Як распавёў «Свабодзе» Дзьмітрый Кудранок, рабочы заводу габляванага шпону і мэблі, што ўваходзіць у аб’яднаньне «Пінскдрэў», генэральны дырэктар холдынгу Аляксандар Суднік на сустрэчы, якая адбылася адразу пасьля заканчэньня працоўнай зьмены, заявіў калектыву, што рабочыя мала зарабляюць, бо дрэнна працуюць. Ніякіх прапановаў па ўрэгуляваньні канфлікту зь яго боку не прагучала. Выглядае, што гендырэктар прыяжджаў, каб ацаніць сытуацыю:
«Ён не запалохваў, гаварыў сапраўды спакойна. Гэта быў спакой чалавека, які перакананы ў сваёй праўдзе і не зусім разумее сутнасьць сытуацыі, якая склалася. Ён паабяцаў, што ўсё застанецца так, як было. А калі рабочыя хочуць, каб было лепш, то яны павінны працаваць яшчэ больш».
Дзьмітрый кажа, што гендырэктар сьцьвярджаў, што іхні завод шпону і мэблі ў холдынгу адстае:
«Спасылаўся, што аб’ёмы продажу і ўсе гэтыя чыньнікі, якія ўплываюць на заробкі, яны ніжэйшыя, чым на іншых структурных прадпрыемствах. Аднак любы студэнт першага курсу эканамічнай ВНУ ведае, што гэта праблемы кіраўніцтва, а не праблемы тых, хто выконвае непасрэдна ўказаньні».
Іншы рабочы, які просіць не называць яго імя, кажа, што цяпер сытуацыяй на заводзе зацікавіліся і спэцслужбы:
«Бо тут што атрымліваецца: прыехаў генэральны дырэктар і зрабіў нас крайнімі. Аказваецца, гэта мы дрэнна працуем, а вось начальства сваю працу выконвае добра. А інфармацыя пра выхад з прафсаюзу дае свой плён: заўважна, што людзі нейкія незразумелыя пачалі па заводзе хадзіць. Кажуць, што гэта спэцслужбы... Галоўнае, што цікавяцца завадатарамі».
Рабочыя кажуць, што чакаюць правакацыяў. Яны лічаць, што найбольш актыўных удзельнікаў пратэсту могуць звальняць. Аднак заяўляюць, што адступацца намеру ня маюць.
Выходзіць з афіцыйнага прафсаюзу рабочыя «Пінскдрэва» пачалі масава пасьля таго, як 17 ліпеня атрымалі раздрукоўкі з інфармацыяй пра заробкі. У сярэднім рабочыя зарабляюць тут каля 2 мільёнаў рублёў. Як кажа Дзьмітрый Кудранок, выхад з ФПБ як спосаб пратэсту рабочыя абралі пасьля аналягічнай сытуацыі на мікашэвіцкім «Граніце».
Агульная колькасьць рабочых «Пінскдрэва», якія напісалі заявы аб выхадзе з афіцыйных прафсаюзаў, — каля 200 чалавек.

Аказваецца, гэта мы дрэнна працуем, а вось начальства сваю працу выконвае добра.