Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія ліцэісты пакажуць у Варшаве спэктакль "Народны альбом"


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Навучэнцы беларускага гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа, якія вучацца гэтымі днямі ў Варшаве, вырашылі паказаць жыхарам польскай сталіцы музыкальны спэктакль паводле “Народнага альбому”. Сёньня ў Варшаве ліцэісты шукалі выканаўцаў-палякаў для ўдзелу ў пастаноўцы.

Ліцэісты паказвалі музычны спэктакль паводле “Народнага альбому” ужо ў двух польскіх гарадах – у Закапанэ і Гданьску.

“Мы шукаем перадусім маладых людзей з мастацкімі здольнасьцямі, якія хацелі б прысьвяціць два тыдні сваіх вакацыяў на ўдзел у вось такім польска-беларускім спэктаклі”, - кажа Катажына Пэргул з кінастудыі “Эвэрэст”, якая зьяўляецца прадусарам спэктаклю і адначасова здымае фільм пра пастаноўку ліцэістаў.

У Варшаве журы на чале з дырэктарам ліцэю Уладзімірам Коласам ня здолела знайсьці дастатковай колькасьці палякаў, якія хацелі б узяць удзел у спэктаклі – магчыма, перашкодзіў разгар сэзону вакацыяў. Спадар Колас, аднак, кажа, што самі ліцэісты цешацца з гэтага, бо ім шкада аддаваць свае ролі іншым, а апрача гэтага ў Варшаве “Народны альбом” ліцэй пакажа напэўна не апошні раз.

“Кожны раз калі рэпетуем сцэну, знаходзім у ёй нешта новае. Таму ўсім цікава, усе з ахвотай працуюць. Спадзяемся, што знойдзем і польскіх выканаўцаў, бо тут як раз добрая нагода для міжнароднага ўдзелу”, - кажа спадар Колас.

Чаму палякі бяруць удзел у кастынгу на ўдзел у беларусім спэктаклі?

“Я хачу стаць знакамітай! Добра сьпяваю і мне спадабалася, што гэта менавіта музычны спэктакль” – кажа варшаўская школьніца Кася, якая прыйшла на кастынг.

Народны альбом ліцэй пакажа ў Варшаве 13 жніўня. Наступнага дня ліцэісты пакінуць польскую сталіцу.

На фота: варшаўская школьніца Кася на беларускім кастынгу



На фота: Уладзімер Колас (зьлева) ацэньвае ўдзельнікаў кастынгу

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG