Радыё Свабода Новая перадача сэрыі “Дом літаратара”. Аўтары: Валянціна Аксак, Ганна Кісьліцына, Міхась Скобла. Рэдактар: Сяргей Абламейка
Радыё Свабода Берасьцейскі аблвыканкам заснаваў прэмію імя Ўладзімера Калесьніка, ляўрэатам якой можа быць прызнаны толькі сябра Саюзу пісьменьнікаў Беларусі, які ўзначальвае Мікалай Чаргінец.
Іна Студзінская, Нарвілішкі Як праходзіў першы дзень музычнага фэстывалю “ ў Нарвілішках на беларуска-літоўскім памежжы, якая была атмасфэра?
Севярын Квяткоўскі, Менск 22 жніўня менскі міліцэйскі спэцназ сарваў прэм’еру спэктаклю “Свабоднага тэатру” “11 кашуляў” і абноўлены паказ спэктаклю “Легенды дзяцінства”. Але 23 жніўня ў адным з катэджаў пад Менскам тэатральная імпрэза адбылася, нягледзячы на працяг перашкодаў з боку праваахоўных органаў. Як выглядаюць альтэрнатыўныя пастаноўкі ў экстрэмальных умовах?
Ігар Карней, Менск У Беларусі 27 дзяржаўных тэатраў, зь якіх 11 дысьлякаваныя ў Менску. Астатнія – у абласных цэнтрах, а таксама ў Бабруйску, Слоніме, Мазыры. Практычна ўсе яны трымаюцца клясычнага рэпэртуару і розьняцца толькі прыярытэтам усясьветнай, расейскай ці беларускай літаратурнай базы. Між тым, за кулісамі вялікай сцэны існуе сьціплая альтэрнатыўная пляцоўка, дзе экспэрымэнтуюць творцы, якіх афіцыйная крытыка называе “нетрадыцыйнымі”.
Тацяна Поклад, Вільня Трохдзённы музычны фэстываль “Be2gether” --> http://www.b2g.lt/en/ , які пачынаецца сёньня ў Літве каля замку ў Нарвілішках, паблізу ад Салечнікаў. Гэта першая імпрэза такога кшталту на самай літоўска-беларуска мяжы. Паводле арганізатараў, гэты найбуйнейшы ў Літве фэстываль, у якім возьмуць удзел выканаўцы зь некалькіх дзясяткаў краінаў, накіраваны ў тым ліку і на падтрымку дэмакратыі ў Беларусі.
Вячаслаў Ракіцкі, Менск Сёньня споўнілася 90 гадоў зь дня нараджэньня беларускага паэта Пімена Панчанкі. У другой палове 1980-х, пачатку новай хвалі беларускага адраджэньня, ён узьняў свой голас у абарону нацыянальных каштоўнасьцяў. Ягоны верш “Разьвітаньне”, надрукаваны ў “Літаратуры і мастацтве”, многімі быў успрыняты як маніфэст нацыянальнай інтэлігенцыі. Пра гэты верш Панчанкі узгадвае тагачасны галоўны рэдактар “ЛіМу” Анатоль Вярцінскі.
Іна Студзінская, Літва Заўтра ў Літве, у мястэчку Нарвілішкес на самай мяжы зь Беларусьсю, адкрываецца грандыёзны музычны фэст “Be2Gether” (“Будзем разам”), дэвіз якога – “Музыка адчыняе межы”. На фэстываль прыедзе больш за 30 вядомых музычных калектываў, гуртоў, ды-джэяў з усяго сьвету. Запрошаны на сьвята й беларускія гурты.
Алег Грузьдзіловіч, Менск У міліцыі Менску заяўляюць, што актораў і гледачоў “Свабоднага тэатру” затрымалі законна – паводле сыгналу суседзяў. Тым часам акторы кажуць пра ўзгодненасьць дзеяньняў міліцыі, АМАПу ды супрацоўнікаў КДБ і ня вераць, што на іх сапраўды паскардзіліся суседзі.
Алег Грузьдзіловіч, Менск Тэатральны рэжысэр Валер Мазынскі кажа, што быў шакаваны дзеяньнямі міліцыі супраць “Свабоднага тэатру”. Паводле Мазынскага, дзеяньні сілавікоў – люстраны адбітак сытуацыі ў краіне.
Сяргей Астраўцоў, Горадня Рух “За свабоду” паведаміў, што распачынае кніжную сэрыю “Гарадзенская бібліятэка “Горад сьвятога Губэрта”.
Радыё Свабода, Менск Толькі каля паловы другой начы з Савецкага РУУС Менску выпусьцілі ўсіх рэжысэраў, актораў і гледачоў "Свабоднага тэатру".
Алег Грузьдзіловіч, Менск З Савецкага РАУС міліцыі выйшлі першыя гледачы “Свабоднага тэатру”, якіх затрымалі разам з акторамі на пастаноўцы п’есы “Адзінаццаць кашуль”.
Алег Грузьдзіловіч, Менск У памяшканьні Савецкага РАУС працягваюць утрымліваць каля 50 актораў і гледачоў “Свабоднага тэатру”, якія бралі ўдзел у пастаноўцы і праглядзе п’есы “Адзінаццаць кашуль” паводле п’есы Эдварда Бонда. Каля 23.00 сувязь з рэжысэрам тэатру Мікалаем Халезіным аднавілася.
Алег Грузьдзіловіч, Менск
Алег Грузьдзіловіч, Менск Пра гэта пасьпеў паведаміць “Свабодзе” рэжысэр тэатра Мікалай Халезін. “Больш казаць не магу”, -- на гэтых словах сувязь зь Мікалаем Халезіным абарвалася.
Алег Грузьдзіловіч, Менск Менскія амонаўцы ўварваліся на спэктакль “Свабоднага тэатру” “Адзінаццаць кашуль”, які праходзіў у прыватным доме ў Сельгаспасёлку ў Менску.
Радыё Свабода Што магло б быць, калі б гісторыя склалася іначай? Уявім сабе: Беларуская Народная Рэспубліка перамагла ў 1918 годзе. Краіна рыхтуецца да 90-х угодкаў Дня Волі. Дзеяньне адбываецца ў першыя тры месяцы 2008 году... Пра гэта мы прапануем нашым слухачам напісаць нам у рамках новага конкурсу “Свабоды” – "Адзін дзень у БНР-2008". Конкурс прымеркаваны да 90-годзьдзя Беларускай Народнай Рэспублікі. А пакуль – на нашыя пытаньні адказвае сябра журы конкурсу, старшыня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў Алесь Пашкевіч.
Радыё Свабода, Магілёў За разбурэньне аднаго з самых старых будынкаў Магілёву адміністрацыйная камісія Ленінскага раёну гораду пакарала прадпрымальніцу Антаніну Абарыну штрафам на шэсьцьдзясят базавых велічыняў – гэта адзін мільён васемсот шэсьцьдзесят тысяч рублёў. Прадпрымальніца мусіць пад наглядам архітэктараў адбудаваць дакладную копію будынку, узьведзенага ў 1790 годзе.
Міхась Скобла, Менск Новая перадача сэрыі “Вольная студыя” (эфір 19 жніўня)
Радыё Свабода “Жыцьцё з мастацтвам” – пад гэтай назваю ў менскай галерэі “Падземка” адкрылася выстава фотажурналіста "Нашай Нівы" Андрэя Лянкевіча. Сэрыя прысьвечана карцінам вядомага аўстрыйскага мастака Аляксандра Вальтнэра, якія патрапілі ў прыватныя калекцыі мільянэраў.
Ігар Карней, Менск На гэтым тыдні свае вершы ў "Начной чытанцы" прадстаўляе менскі паэт Алесь Клышка.
Валянціна Аксак, Менск Сёньня ўвечары ў Германавічах, што ў Шаркоўшчынскім раёне Віцебшчыны, распачаўся мастацкі плэнэр, прысьвечаны Язэпу Драздовічу. Цягам тыдня ўдзельнікі гэтае творчае акцыі наведаюць усе мясьціны Віцебшчыны, зьвязаныя з асобаю гэтага легендарнага мастака-вандроўніка.
Радыё Свабода Новая перадача сэрыі “Дом літаратара”. Аўтары: Валянціна Аксак, Анатоль Сідарэвіч, Міхась Скобла. Рэдактар: Сяргей Абламейка
Валянціна Аксак, Менск Намінанта на Нобэлеўскую прэмію народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна цяпер могуць чытаць прыхільнікі прыгожага пісьменства Японіі – там выдадзеная кніга ягоных вершаў “Малітва ветру”.
Радыё Свабода Сёньня ў Полацку ў гарадзкой карціннай галерэі адкрылася міжнародная выстава дэкаратыўна-ўжытковага мастацтва і габэлену. На ёй рэпрэзэнтавана больш як 80 працаў мастакоў нашай краіны і суседняй Літвы.
Вячаслаў Ракіцкі, Менск Сёньня споўнілася 100 гадоў з дня нараджэньня выдатнага беларускага актора Зьдзіслава Стомы – аднаго з тых актораў-купалаўцаў, якія былі і застаюцца знакам нацыянальнага беларускага акторскага мастацтва.
Юрась Бушлякоў, Прага Госьць “Начной Свабоды” – музыка, гітарыст гурту "Парасон", журналіст і перакладчык Віталь Зыблюк.
Альгерд Невяроўскі, Менск У Нацыянальным музэі гісторыі і культуры Беларусі сёньня адкрылася выстава майстроў з народнага фатаклюбу “Менск”. Дэманстраваныя на ёй працы былі зроблены падчас фотапленэру ў коласаўскіх мясьцінах Стаўбцоўшчыны. Выстава прысьвечана 125-годзьдзю з дня нараджэньня Якуба Коласа.
Аляксей Знаткевіч, Прага Каля пяцідзесяці тысяч чалавек прыйшлі сёньня на магілу Элвіса Прэсьлі ў амэрыканскім штаце Тэнэсі, каб ушанаваць памяць знакамітага сьпевака. Праз 30 гадоў пасьля сваёй сьмерці ў 42-гадовым узросьце "кароль рок-н-ролу" застаецца адным з самых папулярных у сьвеце выканаўцаў.
Валянціна Аксак, Менск У прыватнай сталічнай галерэі “ЛаСандр-арт” адчынілася выстава маладога менскага мастака Ўладзімера Кандрусевіча. Ягоныя пэрсанальныя выставы ўжо экспанаваліся ў Нямеччыне і Швайцарыі, але на радзіме такое здарылася ўпершыню. Сваю экспазыцыю аўтар назваў “Гарадзкія гульні”. На адкрыцьці пабывала карэспандэнт нашага радыё.
Іна Студзінская, Менск Сёньня ў Беларусі стартавала мэдыя-кампанія “Журналісты – за гістарычную спадчыну”. Беларуская асацыяцыя журналістаў (БАЖ) зладзіла круглы стол, у якім бралі ўдзел гісторыкі, мастацтвазнаўцы, архітэктары, краязнаўцы з Горадні і Менску, а таксама прадстаўнікі Міністэрства культуры, грамадзкасьці, журналісты.
Міхась Скобла, Менск Новая перадача сэрыі “Вольная студыя”. Эфір 12 жніўня.
Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Польшча мае намер закрануць тэму зьнішчэньня гарадзенскіх помнікаў у двухбаковых перамовах зь Беларусьсю. Пра гэта заяўляе міністэрства культуры гэтай краіны.
Аляксей Дзікавіцкі, Варшава У Варшаве навучэнцы зачыненага беларускага гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа паказалі жыхарам польскай сталіцы мюзікл паводле “Народнага альбому” (аўтар Міхал Анемпадыстаў)
Галіна Абакунчык, Менск Сёлета ў Беларусі выйшаў больш як дзясятак найменьняў кніг замежных аўтараў у перакладах на беларускую мову. Большая частка гэтых кніг – пераклады польскіх аўтараў. Знаўцы рынку сьцьвярджаюць, што да 90 % усёй замежнай літаратуры па-беларуску друкуюць у Беларусі недзяржаўныя выдавецтвы.
Сяргей Шупа, Прага У нэйрабіёлагаў Стэнфардзкага ўнівэрсытэту ўзьніклі новыя ідэі наконт таго, як музыка ўплывае на мазгі. Так, яны лічаць, што музыка можа абвастраць здольнасьць мазгоў канцэнтраваць увагу. А гэтым можа тлумачыцца як наагул узьнікла музыка.
Алена Струвэ, Менск Кніга арызонскага ўнівэрсытэцкага прафэсара і вольнага журналіста Алана Вайсмана “Сьвет бяз нас” (The World Without Us," by Alan Weisman, 2007, Thomas Dunne Books, St. Martin''s Press, New York, 325 pages, indexed, hard cover, $24.95.) выйшла ў Ню-Ёрку на пачатку году і неўзабавае стала бэстсэлерам у ЗША і Канадзе. Выданьне мае як друкаваную, так і DVD-вэрсію.
Міхась Скобла, Менск Новая перадача сэрыі “Вольная студыя” (эфір 5 жніўня)
Тацяна Поклад, Вільня 24 – 26 жніўня ў Літве, каля замку ў Нарвілішках, блізу мяжы зь Беларусьсю, адбудзецца музычны фэстываль “Be2Gether”. 9 жніўня МЗС Беларусі распаўсюдзіла заяву, у якой заклікала Літву не дапусьціць “прапагандысцкіх акцыяў непрыязнай, нядобрасуседзкай, антыбеларускай скіраванасьці” ў часе правядзеньня фэстывалю. Арганізатары фэстывалю запэўніваюць, што імпрэза ня мае палітычнага характару.
Радыё Свабода, Магілёў У Шклове, дзе сёлета пройдзе афіцыйны Дзень беларускага пісьменства і друку, мясцовая ўлада пачала мяняць шыльды зь беларускамоўнымі назвамі вуліц на расейскамоўныя.
Іна Студзінская, Менск 24–26 жніўня ў Літве, на тэрыторыі замку ў Нарвялішках, што на мяжы зь Беларусьсю, адбудзецца музычны фэстываль “Be2Gether”. 9 жніўня МЗС Беларусі распаўсюдзіла заяву, у якой заклікала Літву не дапусьціць “прапагандысцкіх акцый непрыязнай, нядобрасуседзкай, антыбеларускай скіраванасьці” ў часе правядзеньня фэстывалю “Be2Gether”.
Радыё Свабода У “Доме літаратара” Зьніч, Вольга Гапеева, Алесь Жук.
Валер Каліноўскі, Прага На мінулым тыдні Андрэй Хадановіч у чэскім горадзе Брно завяршаў фэстываль аўтарскага чытаньня, у якім на працягу месяца бралі ўдзел беларускія літаратары. Спадар Хадановіч чытаў у Брне свае вершы і сьпяваў песьні, сабраў вялікую і прыязную аўдыторыю, пазьней завітаў у студыю "Начной Свабоды" ў Празе.
Сяргей Астраўцоў, Горадня Чарговага канцэрту ў рамках кампаніі “Музыкі супраць разбурэньня Горадні” сёньня не адбудзецца. Арганізатар Павал Мажэйка паведаміў, што такое рашэньне абумоўлена трагічным здарэньнем.
Радыё Свабода Гарадзкая суполка Таварыства беларускай мовы прапанавала Бабруйскаму гарвыканкаму 2008 год правесьці пад знакам 200-гадовага юбілею Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.
Іна Студзінская, Менск Cёньня ў менскім клюбе “Графіці” адбыўся канцэрт Вэсны Касэрэс — выканаўцы лацінаамэрыканскай музыкі, сьпявачкі, акардэаністкі і кампазытаркі.
Валер Каліноўскі, Прага Госьць “Начной Свабоды” – літаратар, перакладчык і выкладчык чэскай мовы Сяргей Сматрычэнка, адзін з арганізатараў 8-га фэстывалю “Месяц аўтарскага чытаньня”, які сёньня завяршыўся ў чэскім горадзе Брно. Менавіта Сяргей кожны дзень цягам ліпеня сустракаў на брненскім вакзале беларускіх літаратараў, якія выступалі перад чэскай публікай у тэатры “Гусь на канаце”, клапаціўся пра іх побыт, ён жа пераклаў на чэскую мову большасьць твораў, якія прагучалі на фэстывалі.
Радыё Свабода
Радыё Свабода Гісторыя склалася іначай: Беларуская Народная Рэспубліка перамагла ў 1918 годзе. Краіна рыхтуецца да 90-х угодкаў Дня Волі. Дзеяньне адбываецца ў першыя тры месяцы 2008 году...
Загрузіць яшчэ