Пра гэта прэм’ер-міністар Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў сказаў 18 ліпеня ў Менску, падсумоўваючы вынікі расейска-беларускіх перамоваў. Днём раней Аляксандар Лукашэнка наведваў Салігорск і заявіў: прадаваць прадпрыемства за бесцань не зьбіраецца, а калі адпаведнае рашэньне і будзе прынятае, то на продаж будзе выстаўлены толькі пакет акцыяў, а кантроль застанецца ў дзяржавы.
У часе паседжаньня Савету міністраў так званай саюзнай дзяржавы Дзьмітрый Мядзьведзеў паведаміў, што Беларусь і Расея да канца 2012 году зьбіраюцца рэалізаваць сумесны праект стварэньня кампаніі «Саюзкалій», у рамках якой бакі мяркуюць супольна рэалізоўваць мінэральныя ўгнаеньні на зьнешніх рынках. Плянуецца, што статутны фонд будзе сфармаваны «Беларуськаліем» і расейскім «Уралкаліем» у суадносінах 50×50. Такая каапэрацыя, па словах Мядзьведзева, пакідае магчымасьць удзелу расейскага бізнэсу ў прыватызацыі «Беларуськалія»:
«Што тычыцца праекту, зьвязанага зь „Белкаліем“, то гэта прыватны праект, у якім бярэ ўдзел адна з расейскіх кампаній. Яна вядзе свае перамовы зь беларускім бокам, і, натуральна, прыярытэты тут вызначаюцца зыходзячы з нацыянальных прыярытэтаў Беларусі і зыходзячы з камэрцыйных перавагаў расейскага боку. Там тэма складаецца з двух элемэнтаў: гэта сумесны продаж і праца на рынку, а зь іншага боку, гэта магчымы ўдзел у прыватызацыйных зьдзелках, калі на тое будзе рашэньне беларускай дзяржавы і ўраду. Але я паступіў бы несумленна, калі б не сказаў: лічу, што нашым беларускім сябрам даўно пара прымаць адпаведныя рашэньні, бо ўсё адно ад іх нікуды не адкруціцца».
17 ліпеня Аляксандар Лукашэнка, адкрываючы новы руднік у Салігорску назваў «Беларуськалій» «пэрлінай», якая належыць беларускаму народу, і заявіў, што дзяржава не адмовіцца ад кантролю над ім. Лукашэнка прызнаў, што адчуваецца ціск з розных бакоў у справе продажу «Беларуськалію». Такому ціску, па яго словах, супрацьстаяць складана. Што да ўдзелу ў «Саюзкаліі», то Лукашэнка загадаў падначаленым да 1 верасьня пралічыць мэтазгоднасьць такога супрацоўніцтва:
«Усе пытаньні, якія тычацца „Беларускай калійнай кампаніі“ і „Беларуськалія“, да 1 верасьня павінны быць вырашаныя — у адзін ці другі бок. Больш ад 1 верасьня валтузьні вакол гэтага быць не павінна. Давайце будзем разьбірацца капітальна ў гэтых адносінах. А то мы пачынаем: вось, рынак узбаламуцім, там нешта абрынецца, нешта абваліцца, і будзем увесь час наступаць на адны і тыя ж граблі. Нам патрэбная поўная яснасьць: хочуць працаваць асобна — хай працуюць. Але „Беларуская калійная кампанія“ павінна быць захаваная ў любым выпадку. Таму што гэтая кампанія павінна сёньня займацца ня толькі продажам калійных угнаеньняў, а яна павінна займацца і зьмяшанымі, і складанымі ўгнаеньнямі».
«Беларуськалій» — адзін з найбуйнейшых вытворцаў угнаеньняў, які закрывае больш за 15% усясьветнага рынку. Толькі 6 дзяржаў экспартуюць падобную прадукцыю: Беларусь, Расея, Канада, Ярданія, Нямеччына, Ізраіль.
Лукашэнка ацаніў салігорскую «пэрліну» ў 32 мільярды даляраў, заявіўшы, што кожны год кошт павялічваецца на мільярд. Паводле ягоных словаў, цяпер шмат ахвочых набыць увесь камбінат за 8 мільярдаў даляраў, хоць за такія грошы можна прэтэндаваць у лепшым выпадку на 25% акцыяў прадпрыемства. Такім пакупнікам беларускія ўлады кажуць «да пабачэньня».
На «Беларуськаліі» ніякіх тлумачэньняў адносна сваіх пэрспэктываў не даюць. Там толькі ўдакладняюць, што ўсе лёсавызначальныя рашэньні прымаюцца не на прадпрыемстве, а значна вышэй. У гэтым зьвязку фінансавы кансультант Сяргей Чалы лічыць, што Расея можа прымусіць Лукашэнку ў гэтым пытаньні:
«Так, Лукашэнка заяўляў, што кантрольны пакет не прадасьць. Але разумееце, у чым тут справа. З аднаго боку, сапраўды, зараз Беларусі ў пэўным сэнсе грошы ня так неабходныя, як у мінулым годзе. Таму ўсе гэтыя заявы, што нам гэта ня так патрэбна, яны з рознай пэрыядычнасьцю і ідуць. Зь іншага боку, вельмі вялікая спакуса, бо гэта самы дарагі актыў, які ў нас ёсьць. І продаж нават яго паловы дазволіць жыць бязьбедна 3–4 гады — нават ня ў тым эканамічным рэжыме, які ёсьць зараз, а менавіта ў тым рэжыме, які ў нас быў да крызісу. Таму, вядома, для ўладаў тут сапраўды вельмі вялікая спакуса. І я думаю, што калі нават ня ў гэтым годзе, то ў адносна блізкі час, хутчэй за ўсё, доля на „Беларуськаліі“ будзе прададзеная».
Экспэрты кажуць, што ў расейскага боку ёсьць нямала інструмэнтаў для ціску на беларускія ўлады ў справе прыватызацыі «Беларуськалія». Некаторыя былі агучаныя Дзьмітрыем Мядзьведзевым у часе паседжаньня Саўміну саюзнай дзяржавы. Найперш, недвухсэнсоўна прагучалі пагрозы разабрацца з кантрабандай нафтапрадуктаў зь Беларусі пад выглядам растваральнікаў. Па-другое, Расея дае 10-мільярдны крэдыт на будаўніцтва першай беларускай АЭС, і за паслугу таксама трэба нечым паступіцца. Нарэшце, на падыходзе чарговыя траншы крэдыту антыкрызіснага фонду ЭўрАзЭС, прэтэндаваць на якія ў адсутнасьць прыватызацыі будзе складана.

Продаж нават яго паловы дазволіць жыць бязьбедна3–4 гады.