Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ноччу ў Данбасе не стралялі


Пасьля паўночы ў зоне баявых дзеяньняў у Данбасе не было зафіксавана парушэньняў «рэжыму цішыні».

Пасьля паўночы ў зоне баявых дзеяньняў у Данбасе не было зафіксавана парушэньняў «рэжыму цішыні». Пра гэта Еспресо.TV паведаміў прадстаўнік штабу АТА Анатоль Стэльмах.

У Данецку з 22 па 23 гадзіну паблізу шахты Бутаўка баевікі беспасьпяхова атакавалі пазыцыі ўкраінскіх сілавікоў. А з 23:45 амаль гадзіну сэпаратысты абстрэльвалі населены пункт Пяскі з стралковай зброі. Але пасьля паўночы парушэньняў спыненьня агню не зафіксавана.

Без абстрэлаў ноч прайшла на Марыюпальскім, Дэбальцаўскім і Луганскім напрамках.

Стэльмах таксама адзначыў, што сэпаратысты працягваюць перамяшчаць тэхніку, аднак гаварыць, што яны адводзяць узбраеньне, пакуль рана.

«Цяпер мы фіксуем перамяшчэньне варожых войскаў, аднак наколькі яны адводзяць іх, цяпер складана сказаць, наша разьведка вывучае гэтае пытаньне», — сказаў прадстаўнік штабу АТА.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG