«Міліцыя дзейнічала правамерна»
2 сакавіка спаўняецца пяць гадоў з дня сьмерці народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна. За некалькі дзён да гэтай даты выйшла ягоная новая кніга дзёньнікаў.
«Было цікава, я быў проста ў захапленьні ад таго, што чуў і бачыў. Я магу параўнаць хіба з тым, як было, калі я абвяшчаў нашу незалежнасьць, і цяпер праз 25 год паўтарылася тое, што было», — падзяліўся ўражаньнямі ад «Вялікай размовы» з Лукашэнкам ганаровы старшыня ТБМ Алег Трусаў.
Прафэсар Валянцін Голубеў, былы апазыцыйны дэпутат Вярхоўнага Савету, пераказаў Свабодзе свае ўражаньні ад гутаркі з Аляксандрам Лукашэнкам пра незалежнасьць і гісторыю беларускай дзяржавы. Гутарылі яны ў перапынку прэсавай канфэрэнцыі.
У Стоўпцах 28 лютага знайшлі павешаным 21-гадовага сьледчага Станіслава Беця. Свабода пагаварыла з маці Станіслава Ірынай.
Афіцыйная прадстаўніца Сьледчага камітэту Юлія Ганчарова паведаміла Свабодзе, што міліцыянт Станіслаў Бець, цела якога знайшлі 28 лютага ў Стоўпцах, сапраўды працаваў сьледчым.
Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая дамагаецца ўключэньня ў парадак дня сэсіі Палаты прадстаўнікоў перагляду артыкула 328 Крымінальнага кодэксу. Яна падрыхтавала свой альтэрнатыўны законапраект і 27 лютага выступіла падчас круглага стала.
Судзяць мужчын, якія на трасе М1 перасьледавалі аўтамабіль і кінулі яму ў салён піратэхнічны сродак — фальшфаер.
Беларуская асацыяцыя журналістаў правяла маніторынг прарасейскай прапаганды ў дзяржаўных мэдыях Беларусі.
21 лютага ў сьвеце адзначаецца дзень роднай мовы. Падчас апошняга перапісу насельніцтва (2009 год) роднай мовай беларускую назвалі 53,2% насельніцтва краіны. Ці ёсьць у Беларусі магчымасьць вучыцца на роднай мове?
21 лютага ў сьвеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. У Беларусі з гэтай нагоды адбудзецца шэраг імпрэзаў на розных пляцоўках — ад навукова-практычных канфэрэнцыяў і лекцыяў да выступаў папулярных музыкаў і літаратараў у кавярнях і крэатыўных прасторах.
«Выключна нэгатыўныя стэрэатыпныя ўяўленьні пра Сталіна, створаныя ў масавай сьвядомасьці грамадзтва, яшчэ цалкам ня выкараненыя», — гаворыцца ў афіцыйным адказе Нацыянальнай акадэміі навук ініцыятарам сьвяткаваньня 140-годзьдзя Сталіна. Свабода зьвярнулася ў Акадэмію навук па камэнтары.
Адміністрацыя Фрунзэнскага раёну Менску падвяла вынікі грамадзкага абмеркаваньня забудовы былой вёскі Сухарава.
У школах і гімназіях чакаюцца масавыя праверкі і «аналіз працы сацыяльна-псыхалягічных службаў», абяцае Міністэрства адукацыі.
Бацькі хворай дзяўчынкі маюць намер дайсьці да Вярхоўнага суду.
Больш за 200 чалавек у Беларусі былі зьняволеныя з палітычных матываў. Рэпартаж Свабоды з адкрыцьця выставы лістоў беларускіх палітвязьняў 1996–2019 гадоў.
Грамадзкія дзеячы, пэдагогі, дэпутаты, простыя людзі шакаваныя трагедыяй у Стоўпцах. Інфармацыі пра прычыны, матыў злачынства, пра тое, што падштурхнула хлопца да такога страшнага ўчынку, зусім мала. Суразмоўцы Свабоды выказваюць свае асабістыя меркаваньні.
Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў па Стаўпецкай выбарчай акрузе Алена Анісім пракамэнтавала двайное забойства ў сярэдняй школе № 2 у Стоўпцах.
Двайное забойства ў стаўпецкай школе камэнтуе генэрал міліцыі ў адстаўцы Мечыслаў Грыб, які служыў у органах унутраных спраў за савецкім часам.
З высокапастаўленых чыноўнікаў у панядзелак Стоўпцы наведалі міністар аховы здароўя Валеры Малашка, старшыня Сьледчага камітэту Іван Наскевіч. На БТ у вечаровых навінах інфармацыя пра трагедыю ў Стоўпцах была пятай па ліку і прагучала на 22-й хвіліне выпуску.
Загрузіць яшчэ