Як паведамілі Інтэрфаксу ў Камітэце дзяржаўнага кантролю Менскай вобласьці, у ходзе праверкі выкарыстаньня сродкаў, выдзеленых на падрыхтоўку леташніх «Дажынак», высьветлілася: у сувязі з грубымі парушэньнямі заканадаўства 7,6 мільярда былі ўкладзеныя неэфэктыўна, а яшчэ 6,6 мільярда бюджэтных сродкаў — незаконна альбо не па мэтавым прызначэньні.
Самае цікавае, што агульнага каштарысу выдаткаў на падрыхтоўку і правядзеньне «Дажынак» Камітэт дзяржкантролю так і не знайшоў. Таму што яго не існавала ў прыродзе. Былі толькі асобныя разрозьненыя дакумэнты, якія вызначаюць аб’ём працаў, без пазначэньня крыніц фінансаваньня. У выніку з-за недахопу і несвоечасовасьці фінансаваньня асобныя аб’екты і праз паўгода пасьля «Дажынак» не былі да канца адрамантаваныя. Напрыклад, на капітальны рамонт вуліцы Прытыцкага ў Маладэчне выдаткі былі завышаныя больш чым у два разы!
Да сакавіка 2012 году была адрамантаваная толькі траціна затопленых кватэр (43), уладальнікам яшчэ 34-х была выплачана кампэнсацыя. У чарзе на рамонт — 47 кватэр, на выплату кампэнсацыі — 17.
Зрэшты, на невыкананьне тэрмінаў будаўніцтва часьцяком заплюшчвалі вочы. Падрадчыкам ня толькі не налічвалі пеню, але і выплачвалі прэміі, надбаўкі, цешылі іншымі ўзнагародамі.
У шэрагу выпадкаў службовыя асобы ня толькі праяўлялі расхлябанасьць і дзіўную «няўважлівасьць», але і набівалі ўласную кішэню. Напрыклад, асобныя службовыя асобы ААТ «Будтрэст № 3 Ордэна Кастрычніцкай рэвалюцыі» вырашылі падзарабіць на арэндзе жыльля для сваіх працаўнікоў. Была створана крымінальная схема аплаты, у якую ў якасьці пасярэднікаў былі «ўбудаваныя» знаёмыя і сваякі чыноўнікаў. У выніку «наварылі» больш як 500 мільёнаў.