У Беларусі не плянуецца ніякіх зьменаў дзейнага мыта на ўвоз фізасобамі тавараў для асабістага карыстаньня, аднак у дзяржавы ёсьць мэханізм, які дазваляе кампэнсаваць маламаёмасным грамадзянам сумы выплачаных мытаў і падаткаў. Такое права мае А.Лукашэнка.
Калі звычайная сярэднядзённая рэалізацыя цукру ў Менску складае 60-70 тон, то толькі 21 ліпеня сёлета было рэалізавана ў 12 разоў больш – 740 тон. Пра гэта ў інтэрвію газэце "Рэспубліка" паведаміў першы намесьнік міністра гандлю Аляксандар Забела.
У Беларусі захаваецца дзяржаўнае рэгуляваньне цэн на нафтапрадукты для прадпрыемстваў аграрнага сэктара, паведамілі ў міністэрстве эканомікі Беларусі.
У Беларусі з 1 жніўня і 1 лістапада 2011 году адбудзецца падвышэньне працоўных і сацыяльных пэнсій, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка беларускай дзяржавы.
Міністэрства эканомікі Беларусі сваімі пастановамі №№ 105 і 107 адмяніла раней дзеючыя ў краіне адміністрацыйныя меры, што абавязвалі вытворцаў аўтамабільнага паліва пастаўляць сельгасарганізацыям па льготных цэнах.
"Людзі ў цывільным", якія ўдзельнічаюць у затрыманьні дэманстрантаў падчас пратэстных "маўклівых акцый", не зьяўляюцца прадстаўнікамі расейскіх спэцслужбаў, заявіў пасол Расеі ў Беларусі А.Сурыкаў.
Аб гэтым Аляксандар Лукашэнка заявіў у пасланьні да прэзыдэнта Вэнэсуэлы Уга Чавэса з нагоды 200-годзьдзя абвяшчэньня незалежнасьці гэтай краіны.
На сьвяткаваньне Дня Незалежнасьці 3 ліпеня Беларусь накіравала запрашэньні "усім прадстаўнікам дыпкорпуса, якія сапраўды хочуць удзельнічаць у сьвяце", - заявіў сёньня прэсавы сакратар МЗС Андрэй Савіных.
"Наша супрацоўніцтва азмрочвае той факт, што мы не атрымліваем аплату. Таму мы вымушаныя спыніць пастаўкі" , - заявіў прадстаўнік расейскай энэргетычнай кампаніі «Интер РАО ЕЭС» М.Гарэлаў.
Нацыянальны банк Беларусі ў жорсткай форме папярэдзіў камэрцыйныя банкі аб адказнасьці ў выпадку парушэньня рэкамэндацый што да памеру дазволенага адхіленьня ад афіцыйнага курсу пры зьдзяйсьненьні валютна-абменных апэрацый.
Міністэрства аховы здароўя Беларусі робіць дадатковыя захады для недапушчэньня завозу і распаўсюджваньня на тэрыторыі краіны небясьпечных інфэкцыйных захворваньняў.
Дакумэнты аб пакупцы "Газпромам " другой паловы "Белтрансгазу" "знаходзяцца ў высокай ступені гатоўнасьці ", – паведаміў журналістам старшыня праўленьня кампаніі Аляксей Мілер.
Дэфіцыт зьнешняга гандлю таварамі і паслугамі ў Беларусі за студзень-красавік 2011 году склаў $2 млрд. 800,4 млн, што ў 2,1 разы больш, чым за аналягічны пэрыяд летась. Пра гэта гаворыцца статыстычнай справаздачы Нацбанку Беларусі.
Начальнік управы інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных лічыць неправамернай заяву прэзыдэнта ЗША Барака Абамы аб наяўнасьці ў рэспубліцы палітвязьняў у асобе асуджаных экс-кандыдатаў у прэзыдэнты Беларусі.
Камісар Рады Эўропы па правах чалавека Томас Хамарбэрг скрытыкаваў улады Беларусі за перасьлед апазыцыі і заявіў, што гэтая краіна не адпавядае патрабаваньням для ўступленьня ў эўрапейскую арганізацыю.
Беларусь правядзе ацэнку магчымасьці павелічэньня колькасьці неўязных у краіну ў сувязі з пашырэньнем сьпісу беларусаў, якія ня могуць езьдзіць у краіны ЭЗ, заявіў у чацьвер у Менску журналістам начальнік упраўленьня інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных.
Дзяржкамітэт па маёмасьці (ДКІ) Беларусі не ўзгадняў агучаную віцэ-прэм'ерам, міністрам фінансаў Расеі Аляксеем Кудрыным суму ў $ 7,5 млрд. ад прыватызацыі беларускіх актываў за тры гады.
Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця (ЭБРР) скарэктаваў прынятую ў сьнежні 2009 году стратэгію па Беларусі і адмовіўся ад раней заплянаваных праектаў у дзяржаўным сэктары.
Дэвальвацыя беларускага рубля будзе спрыяць актывізацыі экспартных паставак беларускімі прадпрыемствамі і прытоку валютнай выручкі ў краіну. Аб гэтым заявіў журналістам у Менску намесьнік міністра замежных спраў Беларусі Аляксандр Гур'янаў.
Прэзыдэнтка Літвы Даля Грыбаўскайце заявіла, што катэгарычна не ўхваляе прапанову ўвесьці эканамічныя санкцыі супраць Беларусі.
Загрузіць яшчэ