярцінскі, які і апублікаваў у 1988 годзе артыкул Зянона Пазьняка і Яўгена Шмыгалёва «Курапаты — дарога сьмерці».
Ці павінны беларусы не лічыць тую вайну сваёй з тае прычыны, што ў часе яе Беларусь не была сувэрэннай краінай? Як успрымае тую вайну народ, і ці можа гэтае ўспрыманьне быць крытэрам ісьціны? Ці мяняецца стаўленьне ў грамадзтве да той вайны? Пра гэта – у дыскусіі, якую вядуць Юры Дракахруст і Сяргей Навумчык.
Сымбалем пачатку савецка-нямецкай вайны 22 чэрвеня 1941 году стаў нямецкі напад на Берасьце. Але заходні пункт савецкай мяжы і мяжы БССР у 1941 годзе знаходзіўся за 150 кілямэтраў на захад ад Берасьця, у Беластоцкай вобласьці.
“Ён вярнуўся ў Беларусь памерці” – казалі адразу пасля сьмерці Васіля Быкава 22 чэрвеня 2003 году. Але гэтыя словы далёкія ад ісьціны.
За тры дні ад пачатку ваенных дзеяньняў на тэрыторыі СССР нямецкія войскі бесьперашкодна дайшлі да Менску. Арганізаваць тэрміновую эвакуацыю тагачасныя ўлады не пасьпелі ці ня здолелі, дзясяткі тысяч сем’яў засталіся ў акупаваным горадзе. Як выжывалі так званыя «калябаранты», на якіх без разбору ляпіла кляймо савецкая прапаганда?
Ігар Чарняўскі, былы начальнік упраўленьня па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры, распавядае, як рэстаран «Поедем поедим» зьявіўся каля Курапат.
Галіновы дзяржаўны архіў Службы бясьпекі Ўкраіны абнародаваў новыя дакумэнты аб маштабах палітычных рэпрэсій, якія адбываліся ў 30-я гады мінулага стагодзьдзя.
Назінская трагедыя — адна з самых страшных старонак расейскай гісторыі ХХ стагодзьдзя, сымбаль бессэнсоўнай жорсткасьці сыстэмы ГУЛАГу. Усяго за некалькі тыдняў траўня — чэрвеня 1933 году на востраве пасярод Обі памерлі ад голаду пяць тысяч спэцперасяленцаў. Многія зь іх сталі ахвярамі людаедзтва. Зараз на ахвяраваньні ў Назіне будуюць царкву, прысьвечаную нявінным ахвярам ГУЛАГу.
Ёзас Якавоніс быў дэпартаваны ў Сыбір за распаўсюд нелегальных улётак. Яго падпольны партызанскі пазыўны - «Тыгр». Сёньня яму 93 гады, але падзеі таго часу ён памятае вельмі добра.
Чэскі пісьменьнік, ляўрэат Дзяржаўнай літаратурнай прэміі Чэхіі за 2017 год Яхім Топал сказаў у інтэрвію Радыё Свабода, што ведае пра сытуацыю вакол Курапатаў і сочыць за яе разьвіцьцём.
Адзін з самых крытыкаваных польскіх гісторыкаў Томаш Камусэля лічыць, што ідэя аб пераемнасьці паміж колішняй Рэччу Паспалітай і сучаснай нацыянальнай польскай дзяржавай памылковая. Публічная лекцыя прафэсара адбылася ў горадзенскім «Цэнтры гарадзкога жыцьця» 19 чэрвеня.
Фёдар Махноў — адзін з сусьветна вядомых ураджэнцаў Віцебшчыны: ён лічыцца самым высокім чалавекам плянэты, хоць дакладных зьвестак пра ягоны рост не захавалася. З нагоды 140-годзьдзя асілка ў абласным цэнтры ставяць скульптуру «Віцебскі волат» — выяву Фёдара Махнова ў натуральную велічыню.
На радзіме футболу, у Ангельшчыне, адлік гісторыі гэтага віду спорту вядзецца ад 1863 году. Першую футбольную асацыяцыю і правілы ангельцы стварылі тады, калі ў Беларусі адбывалася паўстаньне Каліноўскага.
Улады Гішпаніі маюць намер пахаваць парэшткі дыктатара Франсіска Франка, якія цяпер захоўваюцца ў маўзалеі ў Даліне Палеглых пад Мадрыдам.
Польскі рэжысэр, сцэнарыст, філёзаф і пісьменьнік Кшыштаф Занусі выказаўся наконт рэстарану каля месца масавых расстрэлаў ахвяраў сталінскіх рэпрэсій у Курапатах.
Ці значыць гэта, што тром дзясяткам згаданых у пэтыцыі аб’ектаў вернуць гістарычны выгляд і што нейкім чынам пакараюць адказных за неналежныя работы, невядома.
Дакумэнтальна-мастацкая выстава «Праўда пра Курапаты. Факты, дакумэнты, сьведчаньні», ініцыяваная супольна беларускай грамадзкай ініцыятывай «Экспэрты ў абарону Курапатаў» і Ўкраінскім інстытутам нацыянальнай памяці, пасьля экспазыцыі ў Кіеве пераехала ў Чарнігаў.
30 гадоў таму, 19 чэрвеня 1988 году, адбылося першае шэсьце грамадзкасьці ў Курапаты, арганізаванае неўзабаве пасьля публікацыі артыкулу Зянона Пазьняка і Яўгена Шмыгалёва «Курапаты — дарога сьмерці».
«Мая кампанія ня мае да гэтага ніякага дачыненьня... І я маўчаў, пакуль зь мяне не зрабілі верхавода габрэйскай мафіі. Мяне гэта абурыла!»
19 чэрвеня — дзень народзінаў Васіля Уладзімеравіча Быкава, народнага пісьменьніка Беларусі, духоўнага лідэра апошняй хвалі нацыянальнага адраджэньня, якая прывяла да Незалежнасьці.
Беларускі IT-прадпрымальнік і найбуйнейшы беларускі падаткаплатнік Віктар Пракапеня зноў выказаўся наконт рэстарану каля месца масавых расстрэлаў ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў у Курапатах.
Ігар Кавалевіч, галоўны трэнэр горадзенскага футбольнага клюбу «Нёман», выйшаў на матч з «БАТЭ» 17 чэрвеня ў майцы з гербам «Пагоня». Заўваг ад кіраўніцтва ён не атрымаў.
На выходныя беларусы Канады ажыцьцявілі традыцыйную пілігрымку да Беларускага памятнага крыжа, што ў Прошчы пакутнікаў у Мідлэндзе ля возера Гурон.
У нядзелю 17 чэрвеня ў Нямеччыне ўспамінаюць ахвяр паўстаньня, якое адбылося 65 гадоў таму ва Ўсходняй Нямеччыне. У памятных цырымоніях у Бэрліне ўдзельнічалі бургамістар і ўпаўнаважаная ўраду ФРГ у пытаньнях культуры і СМІ.
На могілках у вёсцы Парэчча Слонімскага раёну мясцовыя актывісты, а таксама госьці з Горадні, Баранавічаў, Ліды ўсклалі кветкі да крыжа ў гонар паўстанцаў 1831-34 гадоў.
Беларускі IT-прадпрымальнік і найбуйнейшы беларускі падаткаплатнік Віктар Пракапеня выказаўся наконт рэстарану каля месца масавых расстрэлаў ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў у Курапатах.
15 чэрвеня працягнулася пікетаваньне рэстарацыі «Поедем поедим», якая з 4 чэрвеня запрацавала ў 50 мэтрах ад Курапатаў. Паводле графіку, пра які раней дамовіліся лідэры пратэстоўцаў, сёньня вахту каля Курапатаў мусілі трымаць актывісты «Маладога фронту».
У маляўнічых мясьцінах, вядомых у Чэхіі пад назвай «Гранд каньён» альбо «Чэская Амэрыка», здымаліся вэстэрны і фантастычныя баевікі. Але ў гэтага месца ёсьць яшчэ адно імя: «Чэскі Маўтхаўзэн».
Радыё Свабода прадстаўляе пазнавальны цыкль падкастаў у чатырох частках пра Эўропу.
Закускі «Настальгія па 37-м» «Паедзем пастраляем». «Не промахнись, товарищ»
Адміністрацыя Віцебскага раёну настойвае, каб знойдзеныя два гады таму чалавечыя косьці былі пахаваныя як парэшткі ахвяраў Вялікай Айчыннай вайны, і не дазваляе ўдзельнікам ініцыятывы «Хайсы — віцебскія Курапаты» пазнаёміцца з высновамі пошукавікаў 52-га спэцыяльнага батальёну, якія працавалі на раскопках.
Гэта праблемы грамадзкай і асабістай маралі, этыкі і сумленьня. І гэта, уласна кажучы, усё, што я хацеў сказаць. Можна было б на гэтым паставіць кропку і пакінуць адзін загаловак — думка ясная. Але, на жаль, не для ўсіх.
Да такой высновы прыйшлі навукоўцы з Нарвэгіі з Цэнтра эканамічных дасьледаваньняў Ragnar Frisch. Згодна зь іх аналізам, за адно пакаленьне ўзровень інтэлекту падаў у сярэднім на сем пунктаў, што, безумоўна, вельмі сур’ёзны паказчык.
Сталыя слухачы больш ніколі не прапусьцяць любімую перадачу.
У сяле Палачка Верхнякецкага раёну Томскай вобласьці пошукавыя клюбы выявілі масавыя пахаваньні ссыльных і «спэцперасяленцаў» — ахвяраў сталінскага тэрору. Усяго ў вобласьці такіх пахаваньняў больш за 400.
У чацьвёртай частцы падкаст-цыклю «Пэрыфэрыі Эўропы» з Аляксеем Ластоўскім мы пагаворым пра эўрапейскія музэі. Пра тыя месцы, дзе ў адным месцы можна пабачыць эўрапейскую магутнасьць, геній і культурнае багацьце.
Пратэст супраць рэстарану ля Курапатаў абмяркоўваюць рэжысэрка Вольга Мікалайчык, кіраўніца ініцыятывы «За ўратаваньне мэмарыялу Курапаты» Ганна Шапуцька і адна са стваральніц Віртуальнага музэю савецкіх рэпрэсій Валерыя Чарнаморцава.
Загрузіць яшчэ