Радыё Свабода Сёньня ў Полацку ў гарадзкой карціннай галерэі адкрылася міжнародная выстава дэкаратыўна-ўжытковага мастацтва і габэлену. На ёй рэпрэзэнтавана больш як 80 працаў мастакоў нашай краіны і суседняй Літвы.
Вячаслаў Ракіцкі, Менск Сёньня споўнілася 100 гадоў з дня нараджэньня выдатнага беларускага актора Зьдзіслава Стомы – аднаго з тых актораў-купалаўцаў, якія былі і застаюцца знакам нацыянальнага беларускага акторскага мастацтва.
Юрась Бушлякоў, Прага Госьць “Начной Свабоды” – музыка, гітарыст гурту "Парасон", журналіст і перакладчык Віталь Зыблюк.
Альгерд Невяроўскі, Менск У Нацыянальным музэі гісторыі і культуры Беларусі сёньня адкрылася выстава майстроў з народнага фатаклюбу “Менск”. Дэманстраваныя на ёй працы былі зроблены падчас фотапленэру ў коласаўскіх мясьцінах Стаўбцоўшчыны. Выстава прысьвечана 125-годзьдзю з дня нараджэньня Якуба Коласа.
Аляксей Знаткевіч, Прага Каля пяцідзесяці тысяч чалавек прыйшлі сёньня на магілу Элвіса Прэсьлі ў амэрыканскім штаце Тэнэсі, каб ушанаваць памяць знакамітага сьпевака. Праз 30 гадоў пасьля сваёй сьмерці ў 42-гадовым узросьце "кароль рок-н-ролу" застаецца адным з самых папулярных у сьвеце выканаўцаў.
Валянціна Аксак, Менск У прыватнай сталічнай галерэі “ЛаСандр-арт” адчынілася выстава маладога менскага мастака Ўладзімера Кандрусевіча. Ягоныя пэрсанальныя выставы ўжо экспанаваліся ў Нямеччыне і Швайцарыі, але на радзіме такое здарылася ўпершыню. Сваю экспазыцыю аўтар назваў “Гарадзкія гульні”. На адкрыцьці пабывала карэспандэнт нашага радыё.
Іна Студзінская, Менск Сёньня ў Беларусі стартавала мэдыя-кампанія “Журналісты – за гістарычную спадчыну”. Беларуская асацыяцыя журналістаў (БАЖ) зладзіла круглы стол, у якім бралі ўдзел гісторыкі, мастацтвазнаўцы, архітэктары, краязнаўцы з Горадні і Менску, а таксама прадстаўнікі Міністэрства культуры, грамадзкасьці, журналісты.
Міхась Скобла, Менск Новая перадача сэрыі “Вольная студыя”. Эфір 12 жніўня.
Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Польшча мае намер закрануць тэму зьнішчэньня гарадзенскіх помнікаў у двухбаковых перамовах зь Беларусьсю. Пра гэта заяўляе міністэрства культуры гэтай краіны.
Аляксей Дзікавіцкі, Варшава У Варшаве навучэнцы зачыненага беларускага гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа паказалі жыхарам польскай сталіцы мюзікл паводле “Народнага альбому” (аўтар Міхал Анемпадыстаў)
Галіна Абакунчык, Менск Сёлета ў Беларусі выйшаў больш як дзясятак найменьняў кніг замежных аўтараў у перакладах на беларускую мову. Большая частка гэтых кніг – пераклады польскіх аўтараў. Знаўцы рынку сьцьвярджаюць, што да 90 % усёй замежнай літаратуры па-беларуску друкуюць у Беларусі недзяржаўныя выдавецтвы.
Сяргей Шупа, Прага У нэйрабіёлагаў Стэнфардзкага ўнівэрсытэту ўзьніклі новыя ідэі наконт таго, як музыка ўплывае на мазгі. Так, яны лічаць, што музыка можа абвастраць здольнасьць мазгоў канцэнтраваць увагу. А гэтым можа тлумачыцца як наагул узьнікла музыка.
Алена Струвэ, Менск Кніга арызонскага ўнівэрсытэцкага прафэсара і вольнага журналіста Алана Вайсмана “Сьвет бяз нас” (The World Without Us," by Alan Weisman, 2007, Thomas Dunne Books, St. Martin''s Press, New York, 325 pages, indexed, hard cover, $24.95.) выйшла ў Ню-Ёрку на пачатку году і неўзабавае стала бэстсэлерам у ЗША і Канадзе. Выданьне мае як друкаваную, так і DVD-вэрсію.
Міхась Скобла, Менск Новая перадача сэрыі “Вольная студыя” (эфір 5 жніўня)
Тацяна Поклад, Вільня 24 – 26 жніўня ў Літве, каля замку ў Нарвілішках, блізу мяжы зь Беларусьсю, адбудзецца музычны фэстываль “Be2Gether”. 9 жніўня МЗС Беларусі распаўсюдзіла заяву, у якой заклікала Літву не дапусьціць “прапагандысцкіх акцыяў непрыязнай, нядобрасуседзкай, антыбеларускай скіраванасьці” ў часе правядзеньня фэстывалю. Арганізатары фэстывалю запэўніваюць, што імпрэза ня мае палітычнага характару.
Радыё Свабода, Магілёў У Шклове, дзе сёлета пройдзе афіцыйны Дзень беларускага пісьменства і друку, мясцовая ўлада пачала мяняць шыльды зь беларускамоўнымі назвамі вуліц на расейскамоўныя.
Іна Студзінская, Менск 24–26 жніўня ў Літве, на тэрыторыі замку ў Нарвялішках, што на мяжы зь Беларусьсю, адбудзецца музычны фэстываль “Be2Gether”. 9 жніўня МЗС Беларусі распаўсюдзіла заяву, у якой заклікала Літву не дапусьціць “прапагандысцкіх акцый непрыязнай, нядобрасуседзкай, антыбеларускай скіраванасьці” ў часе правядзеньня фэстывалю “Be2Gether”.
Радыё Свабода У “Доме літаратара” Зьніч, Вольга Гапеева, Алесь Жук.
Валер Каліноўскі, Прага На мінулым тыдні Андрэй Хадановіч у чэскім горадзе Брно завяршаў фэстываль аўтарскага чытаньня, у якім на працягу месяца бралі ўдзел беларускія літаратары. Спадар Хадановіч чытаў у Брне свае вершы і сьпяваў песьні, сабраў вялікую і прыязную аўдыторыю, пазьней завітаў у студыю "Начной Свабоды" ў Празе.
Сяргей Астраўцоў, Горадня Чарговага канцэрту ў рамках кампаніі “Музыкі супраць разбурэньня Горадні” сёньня не адбудзецца. Арганізатар Павал Мажэйка паведаміў, што такое рашэньне абумоўлена трагічным здарэньнем.
Радыё Свабода Гарадзкая суполка Таварыства беларускай мовы прапанавала Бабруйскаму гарвыканкаму 2008 год правесьці пад знакам 200-гадовага юбілею Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.
Іна Студзінская, Менск Cёньня ў менскім клюбе “Графіці” адбыўся канцэрт Вэсны Касэрэс — выканаўцы лацінаамэрыканскай музыкі, сьпявачкі, акардэаністкі і кампазытаркі.
Валер Каліноўскі, Прага Госьць “Начной Свабоды” – літаратар, перакладчык і выкладчык чэскай мовы Сяргей Сматрычэнка, адзін з арганізатараў 8-га фэстывалю “Месяц аўтарскага чытаньня”, які сёньня завяршыўся ў чэскім горадзе Брно. Менавіта Сяргей кожны дзень цягам ліпеня сустракаў на брненскім вакзале беларускіх літаратараў, якія выступалі перад чэскай публікай у тэатры “Гусь на канаце”, клапаціўся пра іх побыт, ён жа пераклаў на чэскую мову большасьць твораў, якія прагучалі на фэстывалі.
Радыё Свабода
Радыё Свабода Гісторыя склалася іначай: Беларуская Народная Рэспубліка перамагла ў 1918 годзе. Краіна рыхтуецца да 90-х угодкаў Дня Волі. Дзеяньне адбываецца ў першыя тры месяцы 2008 году...
Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Навучэнцы беларускага гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа, якія вучацца гэтымі днямі ў Варшаве, вырашылі паказаць жыхарам польскай сталіцы музыкальны спэктакль паводле “Народнага альбому”. Сёньня ў Варшаве ліцэісты шукалі выканаўцаў-палякаў для ўдзелу ў пастаноўцы.
Ганна Соўсь, Брно У чэскім Брне над тэатрам “Husa na provazku” ў ліпені трыццаць адзін дзень лунаў бел-чырвона-белы сьцяг. 31 ліпеня завяршыўся найбуйнейшы ў Чэхіі літаратурны фэстываль “Месяц аўтарскага чытаньня”, ганаровымі гасьцямі на якім былі беларускія літаратары. Фэстываль праходзіў пад патранатам міністра замежных справаў Чэхіі Карла Шварцэнбэрга.
Іна Студзінская, Менск Сёньня ў чэскім Брне завяршыўся літаратурны фэстываль, на якім цягам месяца выступіла шмат маладых беларускіх літаратараў. Дзе маладыя празаікі і паэты могуць апублікаваць свае першыя кніжкі? Ці ёсьць дзяржаўныя праграмы падтрымкі маладых літаратараў? Ці ўсё можна надрукаваць толькі за грошы, на камэрцыйнай аснове?
Радыё Свабода, Прага У чэскім Брне завяршыўся літаратурны фэстываль "Месяц аўтарскага чытаньня" --> http://www.autorskecteni.cz/by/Program.aspx . Штодня ганаровымі гасьцямі былі беларускія літаратары. Сёньня свае творы чытаў Андрэй Хадановіч.
Радыё Свабода Старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў пра праект закону “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”:
Сяргей Астраўцоў, Горадня Вузкая выцягнутая камяніца канца ХІХ стагодзьдзя на вул.Найдуса, 1 у Горадні была цалкам зруйнавана некалькі дзён таму. Пляцоўку і падвалы сёньня аглядаў менскі архэоляг Аляксандар Мядзьведзеў. У доме, які існаваў да апошняга часу, дзіцячыя гады правёў габрэйскі паэт Лэйба Найдус (у 1890-я гады). Напачатку 1990-х у рэстаўрацыю будынку былі ўкладзены немалыя грошы, але рабілася яна нядбайна і не была завершана. 15 гадоў дом стаяў без гаспадара і разбураўся. Цяпер яго набыла фірма “АВС”, зроблены праект адбудовы, у камяніцы будуць крамы, кавярня, офісы.
Радыё Свабода, Гомля Сёньня гаспадарчы суд Гомельскай вобласьці перанёс разгляд адміністрацыйных справаў супраць дэмакратычных актывістаў Ларысы Шчыраковай і Зьміцера Жалезьнічэнкі, абвінавачаных абласной інспэкцыяй падаткаў і збораў у незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці, на 9 жніўня.
Валер Каліноўскі, Прага У чэскім Брне працягваецца літаратурны фэстываль "Месяц аўтарскага чытаньня" --> http://www.autorskecteni.cz/by/Program.aspx . Штодня ганаровыя госьці – беларускія літаратары. Сёньня свае творы чытала Югася Каляда.
Севярын Квяткоўскі, Менск Ад 30 ліпеня газэта ў газэце мае 16 палосаў. “Літаратурная Беларусь” выходзіць у выглядзе ўкладкі газэты “Новы час” і прэзэнтуе супольны праект сябраў Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. “Гэта альтэрнатыва адабранаму ў яго і цяпер падкантрольнаму штотыднёвіку “Літаратура і мастацтва”, – гаворыцца ў інфармацыі ад рэдакцыі.
Радыё Свабода, Віцебск Вынікі конкурсу "Верш на юбілей", абвешчанага віцебскай філіяй Саюзу беларускіх пісьменьнікаў да 125-х угодкаў Янкі Купалы, былі падведзены 29-га ліпеня ў Ляўках – у купалаўскім музэі-запаведніку на Аршаншыне.
Радыё Свабода Памёр адзін з найвялікшых рэжысэраў сучаснасьці Інгмар Бэргман. Яму было 89 гадоў.
Радыё Свабода Адміністрацыйная камісія Ленінскага раёну Магілёву прыняла да разгляду пазоў гарадзкога аддзелу культуры супраць прыватнага прадпрымальніка Аляксея Абарыны. Бізнэсоўца абвінавачваюць у парушэньні закону “Аб захаваньні гісторыка-культурнай спадчыны”.
Ганна Соўсь, Прага У чэскім Брне працягваецца літаратурны фэстываль "Месяц аўтарскага чытаньня" --> http://www.autorskecteni.cz/by/Program.aspx . Штодня ганаровыя госьці – беларускія літаратары. Сёньня свае творы чытаў Сяргей Прылуцкі зь Берасьця.
Ганна Соўсь, Прага У чэскім Брне працягваецца літаратурны фэстываль "Месяц аўтарскага чытаньня" --> http://www.autorskecteni.cz/by/Program.aspx . Штодня ганаровыя госьці – беларускія літаратары. Сёньня свае творы чытаў Міхал Андрасюк.
Алена Струвэ, Менск 1000-старонкавы ідыш-беларускі слоўнік менскага перакладчыка і рэстаўратара Аляксандра Астравуха – другая за ўсю беларускую гісторыю спроба аб’яднаць абедзьве гэтыя мовы. Першы “Кішэнны габрэйска-беларускі слоўнік” выйшаў у 1932 годзе. Яго стваральнікі – Самуіл Плаўнік (беларускі пісьменьнік Зьмітрок Бядуля) і Нохім Рубінштэйн, рэпрэсаваны як агент сіянізму ў 1937-м.
Аляксей Знаткевіч, Прага У чэскім Брне працягваецца літаратурны фэстываль "Месяц аўтарскага чытаньня" --> http://www.autorskecteni.cz/by/Program.aspx . Штодня ганаровыя госьці – беларускія літаратары. Сёньня сваімі ўражаньнямі ад фэстывалю падзялілася пасьля свайго выступу Міра Лукша.
Сяргей Астраўцоў, Наваградак Фотарэпартаж
Уладзімер Глод, Менск Камісія па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе Палаты прадстаўнікоў, якая рыхтуе законапраект “Аб правілах артаграфіі і пунктуацыі”, прапануе, каб закон уступіў у дзеяньне 1 верасьня 2010 году.
Аляксей Знаткевіч, Прага У чэскім Брне працягваецца літаратурны фэстываль "Месяц аўтарскага чытаньня" --> http://www.autorskecteni.cz/by/Program.aspx . Штодня ганаровыя госьці – беларускія літаратары. У чацьвер, 26 ліпеня, урыўкі з раману "Лабух" чытаў Уладзімер Някляеў.
Аляксей Знаткевіч, Прага Паэт Уладзімер Някляеў - госьць “Начной Свабоды”
Радыё Свабода Сёньня на пляцоўцы, дзе да ліпеня 1957 году стаяла гарадзкая ратуша, будаўнікі пачалі капаць катлаван на падмурак. Да сярэдзіны жніўня абяцаюць пачаць узьвядзеньне сьценаў.
Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Дэпутаты Эўрапейскага парлямэнту зьвярнуліся ў ЮНЭСКА з заклікам зрабіць неадкладныя захады для спыненьня руйнаваньня гістарычнай часткі Горадні.
Аляксей Знаткевіч, Прага У чэскім Брне працягваецца літаратурны фэстываль "Месяц аўтарскага чытаньня" --> http://www.autorskecteni.cz/by/Program.aspx . Штодня ганаровыя госьці – беларускія літаратары. Сёньня сваімі ўражаньнямі ад фэстывалю падзялілася пасьля свайго выступу Натальля Бабіна.
Іна Студзінская, Менск 25 ліпеня спаўняецца год, як ня стала народнага пісьменьніка Беларусі, ляўрэата многіх літаратурных прэміяў СССР і БССР, клясыка айчыннай літаратуры Янкі Брыля. Сёньня родныя і сябры сабраліся на магіле пісьменьніка, каб ушанаваць памяць, згадаць добрым словам Івана Антонавіча.
Севярын Квяткоўскі, Менск Адзіны непадцэнзурны фэстываль маладой беларускай рок-музыкі “Басовішча” завершыўся 21 ліпеня ля вёскі Гарадок, што месьціцца ў Польшчы, на ўсходзе Беласточчыны. Пераможцам конкурснай праграмы стаўся наваполацкі гурт “Фляўс і Кляйн”.
Загрузіць яшчэ