Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску адкрылася публічная пляцоўка «Тэрыторыя правоў». ФОТА


У Міжнародны дзень правоў чалавека ў Менску адкрылася Інфармацыйна-кансультацыйная ўстанова дзеля папулярызацыі прававой культуры «Тэрыторыя правоў».

Дырэктар установы праваабаронца Андрэй Палуда заявіў Свабодзе, што гэта не палітычная пляцоўка, а адукацыйна-асьветніцкая, кансультацыйная.

«Гэта будзе пляцоўка для правядзеньня мерапрыемстваў для праваабарончых арганізацый. Любая праваабарончая арганізацыя, ініцыятыва зможа зладзіць там сэмінар, круглы стол, канфэрэнцыю, сустрэчу — будзе прастора кшталту „Прэс-клюбу“.

Прычым мы запрашаем ня толькі праваабарончыя арганізацыі, але і любыя дэмакратычныя структуры. І яшчэ прапануем магчымасьці для арганізацый, якія працуюць з „уразьлівымі групамі“. Да прыкладу, тут ёсьць усе ўмовы для людзей з інваліднасьцю — першы паверх, пандусы. Будзем прымаць і іншыя арганізацыі, якіх не пускаюць на іншыя пляцоўкі», — сказаў Палуда.

«Тэрыторыя правоў» месьціцца ў менскім мікрараёне Ўручча-5, па вуліцы Ложынскай, 16, памяшканьне 404.

10 сьнежня на «Тэрыторыі правоў» адбудуцца адразу дзьве імпрэзы. Адна — уганараваньне Нацыянальнай прэміяй за дасягненьні ў галіне правоў чалавека. Другая — абвяшчэньне ляўрэатаў прэміі імя Францішка Аляхновіча за літаратурныя творы, створаныя на падставе асабістага турэмнага досьведу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG