Намесьнік старшыні Нацыянальнага банку Сяргей Дубкоў не выключае, што ў Беларусі магчымыя значныя ваганьні курсаў замежных валют.
У часе справаздачы старшыні Нацыянальнага банку Надзеі Ермаковай кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што асобныя замежныя банкі паводзяць сябе як «замежныя агенты ў літаральным сэнсе гэтага слова».
«Беларусбанк» трапіў у сьпіс 25 банкаў сьвету, якія панесьлі ў 2011 годзе найвялікшыя страты. Пра гэта паведамляе выданьне The Banker.
Магілёўскі аблвыканкам прызнаў, што ў будаўнічай галіне рэгіёну не хапае сямі тысяч спэцыялістаў. Чыноўнікі кажуць: «Каб вярнуць будаўнікоў на радзіму, трэба падвышаць заробкі». Тым часам зьяжджаюць у суседнюю Расею ня толькі спэцыялісты будаўнічых спэцыяльнасьцяў.
Ад пачатку году спажывецкія цэны ў Беларусі вырасьлі на 11,7%. Ад 1 па 17 ліпеня цэны падняліся на 1,1%, паведамляе БелаПАН са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт.
Прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін падпісаў закон аб ратыфікацыі пратакола аб далучэньні Расіі да Сусьветнай гандлёвай арганізацыі (WTO).
Карэспандэнт «Свабоды» спытаўся ў жыхароў Салігорску: што яны думаюць наконт патрабаваньня Расеі паскорыць прыватызацыю «Беларуськалія»?
Гендырэктар «Пінскдрэва» сустрэўся з рабочымі, якія падалі заявы на выхад з афіцыйнага прафсаюзу. Аднак падвышэньня заробкаў не абяцаў, а вінаватымі назваў саміх рабочых.
Па выніках падрыхтоўкі да фэстывалю «Дажынкі-2011» у Маладэчне да адказнасьці прыцягнута 131 службовая асоба.
Масква настойвае, каб Беларусь прысьпешыла прыватызацыю аднаго са стратэгічных прамысловых аб’ектаў — салігорскага «Беларуськалія».
На адным з заводаў холдынгу «Пінскдрэў» рабочыя масава выходзяць з афіцыйнага прафсаюзу. Такім чынам яны пратэстуюць супраць нізкіх заробкаў.
Намесьнік міністра фінансаў Расеі Сяргей Старчак заявіў, што ў Беларусі ёсьць усе шанцы атрымаць чацьвёрты транш крэдыту антыкрызіснага фонду ЭўрАзЭС да канца гэтага году.
У Беларусі зноў зьявіўся ажыятажны попыт на валюту.
У Менску прайшлі перамовы віцэ-прэм’ераў Расеі і Беларусі — Ігара Шувалава і Сяргея Румаса. Сярод іншага абмяркоўвалася пэрспэктыва экспарту так званых растваральнікаў і разбаўляльнікаў.
Аляксандар Лукашэнка зазначыў, што будзе прадаваць лішкі сучасных узбраеньняў, не парушаючы міжнародных дамоваў.
Беларусь ня мае намеру прадаваць кантрольны пакет акцый ААТ «Беларуськалій», заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Пытаньне бяспошліннага экспарту Беларусьсю нафтапрадуктаў з расійскай сыравіны будзе абмеркавана напярэдадні паседжаньня Савету Міністраў «саюзнай дзяржавы», што адбудзецца 18 ліпеня.
Указ прадугледжвае стварэньне на базе «Наваполацкага заводу бялкова-вітамінавых канцэнтратаў» інавацыйнай вытворчасці па перапрацоўцы нафты і іншай вуглевадароднай сыравіны.
Пытаньне бязмытнага экспарту Беларусьсю нафтапрадуктаў з расейскай сыравіны будзе абмеркавана напярэдадні візыту ў Менск прэм’ер-міністра Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева.
13 ліпеня страйкавалі рабочыя, якія працуюць на прадпрыемстве «Гроднажылбуд». Яны незадаволеныя нізкімі заробкамі. Кіраўніцтва прадпрыемства паабяцала павысіць аплату.
Нацбанк Беларусі з 18 ліпеня 2012 году зьніжае стаўку рэфінансаваньня да 31% гадавых з 32% гадавых, якія дзейнічалі з 20 чэрвеня.
Паводле пастановы Міністэрства эканомікі, у Беларусі з 15 ліпеня павышаюцца на 10% адпускныя кошты на хлеб і батоны.
13 ліпеня Беларусь выплаціла МВФ 97,4 мільёна даляраў дзеля пагашэньня другой часткі асноўнага доўгу перад МВФ па крэдыце stand-by.
Карэспандэнты «Свабоды» ў рэгіёнах высьвятлялі, на якія рэальныя заробкі могуць разьлічваць тыя, хто шукае працу.
Чым болей пунктаў у рэйтынгу набірае краіна, тым горшая ў ёй сытуацыя з харчовай бясьпекай. Беларусь у індэксе мае 43 пункты.
Дзяржаўная дума Расеі ўсё ж прыняла спрэчны закон аб утылізацыйным зборы на імпартаваныя транспартныя сродкі. Дакумэнт набывае моц 1 жніўня 2012 году. Экспэрты называюць яго цалкам лабісцкім.
Аўтаканцэрн Peugeot Citroen мае намер скараціць 8 тысяч працоўных месцаў на заводах у Францыі ў сувязі са спадам на эўрапейскім рынку ў першым квартале сёлета
Прэм’ер-міністар Міхаіл Мясьніковіч у сераду сустрэўся з дырэктарам аддзелу Беларусі, Малдовы і Ўкраіны Ўсясьветнага банку Чымяо Фанам.
Рэйтынгавае агенцтва Moody's лічыць, што рызыкі ў Беларусі растуць. Агенцтва адзначае нізкі фінансавы патэнцыял дзяржавы і інстытуцыйнага асяродзьдзя ва ўмовах павольнага эканамічнага росту ў краіне.
Расейскі саюз вытворцаў птушынага мяса Расптушкасаюз зьвярнуўся ў міністэрства сельскай гаспадаркі РФ з просьбай прыпыніць імпарт курынага мяса зь Беларусі ў Расею.
Усясьветны банк канстатуе, што Беларусь страціла дынаміку традыцыйных рухаючых сіл эканомікі, і прапануе альтэрнатыву ў выглядзе пасьлядоўнага пляну структурных рэформаў на кароткатэрміновую і сярэднетэрміновую пэрспэктыву. Як ставяцца да гэтай высновы беларускія эканамісты?
Амаль ля кожнай вялікай дарогі ў Беларусі можна ўбачыць гандляроў, якія выставілі на імправізаваныя прылаўкі, а то і наўпрост на пыльную ўзбочыну свой няхітры тавар — грыбы, ягады, яблыкі, бульбу...
«Альтэрнатыўныя паказьнікі беспрацоўя сьведчаць пра тое, што ўзровень беспрацоўя можа да сямі разоў перавышаць афіцыйна зарэгістраваны ўзровень», — гаворыцца ў дакладзе Усясьветнага банку.
Беларусь, у сувязі з уступленьнем Расеі 1 верасьня 2012 году ў Сусьветную гандлёвую арганізацыю (СГА), актывізуе ўласныя перамовы аб ўступленьні ў гэтую арганізацыю. Пра гэта, як паведамляе Інтэрфакс, заявіў сёньня намесьнік міністра замежных справаў Беларусі Аляксандр Гур’янаў.
У 2012 годзе тарыфы на жыльлёва-камунальныя паслугі будуць павышаныя яшчэ на $2,5, заявіў у аўторак намесьнік міністра жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі Анатоль Шагун.
Украінскі бровар «Абалонь» вядзе перамовы, каб набыць бровар «Брэсцкае піва».
Пра пратэст двух дзясяткаў работнікаў цэху стала вядома 9 ліпеня пасьля 22 гадзіны вечара.
Інфляцыя за палову 2012 году склада 10,5%. У чэрвені гэты паказчык склаў 1,8%, месяцам раней паслугі і тавары падаражалі на 1,6%.
Паводле апублікаванага 5 ліпеня штогадовага дакладу ЮНКТАД (UNCTAD, Канфэрэнцыя ААН па гандлі і разьвіцьці), летась Беларусь значна палепшыла сваю здольнасьць прыцягваць наўпроставыя замежныя інвэстыцыі, перамясьціўшыся ў сусьветным рэйтынгу з 86-га на 38-е месца.
Дырэктар рэгіянальнага ўпраўленьня па Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе Deutsche Bank Дагмар Ліндэр бачыць высокія рызыкі ў прадстаўленьні крэдытаў беларускім інвэстарам для рэалізацыі інвэстпраектаў.
Беларусь зацікаўлена ў новай праграме супрацоўніцтва з Міжнародным валютным фондам.
Міжнародны валютны фонд прызначыў новага кіраўніка місіі па Беларусі. Ім стаў эканаміст эўрапейскага дэпартамэнта МВФ Дэвід Хофман.
У Беларусі пераразьлікі працоўных пэнсій будуць праведзены 1 жніўня і 1 лістапада. Пра гэта на пасяджэньні Нацыянальнай Рады ў працоўных і сацыяльных пытаньнях паведаміла міністарка працы і сацыяльнай абароны Беларусі Марыяна Шчоткіна.
«БелАЗ» разглядаў у якасьці патэнцыйнага арганізатара IPO нямецкі Deutsche Bank.
Рашэньнем Міністэрства эканомікі да 50% падвышаныя тарыфы на перавозкі пасажыраў і багажу чыгуначным транспартам па тэрыторыі краіны.
Беларусь будзе будаваць у Вэнэсуэле касьмічную базу для запуску штучных спадарожнікаў, заявіў амбасадар Вэнэсуэлы ў Беларусі Амэрыка Дыяс Нуньес.
З 1 ліпеня ў Расеі вырасьлі тарыфы натуральных манаполій, плата за паслугі ЖКГ, паднімуцца кошты на лікёра-гарэлачную прадукцыю і тытунёвыя вырабы; рэзка, у разы, вырастуць штрафы за парушэньне правілаў дарожнага руху.
З 1 ліпеня ва ўсіх краінах Эўрапейскага Зьвязу зьніжаныя тарыфы на роўмінг як для званкоў, так і для SMS-паведамленьняў.
Больш за ўсё іншаземцаў, якія наведваюць Літву з начлегам, у 2011 годзе прыехалі зь Беларусі (19%, або 340 000).
Мінімальны розьнічны кошт на гарэлку ў Расеі з 1 ліпеня вырас з 98 да 125 рублёў ($3,8) за 0,5 літра.
Загрузіць яшчэ