Лінкі ўнівэрсальнага доступу

М.Андрасюк: “З пэрспэктывы Брна мы бачым беларускія праблемы інакш...”


Ганна Соўсь, Прага У чэскім Брне працягваецца літаратурны фэстываль "Месяц аўтарскага чытаньня" --> http://www.autorskecteni.cz/by/Program.aspx . Штодня ганаровыя госьці – беларускія літаратары. Сёньня свае творы чытаў Міхал Андрасюк.

Соўсь: “Пан Міхал, перад тым, як прачытаць сваё апавяданьне “Граніца”, Вы адзначылі, што нарадзіліся за два кілямэтры ад польска-савецкай мяжы, і каб яна прайшла крыху больш на захад, то цяпер бы Вы размаўлялі па-беларуску ня з польскім, а з расейскім акцэнтам, як, на Вашае ўражаньне, гаворыць бальшыня беларусаў. І Вы падкрэсьлілі, што жывяце ў дзьвюх мовах і дзьвюх культурах – польскай і беларускай. На Вашую думку, ці толькі акцэнтам у вымаўленьні адрозьніваецца беластоцкая беларуская літаратура ад той, што ўзьнікае на тэрыторыі сучаснай Беларусі?”

Андрасюк: “Думаю, што ня толькі акцэнтам. Менавіта таму, што мы, беларускія аўтары з Польшчы, маем трошкі іншы літаратурны досьвед, крыху іншую літаратурную адукацыю. Напэўна, мы больш прачыталі за сваё жыцьцё польскай літаратуры, і гэта сьвядома альбо несьвядома, падсьвядома неяк адлюстроўваецца таксама ў нашай творчасьці.

Але мне здаецца, што гэта козыр. Мы можам даць беларускай літаратуры тое, чаго ня можа даць аўтар, які нарадзіўся і выхаваўся ў Менску. Такі дадатковы калярыт, дадатковая кветка, можа быць, у беларускай літаратуры”.

Соўсь: “Якія Вашыя ўражаньні ад фэстывалю, ад чэскай публікі?”

Андрасюк: “Уражвае зацікаўленасьць ня толькі беларускай літаратурай, але ўвогуле Беларусьсю як краінай і беларусамі як людзьмі. Адчуваецца такая заклапочанасьць у гэтых пытаньнях. Нейкае такое жаданьне, каб у нас як у нацыі ўсё атрымалася добра. Гэта вельмі прыемна ўражвае”.

Соўсь: “Якое пытаньне найбольш уразіла? Ці паказалася складаным?”

Андрасюк: “Пытаньняў было так шмат, што я не змагу іх прыпомніць проста. Перадусім былі цікавыя пытаньні, якія мяне часам прымусілі падумаць зусім іначай. Неяк з пэрспэктывы Брна мы бачым беларускія праблемы зусім іначай, чым з пэрспэктывы Беластоку. Гэта для мяне зусім новы ўрок, новая лекцыя”.

Міхал Андрасюк нарадзіўся ў 1959 годзе ў Гайнаўцы. Дэбютаваў у 2000-м кнігай апавяданьняў "Фірма", пасьля таго выдаў яшчэ дзьве празаічныя кнігі "Мясцовая гравітацыя" і "Белы конь", у якіх па-майстэрску паказаў жыцьцё польскай правінцыі на польска-беларускім памежжы. Міхал Андрасюк працуе журналістам у беластоцкай рэдакцыі Радыё Рацыя. На "МАЧ" прачытаў апавяданьні "Граніца" і "Колька, што лятаў над мястэчкам" (інфармацыя пра аўтара – паводле сайту фэстывалю).


ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ ВЫСТУПАЎ – А 19-Й ГАДЗІНЕ НА САЙЦЕ ФЭСТЫВАЛЮ. Заўтра – Сяргей Прылуцкі, пазаўтра – Югася Каляда

Міра Лукша: “Сёньня кожнае слова, напісанае па-беларуску – важнае”, 27.07.2007 Уладзімер Някляеў: "У Брне я ўпершыню займеў досьвед публічнага чытаньня прозы", 26.07.2007 Н.Бабіна: “Такі фэстываль немагчыма ўявіць цяпер у нашай краіне”, 25.07.2007 Ян Максімюк: “Беларускі народ – шматмоўны і шматкультурны”, 21.07.2007 Макс Шчур: “Фэстываль у Брне – гэта Вудстак беларускай літаратуры...”, 20.07.2007 Альгерд Бахарэвіч: “Пісьменьнік мае права на ўцёкі...”, 18.07.2007 Сяргей Абламейка: “Гэта вельмі моцная падтрымка беларускай культуры”, 18.07.2007 Ігар Бабкоў: "У чэхаў больш, чым у беларусаў, пачуцьця формы", 17.07.2007 Пятро Васючэнка: “Прыходзяць зацікаўленыя беларускай літаратурай людзі...”, 16.07.2007 Госьця літаратурнага фэстывалю ў Брне – Надзея Артымовіч, 15.07.2007 Ежы Плютовіч: “Адчуваецца вялікая цікавасьць чэхаў да Беларусі”, 14.07.2007 Барыс Пятровіч: "Досьвед чэхаў дае надзею на зьмены і адраджэньне ў Беларусі", 13.07.2007 Леанід Дранько-Майсюк: “Ад пяці гадоў я хацеў ажаніцца...”, 12.07.2007 Віктар Шалкевіч: "Брыдка, што чэхі і беларусы, два братнія славянскія народы, не разумеюць адзін аднаго", 10.07.2007 Вольга Гапеева: “Чэхі зьдзіўленыя тым, што ў Беларусі столькі талентаў”, 09.07.2007 Ільля Сін: “Я раблю гэта найперш для самога сябе, а не для публікі”, 08.07.2007 Зьміцер Вішнёў прэзэнтаваў у Брне ўрыўкі з новага раману "пра Бэрлін і Менск", 07.07.2007 Ева Вежнавец: “Тыпы гумару ў беларусаў і ў чэхаў збліжаныя”, 05.07.2007 Алесь Разанаў: “Лёс і воля – неразрыўныя”, 04.07.2007 Аляксандар Лукашук: “Сам Лукашэнка ня ведае, колькі людзей яго падтрымлівае” , 03.07.2007 Лявон Вольскі ў верасьні выдасьць сольны альбом, 2.07.2007 Уладзімер Арлоў: “Такія сустрэчы натхняюць”, 02.07.2007 Першы дзень літаратурнага фэстывалю ў Брне (фотарэпартаж), 02.07.2007 У ліпені Брно – сталіца беларускай літаратуры, 01.07.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG