Значная частка расейцаў лічыць неабходным эканамічна падтрымліваць Беларусь як брацкую краіну і хаўрусьніка, але дапамагаць Лукашэнку ня згодныя, паказала сацыялягічнае апытаньне.
37% апытаных расейцаў лічаць, што Расея ў любым выпадку павінна падтрымаць Беларусь, якая перажывае эканамічны крызіс, паколькі гэта брацкая краіна. Сярод прыхільнікаў такой пазыцыі ў асноўным жыхары Масквы і Пецярбургу (44%), жыхары сярэдніх гарадоў (48%) і прыхільнікі непарлямэнцкіх партый (59%), паведамілі ў пятніцу "Інтэрфаксу" сацыёлягі Усерасейскага цэнтру вывучэньня грамадзкай думкі, якія праводзілі ў канцы жніўня ўсерасейскае апытаньне.
Сярод расейцаў, як высьветлілася, шмат і тых, хто выказваецца супраць падтрымкі прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі - 40%, паколькі ён "думае выключна пра сябе і вядзе недружалюбную палітыку ў адносінах да Расеі". Гэты пункт гледжаньня характэрны, перш за ўсё, для жыхароў буйных гарадоў (46%) і сёл (47%), а таксама прыхільнікаў КПРФ, ЛДПР і тых, хто наагул ня ходзіць на выбары - па 45%.
У меншасьці - тыя, хто лічаць А.Лукашэнку адным з нешматлікіх хаўрусьнкаў Расеі, а таму выступаюць за тое, каб падтрымаць прэзыдэнта Беларусі ў крызіснай сытуацыі (11%). Як правіла, гэта жыхары Масквы і Пецярбургу.
У ходзе апытаньня, якое праводзілася ў 138 населеных пунктах у 46 абласьцях, краях і рэспубліках Расеі, больш за палову яго ўдзельнікаў (57%) выказаліся супраць паставак газу ў Беларусь па льготных цэнах, кожны трэці падтрымлівае зьніжэньне кошту газу для суседняй краіны (32%) .
Між тым рашэньне ўраду РФ прадаставіць Беларусі скідку на пастаўкі газу атрымала супярэчлівую грамадзкую ацэнку: 43% рэспандэнтаў у РФ не ўхваляюць гэты крок, 39% палічылі яго слушным. Супраць прадастаўлення Беларусі ільгот выказаліся сяляне (50%), прыхільнікі КПРФ і тыя, хто ігнаруе выбары (па 48%), рэспандэнты з нізкім узроўнем прыбыткаў (51%). Падтрымалі рашэньне ўраду масквічы і пецябруржцы (60%) і прыхільнікі непарлямэнцкіх партый (69%), расейцы з узроўнем даходаў вышэй за сярэдні (48%).

У меншасьці - тыя, хто лічаць А.Лукашэнку адным з нешматлікіх хаўрусьнкаў Расеі

рашэньне ўраду РФ прадаставіць Беларусі скідку на пастаўкі газу атрымала супярэчлівую грамадзкую ацэнку