У гісторыі незалежнай Беларусі не было прэцэдэнтаў адкліканьня дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. Але цяпер неабыякавыя выбарнікі ініцыююць адкліканьне дэпутатаў, якіх абвінавачваюць у бязьдзеяньні.
Беларускі рубель пасьля выбараў імкліва падае. У банкаматах валюты няма. У аддзяленьнях невялікую суму ў далярах ці эўра можна купіць, дачакаўшыся, калі хтосьці здасьць.
25 жніўня бацькам дзяцей беларускамоўнай гімназіі № 23, якія патрабавалі сумленнага пераліку галасоў на выбарах, прыйшоў адказ: дырэктарка Ірына Пасюкевіч проста распусьціла апякунскую бацькоўскую раду сваім загадам.
23 жніўня ўвечары з Акрэсьціна выйшаў адзін з апошніх затрыманых пасьля выбараў — грамадзянін Расеі Міхаіл Дарожкін, якога родныя і консулы шукалі 10 дзён. Выйшаў са штампам аб дэпартацыі і забароне ўезду ў Беларусь на 5 гадоў.
Ці будуць пакараныя службовыя асобы, які выдавалі злачынныя загады жорстка затрымліваць людзей, катаваць і зьдзекавацца зь іх у пастарунках?
На сэрвісе пошуку людзей на tut.by 14 жніўня ў сьпісе былі 74 чалавекі. 18 жніўня МУС паведаміла, што шукаюць 30 чалавек. Свабода сабрала гісторыі, расказаныя сваякамі зьніклых.
Старшыня Заслаўскага гарвыканкаму Сьвятлана Карташова не падавала ў адстаўку і знаходзіцца на працоўным месцы. Яе сакратарка назвала зьвесткі аб адстаўцы Карташовай «фэйкам і ўкідам».
Убачыў АМАП, пабег — атрымаў тры раненьні гумовымі кулямі і быў жорстка зьбіты ў міліцэйскім бусіку.
Доктар-рэаніматоляг Юры Сіраш апавядае, як на месца выбухаў не прапускалі машыны хуткай дапамогі, як АМАП біў валянтэраў і дабіваў параненых, у якім стане прывозілі людзей з Акрэсьціна. І чаму, на яго думку, ўлада страціла павагу.
Свабода пагутарыла зь сябрам выбарчай камісіі настаўніцай Дар’яй Мама, якая не падпісала выніковы пратакол, у якім колькасьць галасоў за Ціханоўскую была заніжаная прыкладна на 130.
Пасьля вызваленьня з турмаў ў Менску і Жодзіне зьнявечаныя, жорстка зьбітыя людзі прыехалі ў шпіталь хуткай дапамогі ў Менску. А валянтэры літаральна завалілі ўвесь прыёмны пакой ежай і неабходнымі рэчамі.
Свабода пагутарыла зь лекарамі, якія прымалі траўмаваных пацыентаў з масавых акцыяў у першыя дзьве ночы пратэстаў.
«Мы нават радаваліся, што нас ня кормяць, каб не хадзіць у прыбіральню ў камэры».
Дырэктар Жабінкаўскага цукровага заводу паведаміў Свабодзе 11 жніўня, што страйку на прадпрыемстве не было.
Карэспандэнтка Свабоды трапіла ў галоўны вайскова-мэдычны клінічны цэнтар №432 Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь і паразмаўляла з шасьцю пацярпелымі.
На праспэкт Незалежнасьці ідзе моладзь зь белымі бранзалетамі на руках. Тым часам па ўсім цэнтры гораду стаіць спэцтэхніка сілавікоў і аўтобусы з салдатамі.
Вахтарка менскай сярэдняй школы № 204 Сьвятлана Фамінская расказала на відэа пра фальсыфікацыі на датэрміновым галасаваньні. Відэа апублікаваў тэлеграм-канал «Мая краіна Беларусь».
Супрацоўніцу Dana Holdings Юлію Юхно звольнілі з працы, як яна лічыць, за пост у сацсетках. Цяпер дзякуючы ініцыятыве «Честные люди» Юлія перавучваецца на спэцыяліста ў ІТ-сфэры.
На гэтым тыдні ў сталіцы, якая займае плошчу 348,84 квадратнага кілямэтра (без уліку прыгарадаў) месца для перадвыбарчых пікетаў няма.
Прынамсі тры дзясяткі замежных карэспандэнтаў, якія хацелі прыехаць у Беларусь, каб асьвятляць прэзыдэнцкія выбары, дасюль не атрымалі акрэдытацыю.
Загрузіць яшчэ