Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Moody’s плянуе зьнізіць рэйтынгі шасьці беларускіх банкаў


Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Moody’s Investors Service паставіла доўгатэрміновыя рэйтынгі дэпазытаў «Беларусбанку», «Белаграпрамбанку», «Белінвэстбанку», «БПС-Сбербанку», «Менскага транзытнага банку» і «Дэльта банку» ў мясьцовай і замежнай валюце на перагляд з магчымасьцю зьніжэньня, паведамляе «Інтэрфакс-Захад».


Moody’s адзначае рызыкі неспрыяльных зьмяненьняў у і без таго вельмі складанай кан’юнктуры ў Беларусі. Нэгатыўныя фактары ўключаюць устойліва высокую інфляцыю, дэвальвацыю нацвалюты ў сьнежні 2014 і студзені 2015 году, высокую ўразьлівасьць перад зьнешнімі ўзрушэньнямі і павелічэньне верагоднасьці спыненьня фінансавай падтрымкі з боку Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG