У выдавецтве «Беларуская навука» выйшаў першы том калектыўнай манаграфіі «Гісторыя беларускай дзяржаўнасьці».
15 студзеня ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы адбудзецца прэм’ера чорнай камэдыі «Вешальнікі» (Hangmen) паводле п’есы ірляндзкага драматурга Марціна Макдонаха.
Хроніка дыпляматычнага скандалу паміж афіцыйным Менскам і Вашынгтонам 2008–2019 гадоў.
Грамадзкім лідэрам году стаў заснавальнік «Арт Сядзібы» Павал Белавус, у намінацыі «Мэдыяактыўнасьць году» перамог мовазнаўца, свабодаўскі аўтар Вінцук Вячорка. Найлепшай журналісткай году прызнаная Тацяна Каравянкова зь БелаПАН.
У Бабруйску вынесены сьмяротны прысуд 36-гадоваму Аляксандру Асіповічу, які летам 2018 году з асаблівай жорсткасьцю забіў у сваёй кватэры дзьвюх маладых жанчын.
Адкуль узялася розьніца ў юліянскім і грыгарыянскім календарах і чаму беларускія праваслаўныя і некаторыя пратэстанты сьвяткуюць Раство па старым календары? Гісторыя пытаньня, а таксама меркаваньні астранома і праваслаўнага сьвятара.
У гомельскім аэрапорце пры дазапраўцы грузавога самалёта загінулі 87 коз. Жывёлаў перавозілі ў Казахстан з Эўропы.
Хрысьціянская поўнаэвангельская царква «Новае жыцьцё», што ў былой вёсцы Сухарава, зноў пад пагрозай зносу. На яе месцы зьбіраюцца пабудаваць сярэднюю школу больш як на тысячу вучняў і басэйн.
Анансаванага некаторымі СМІ зьніжэньня цэнаў на аўтамабільнае паліва 2 студзеня не адбылося. Аднак канцэрн «Белнафтахім» абяцае, што бэнзін днямі ўсё ж патаньнее.
У 2018 годзе ў лепшы сьвет адышло шмат выбітных асобаў: грамадзкіх дзеячоў, кампазытараў, літаратараў, мастакоў, артыстаў, спартоўцаў. Свабода ўспамінае.
Ганна Красуліна, пасьля таго, як Маскоўскі суд скасаваў рашэньне раённай міграцыйнай службы аб яе высылцы зь Беларусі, распавяла, што ў глыбіні душы спадзявалася на справядлівасьць, але чакала і горшага.
Ганна Красуліна зьвярнулася ў суд Маскоўскага раёну Менску з просьбай адмяніць рашэньне раённага ўпраўленьня ўнутраных спраў аб высылцы. Прычынай для высылкі Красулінай сталі адміністрацыйныя правапарушэньні.
Наступнае паседжаньне — 19 сьнежня а 10-й раніцы. АГіМ Маскоўскага РУУС павінен прадставіць суду дакумэнт для службовага карыстаньня, а Красуліна — пацьверджаньне сплаты штрафу.
Рух «За свабоду» быў заснаваны ў 2006 годзе пасьля прэзыдэнцкіх выбараў адзіным кандыдатам у прэзыдэнты ад аб’яднаных дэмакратычных сіл, ляўрэатам прэміі Эўрапейскага парлямэнту імя Сахарава «За свабоду думкі» Аляксандрам Мілінкевічам. Але афіцыйна зарэгістравалі яго толькі 17 сьнежня 2008 году.
Госьця «Інтэрвію тыдня» — экс-старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанна Літвіна. Яна разважае пра карані «справы БелТА», бяспраўнасьць журналістаў-фрылансэраў, зьмены ў Закон аб СМІ, «мэдыяфрэнію» расейскай прапаганды.
Актывістаў прызналі вінаватымі ў непадпарадкаваньні міліцыі. Яны ж кажуць, што непадпарадкаваньня не было.
У Менску выйшаў зборнік «Масавыя рэпрэсіі ў СССР у гістарычных дасьледаваньнях і гістарычнай памяці».
Прэмія за найлепшыя літаратурныя творы, створаныя на падставе асабістага турэмнага досьведу.
30 лістапада праваабарончая супольнасьць Беларусі вызначыла шорт-ліст штогадовай Нацыянальнай прэміі за дасягненьні ў галіне правоў чалавека.
У Міжнародны дзень правоў чалавека ў Менску адкрылася Інфармацыйна-кансультацыйная ўстанова дзеля папулярызацыі прававой культуры «Тэрыторыя правоў».
Загрузіць яшчэ