29 студзеня адбудзецца прэзэнтацыя кнігі Паўла Севярынца «Каменнае сэрца». У інтэрвію Свабодзе Павал Севярынец расказаў, што «каменным сэрцам» называюць турму КДБ — «амэрыканку», патлумачыў, у каго насамрэч б’ецца «каменнае сэрца», і распавёў, чаму ён зноў узгадвае свой турэмны досьвед.