Пра гэта паведаміў Інтэрфакс са спасылкай на праваахоўнае ведамства Расеі.
Дэпартацыя была выкананьнем распараджэньня Мінюсту Расеі аб прызнаньні знаходжаньня ў РФ Лебедзева непажаданым і яго абавязку пакінуць тэрыторыю краіны
Крымінальны «аўтарытэт» Лебедзеў быў затрыманы супрацоўнікамі расейскай паліцыі ў пачатку 2013 года. Пры асабістым даглядзе паліцыянты выявілі і канфіскавалі амаль 4 грама гашышу і падроблены пашпарт грамадзяніна Расеі з яго фатаграфіяй. За захоўваньне наркотыкаў і выкарыстаньне падробленага пашпарту ў дачыненьні да яго была распачата і расьсьледавалася крымінальная справа, па матэрыялах якой Лебедзеў быў асуджаны на 6 месяцаў пазбаўленьня волі.
Як паведамляла выданьне «Беларускія навіны», Лебедзеў быў прызнаны «злодзеям у законе» ў мінулым сьнежні на сходцы злодзеяў у Дубаі (Аб’яднаныя арабскія эміраты). Разам зь ім статус «злодзеяў у законе» атрымалі яшчэ трое грамадзянаў Беларусі.