Напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў улады абвясьцілі негалосны мараторый на рост коштаў. Але экспэрты перакананыя: пасьля абнародаваньня вынікаў галасаваньня беларусаў зноў чакае цэнавая гонка.
Беларускі інстытут рэформы і трансфармацыі публічнага адміністраваньня (BIPART) дасьледаваў прычыны выбару дзяржаўнымі службоўцамі сваёй працы. Адзін з галоўных матываў — стабільнасьць і сацыяльная абароненасьць.
Авіяўдары Расеі ў Сырыі камэнтуе былы беларускі дыплямат, які перайшоў у апазыцыю да ўладаў, а пазьней эміграваў у Швэцыю. На яго думку, Сырыя для Расеі — магчымасьць пераключыць канфлікт з Украінай у шырэйшую плоскасьць.
Мастацкі кіраўнік фэсту “Год Агінскага ў Залесьсі” Аляксей Фралоў пра тое, ці ня згасьне цікавасьць да асобы аўтара неўміручага палянэзу “Разьвітаньне з Радзімай” пасьля заканчэньня юбілейных імпрэзаў.
Вёска Прылукі пад Менскам у агляднай будучыні можа скласьці канкурэнцыю «Дыснэйлэнду». У гэтым перакананыя аўтары праекту «турыстычнага цуду з экалягічным ухілам».
Будоўля Нацыянальнага футбольнага стадыёну ў Менску ня можа пачацца з-за таго, што зацікаўленыя дзяржаўныя структуры лабіруюць інтарэсы розных замежных інвэстараў.
Паводле дадзеных міжнародных арганізацыяў, колькасьць уцекачоў, якія сёлета прыбылі ў краіны Эўразьвязу, перавысіла паўмільёна чалавек. Як ставяцца да перасяленцаў прадстаўнікі міграцыі пачатку 1990-х — перадусім з колішніх савецкіх рэспублік?
Футбалісты барысаўскага БАТЭ ў першым хатнім матчы Лігі чэмпіёнаў сэзону 2015/2016 атрымалі валявую перамогу ў супрацьстаяньні з італьянскай «Ромай» (3:2).
Ці скарыстаецца Беларусь магчымасьцямі, якія могуць ўзьнікнуць пасьля забароны на палёты паміж Расеяй і Ўкраінай, Свабодзе адказвае намесьнік гендырэктара кампаніі «Белавія» Ігар Чаргінец.
Апошні тыдзень у сьвеце часта згадвалі імя мільярдэра Андрэя Мельнічэнкі. Падставай стаў спуск на ваду найбуйнейшай паруснай яхты коштам больш за 400 мільёнаў эўра.
100 гадоў таму лінія фронту расейска-германскага супрацьстаяньня стабілізавалася на заходніх межах Беларусі. Першая ўсясьветная вайна закруціла ў варонку імпэрскіх інтарэсаў і беларускія землі.
Сёньня ў Залесьсі ля Смаргоні ўшануюць Міхала Клеафаса Агінскага — дыплямата, паўстанца, кампазытара. У гонар ягонага 250-гадовага юбілею ЮНЭСКА абвясьціла 2015-ты Годам Агінскага.
Экспэрты адзначаюць, што за два дзясяткі гадоў грамадзяне Беларусі прыйшлі да гатоўнасьці адмовіцца ад плянавай эканомікі і аддацца на волю рынку.
Папулярны гурт Rahis прэзэнтуе кліп на песьню «Грэй мяне» з альбому «Паміж сонцам і хмарамі».
Менская мастачка Маргарыта Верамейчык стварыла аўтарскую лялечную галерэю, у якой прадстаўлены чатыры пакаленьні роду Агінскіх. 25 верасьня — 250 гадовы юбілей Міхала Клеафаса Агінскага
Лёгкаатлетка Аліна Талай — пра віды на Рыё-дэ-Жанэйра, свабодалюбны «Харлей» і шлях да беларускамоўнасьці.
У вёсцы Раўбічы пад Менскам жыве 45-гадовы Марат Бакіеў, завочна асуджаны на радзіме старэйшы сын зрынутага прэзыдэнта Кіргізстану Курманбека Бакіева.
Славутая вёска Раўбічы сёньня яна набывае яшчэ адну характэрную асаблівасьць: тут усё часьцей можна сустрэць асобаў з разнастайных «чорных сьпісаў».
Футбольная каманда БАТЭ з Барысава пяты раз у сваёй гісторыі стартавала ў самым прэстыжным клюбным турніры Старога сьвету — Лізе чэмпіёнаў.
Аляксандар Лукашэнка не скарыстаўся магчымасьцю выступіць у эфіры Беларускага тэлебачаньня ў якасьці кандыдата на пасаду кіраўніка дзяржавы.
Загрузіць яшчэ