Беларускія дзелавыя колы вельмі пэсымістычна ацэньваюць вынікі 2014 году, кажуць пра адкат дзелавога клімату на тры гады назад і канстатуюць, што паміж бізнэсам і ўладай — крызіс даверу.
Забойства Барыса Нямцова справакуе выцясьненьне з расейскіх палітычных эліт памяркоўных элемэнтаў і прывядзе да ўзмацненьня пазыцыяў прыхільнікаў ізаляцыянізму. Такую думку ў інтэрвію Свабодзе выказаў расейскі палітоляг Дзьмітры Арэшкін.
Актывіст прадпрымальніцкага руху Алесь Макаеў затрыманы ў Менску, яго адвезьлі ў РУУС Цэнтральнага раёну.
Міністэрства абароны Беларусі абвяргае заявы пра тое, што салдат у войску прымушаюць глядзець тэлебачаньне ЛНР і расейскія тэлеканалы.
Любыя дзяржаўныя абмежаваньні ў сфэры інтэрнэту абысьці можна, але вялікая частка аўдыторыі ўсё роўна будзе страчана.
Украіна хоча імпартаваць электраэнэргію зь Беларусі. Пра гэта заявіў міністар энэргетыкі Беларусі Ўладзімер Патупчык на прэс-канфэрэнцыі ў Менску, перадае РИА Новости.
Беларусь павінна выдаць Кіргізстану братоў Бакіевых, якія могуць быць датычныя да забойства ў Менску лідэра арганізаванай злачыннай групоўкі Алманбета Анапіяева.
Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Moody’s Investors Service паставіла доўгатэрміновыя рэйтынгі дэпазытаў «Беларусбанку», «Белаграпрамбанку», «Белінвэстбанку», «БПС-Сбербанку», «Менскага транзытнага банку» і «Дэльта банку»
Пасьля паўночы ў зоне баявых дзеяньняў у Данбасе не было зафіксавана парушэньняў «рэжыму цішыні».
Улады Беларусі атрымалі права блякаваць ня толькі сайты з «чорнага сьпісу», але і сродкі ананімнасьці ў інтэрнэце — ананімайзэры, проксі-сэрвэры і TOR.
Ініцыятыва кіраўніцтва Літвы аб вяртаньні абавязковай вайсковай службы адпавядае настроям літоўскага грамадзтва, якое вельмі сур’ёзна ставіцца да магчымасьці вайны з Расеяй.
Радыё Свабода склала сьпіс 10 самых «арыгінальных» заканадаўчых ініцыятыў за апошнія гады.
Нацыянальны банк праводзіць мерапрыемствы «па максымальным скарачэньні выпадкаў выкарыстаньня замежнай валюты пры правядзеньні разьлікаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь». Пра гэта паведамляе прэс-служба галоўнага банку краіны.
Сайт Mediakritika.by, створаны камандай беларускіх мэдыяэкспэртаў, з сакавіка распачынае новы праект — «Гісторыя беларускага самвыдату».
Сайт McDonald`s у Беларусі запусьціў беларускую вэрсію сайту. Вэрсія ахоплівае ўсе разьдзелы партала.
Беларусь і Казахстан просяць адкласьці на 2 гады ўвядзеньне ў эксплюатацыю нацыянальных аналягаў расейскай сыстэмы экстранага рэагаваньня пры ДТЗ ЭРА-ГЛОНАСС.
Выступаючы перад кіраўніцтвам Узброеных сіл, Аляксандар Лукашэнка паабяцаў ня ўцягваць Беларусь у дурныя супрацьстаяньні з кім бы там ні было.
Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі лічыць, што апэратары сыстэм імгненных паведамленьняў (Skype і іншыя) павінны адлічваць беларускаму боку частку прыбытку. Пра гэта паведамляе Інтэрфакс-Захад.
Расейскім паліцыянтам могуць забараніць наведваць Беларусь.
Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы з прэзыдэнтам Эўрапейскага банку рэканструкцыі і разьвіцьця Сумам Чакрабарці заявіў, што гатовы «годна спыніць» баявыя дзеяньні ў раёне Дэбальцава.
Загрузіць яшчэ