Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Героем кліпу Rahis стаў «нябесны гід» Віктар Малышчыц


Rahis. Музыка беларускіх нябёсаў
Rahis. Музыка беларускіх нябёсаў

Папулярны гурт Rahis прэзэнтуе кліп на песьню «Грэй мяне» з альбому «Паміж сонцам і хмарамі».

На фінішы працы над новай кружэлкай Свабода рабіла інтэрвію з фронтмэнамі калектывуДзянісам Філіпенкам і Зьмітром Язьвінскім.

У цэнтры сюжэту дэбютнага відэа менскай каманды — вядомы астраном-фатограф Віктар Малышчыц. Зорныя «таймлапсы» беларускага майстра, зьнятыя ім па ўсёй Беларусі, зьбіраюць дзясяткі тысяч праглядаў у сеціве і захапляюць хараством беларускай прыроды і зорнага неба.

— Віктар вельмі блізкі нам паводле духу і поглядаў на сваю справу. Увесь свой вольны час ён глядзіць кудысьці ў неба і паказвае яго неверагодную прыгажосьць. Яе так лёгка можа ўбачыць кожны, калі проста падыме галаву, але яна застаецца амаль незаўважанай, — кажа аўтар песьні Дзяніс Філіпенка.

Зорнае неба Віктара Малышчыца
Зорнае неба Віктара Малышчыца

Рэжысэр відэа — малады беларускі кліпмэйкер Ігар Чышчэня. Здымкі праходзілі цягам некалькіх веснавых і летніх месяцаў. Пра сваё бачаньне кліпу апавядае яго галоўны герой Віктар Малышчыц:

— Кліп пра тое, што ёсьць сэнс кожнаму з нас імкнуцца да зорак, у прамым і пераносным сэнсе. Пра тое, што любыя цяжкасьці жыцьця будуць пераадолены, калі яшчэ ня згасла ўнутры вера і калі сэрца яшчэ грэе надзея.

Астраном-фатограф Віктар Малышчыц
Астраном-фатограф Віктар Малышчыц

Канцэртная прэзэнтацыя новага альбому Rahis «Паміж сонцам і хмарамі» адбудзецца празь месяц, 22 кастрычніка, у сталічным Loft Cafe на вуліцы Пятруся Броўкі, 22.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG