«Сёньня вельмі сур’ёзная сытуацыя пасьля менскіх пагадненьняў у кірунку Дэбальцава. Беларусь магла б адыграць вялікую ролю ва ўрэгуляваньні гэтага канфлікту, калі б бакі, залучаныя ў яго, гэтага хацелі», — сказаў ён, перадае БЕЛТА.
«Мы сёньня прапанавалі ўкраінскаму і іншаму боку, уцягнутаму ў гэты канфлікт, што праблему Дэбальцава можна вырашыць на працягу сутак, калі гэтага захочуць Украіна, Расея, ДНР і ЛНР», — адзначыў Лукашэнка.
Мы гатовыя ня проста быць пасярэднікам, а годна спыніць гэты канфлікт у раёне Дэбальцава і вывесьці ўсіх вайскоўцаў Украіны адтуль пад нашы гарантыі, што яны больш ніколі ваяваць ня будуць.
«Мы гатовыя ня проста быць пасярэднікам, а годна спыніць гэты канфлікт у раёне Дэбальцава і вывесьці ўсіх вайскоўцаў Украіны адтуль пад нашы гарантыі, што яны больш ніколі ваяваць ня будуць, — сказаў Лукашэнка. — І калі кагосьці напружвае зброя, якой валодаюць сёньня вайскоўцы Ўкраіны, акружаныя ў Дэбальцава, мы гатовыя прыняць на тэрыторыі Беларусі гэтую зброю. Такім чынам, яна ніколі больш ня будзе ўдзельнічаць у ваенных дзеяньнях». Пры гэтым ён дадаў, што трэба ўхваленьне бакоў канфлікту. «Калі для іх зьяўляецца прыярытэтам жыцьцё тысяч ні ў чым не вінаватых акружаных там людзей, то мы гатовыя гэта зрабіць на працягу сутак», — дадаў Лукашэнка.
«Калі гэта цікава рэальным дзейным асобам у Дэбальцаве і, у прыватнасьці, уцягнутым у гэты канфлікт. Але вы павінны ведаць, што там вельмі шмат розных інтарэсаў, адсюль і розныя падыходы», — адзначыў ён.
Лукашэнка зьвярнуў увагу на тое, што Беларусь імкнецца адыграць сваю ролю ва ўрэгуляваньні канфлікту ва Ўкраіне, аднак дзейнічае больш непублічна.