Беларуская асацыяцыя журналістаў (БАЖ) шчыра віншуе ўсіх сваіх чальцоў і сяброў зь юбілеем — сёньня арганізацыі споўнілася 20 гадоў.
«Некаторыя палітычныя сілы ў Беларусі працуюць на адмоўную ацэнку выбараў з боку міжнародных назіральнікаў», заявіла старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына.
Экспэрты не выключаюць ваенна-палітычнай дэстабілізацыі Беларусі Расеяй цягам бліжэйшых трох-шасьці месяцаў.
15 верасьня а 19-й гадзіне на Вялікай сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы адбудзецца сьвяточная імпрэза ў гонар 95-гадовага юбілею галоўнай тэатральнай установы краіны.
Да гэтай даты прымеркаваны шэраг імпрэзаў, уключна з паказам спэктакляў, якія былі прадстаўлены гледачам у гэтыя дні амаль стагодзьдзе таму.
Стагодзьдзе таму на беларускую зямлю прыйшла Першая ўсясьветная вайна. Яна ператварыла на некалькі гадоў цяперашнюю Беларусь у арэну жорсткіх баёў.
Сталічныя ўлады паведамілі, што нарэшце знайшлі ахвотных забудоўваць тэрыторыю ў гістарычным цэнтры Менску.
13 верасьня на тэлеканале «Белсат» адбудзецца прэм’ера дакумэнтальнага сэрыялу «Сьведкі», прысьвечанага найноўшай гісторыі Беларусі. Аўтар сцэнару і рэжысэр — наш калега, журналіст Радыё Свабода Вячаслаў Ракіцкі.
Цяпер на тэрыторыі, падкантрольнай самаабвешчаным «народным рэспублікам», пражывае блізу 3 мільёнаў чалавек. У мірны час насельніцтва гэтых абласьцей Украіны перавышала 6 мільёнаў.
Руплівец беларускага руху з расейскай Сыбіры Алег Рудакоў апантаны ідэяй надаць статус гарадоў-пабрацімаў Іркуцку і Віцебску.
Падзеі ў Кішынёве — вачыма жыхаркі малдаўскай сталіцы Ганны Мазур, этнічнай беларускі, культуроляга і фотамастака. Зь ёю пагутарыў карэспандэнт Свабоды.
Два гады таму падчас капітальнага рамонту ў кватэры менскіх пэнсіянэраў Грысімавых здарыўся пажар, наступствам якога Мікалай Цімафеевіч і Соф’я Сьцяпанаўна ня могуць даць рады дагэтуль.
Адна з тых, каму з учорашніх студэнтаў давялося перакваліфікавацца ў настаўнікі — 24-гадовая Стася Рудак. Выпускніца Коласаўскага ліцэю распачынае навучальны сэзон у Босьніі і Герцагавіне.
Некалькі дзён па вуліцах Менску курсіруе аўтамабіль, які зьвяртае на сябе ўвагу ня толькі прыгожымі формамі, але і нацыянальна-гістарычнай арыентаванасьцю гаспадара, — бел-чырвона-белы MINI Countryman з гербам «Пагоня» на даху.
Візыт Аляксандра Лукашэнкі ў Кітай, прымеркаваны да 70-годзьдзя перамогі над японскім мілітарызмам, завяршыўся назіраньнем за маштабнай вайсковай дзеяй на плошчы Т’яньаньмэнь.
За пару дзясяткаў кілямэтраў ад Менску ўзьнікне «індустрыяльная варонка» з надзвычайнай канцэнтрацыяй прадпрыемстваў, горад памерам з Бабруйск.
Прычына — пустая казна, перакананы экспэрт.
Прадпрымальнік-грузаперавозчык Сяргей Штода, вядомы сваёй актыўнасьцю ў змаганьні зь недасканалай сыстэмай спаганяньня грошай за карыстаньне платнымі дарогамі ў Беларусі, учыніў пэрформанс падчас Міжнароднага авіяцыйна-касьмічнага салёну MAKS-2015 у Маскве.
Аляксандар Лукашэнка выправіўся з трохдзённым візытам у Пэкін — нагодай стала сьвяткаваньне Кітаем 70-годзьдзя заканчэньня Другой усясьветнай вайны і перамогі над Японіяй.
У Прылуках пад Менскам, дзе зьбярогся палац Чапскіх, прапануюць стварыць «дэманстрацыйную зону высокай энэргаэфэктыўнасьці і экалягічнасьці».
Загрузіць яшчэ