Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ураза-Байрам у Беларусі


Беларускія мусульмане, як і ўвесь мусульманскі сьвет, адзначаюць сёньня дзень заканчэньня вялікага паста Рамадан — сьвята Ўраза-Байрам.

«Сёньня, 8 жніўня, па мусульманскім календары адзначаецца Ўраза-Байрам — сьвята разгавеньня. Па традыцыі, ён адзначаецца на наступны дзень пасьля заканчэньня паста і працягваецца тры дні», — цытуе «Інтэрфакс» паведамленьне Мусульманскага рэлігійнага аб’яднаньня Беларусі .

Паводле зьвестак агенцтва, у цяперашні час у Беларусі дзейнічаюць каля 10 мячэцяў, зь якіх чатыры храмы знаходзяцца на тэрыторыі Гарадзенскай вобласьці. Службы ў беларускіх мячэцях вядуцца на арабскай мове.

Паводле апошняга перапісу насельніцтва, на тэрыторыі Беларусі пражывае каля 30 тысяч прадстаўнікоў этнасаў, якія традыцыйна вызнаюць іслам: 10 тысяч татараў, 6,5 тысячы азэрбайджанцаў, па 1,5-2 тысячы узбэкаў, казахаў, туркмэнаў. Першыя згадкі аб мусульманах на тэрыторыі Беларусі адносяцца да XV стагодзьдзя.

Самы старажытны храм мусульман у краіне знаходзіцца ў Іўе Гарадзенскай вобласьці.

У гэтым годзе Менгарвыканкам дазволіў аднавіць будаўніцтва мячэці ў сталіцы на вуліцы Грыбаедава.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG