Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў аб тым, што засмучаны пазыцыяй расейскіх уладаў, якія абмяжоўваюць пастаўкі беларускай прадукцыі ў РФ.
Супрацоўнікі Галоўнага ўпраўленьня МУС Расеі па Цэнтральнай фэдэральнай акрузе дэпартавалі ў Беларусь ураджэнца Беларусі, «злодзея ў законе» Руслана Лебедзева, вядомага ў крымінальных колах пад мянушкай Лебедзь.
Беларускія мусульмане, як і ўвесь мусульманскі сьвет, адзначаюць сёньня дзень заканчэньня вялікага паста Рамадан — сьвята Ўраза-Байрам.
Зрынуты прэзыдэнт Кіргізстану, выдачы якога дамагаюцца цяперашнія кіргіскія ўлады, пасьля доўгага маўчаньня даў інтэрвію Інтэрфаксу.
Адзін з самых пасьпяховых беларускіх бізнэсоўцаў Уладзімір Пефціеў прадаў кампанію «Белтэхэкспарт», якая займаецца экспартам узбраеньняў і вайсковай тэхнікі, расейскаму бізнэсоўцу Гурыновічу.
Актыўнасьць НАТО і ЭўраПРА заахвочваюць Маскву да больш цеснага супрацоўніцтва зь Беларусьсю, — заявіў міністар абароны Расеі А. Сердзюкоў.
У Эўразьвязе ня пойдуць на ўвядзеньне рэальных эканамічных санкцый у дачыненьні да Беларусі, перакананая віцэ-сьпікер Рады Фэдэрацыі Расеі Сьвятлана Арлова.
Старшыня Дзяржаўнага камітэту маёмасьці Беларусі Георгій Кузьняцоў пацьвердзіў плян беларускага ўраду прыватызаваць у наступным годзе аб’екты дзяржаўнай уласнасьці на 2,5 мільярды даляраў.
Украіна разгледзіць пытаньне далучэньня да ЭўрАзЭс пасьля таго, як будуць бачныя вынікі дзейнасьці гэтага аб’яднаньня, — заявіў прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч.
У Грамадзкай палаце Расеі зьдзіўленыя пазыцыяй пасла Расеі ў Беларусі Аляксандра Сурыкава ў сувязі з вынясеньнем сьмяротнага прысуду па справе аб тэракце ў мінскім мэтрапалітэне.
Значная частка расейцаў лічыць неабходным эканамічна падтрымліваць Беларусь як брацкую краіну і хаўрусьніка, але дапамагаць Лукашэнку ня згодныя, паказала сацыялягічнае апытаньне.
Мікалай Лукашэнка будзе вучыцца ў Астрашыцка-Гарадоцкай сярэдняй школе Менскага раёну. Аляксандар Лукашэнка прывёў яго на першую школьную лінейку і выступіў перад вучнямі. Летась у школе было арганізавана навучаньне ў чатырох хакейных клясах.
У Беларусі можа быць перагледжана сыстэма льгот для абітурыентаў пры паступленьні ў ВНУ. Пра гэта заявіў старшыня Савета рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі, старшыня дзяржкамісіі па кантролі за правядзеньнем уступнай кампаніі Анатоль Рубінаў.
Старшыня Савета Рэспублікі Анатоль Рубінаў лічыць, што ў Беларусі мэтазгодна паступова ўкараняць зьмешаную выбарчую сыстэму. Паводле яго "Белая Русь" павінна трансфармавацца ў палітычную партыю.
Экс-прэзыдэнт СССР Міхаіл Гарбачоў у інтэрвію нямецкаму часопісу "Шпігель" падверг крытыцы прэм'ер-міністра Расеі Ўладзімера Пуціна і партыю "Адзіная Расія". Паводле Габачова, "Адзіная Расія" і яе лідэр цягнуць краіну ў мінулае.
Сёньня літоўскае зьнешнепалітычнае ведамства ў аўторак заклікала Дэпартамэнт міграцыі задаволіць прашэньне беларускай журналісткі Натальлі Радзінай аб наданьні ёй у Літве палітычнага прытулку.
Літоўская газэта Lietuvos rytas сьцьвярджае, што зьвесткі аб руху грошай на рахунках беларускіх праваабаронцаў Алеся Бяляцкага і Валянціна Стэфановіча былі перададзеныя беларускаму боку з санкцыі літоўскай судовай сыстэмы.
Судзьдзя Пячэрскага раённага суду Кіеву Радзівон Кірэеў, які старшынюе на працэсе па "газавай справе" супраць Юліі Цімашэнкі, адмовіўся зьмяніць меру стрыманьня ў выглядзе арышту для экс-прэм'ер-міністра Ўкраіны.
Золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 жніўня склалі $ 4 млрд 150 млн. у міжнародным вызначэнні, – паведаміў на паседжаньні ўраду ў аўторак першы намеснік кіраўніка Нацбанку Юры Алымаў.
Брытанскі міністар па справах Эўропы Дэвід Лідынгтан заклапочаны ўжываньнем сьмяротнага пакараньня ў Беларусі. Пра гэта заявілі ў амбасадзе Вялікабрытаніі ў Менску.
Загрузіць яшчэ