Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка не пасьпеў у тэлевізар з-за Пуціна


Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімер Пуцін у Бачаравым Ручаі 15 верасьня
Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімер Пуцін у Бачаравым Ручаі 15 верасьня

Аляксандар Лукашэнка не скарыстаўся магчымасьцю выступіць у эфіры Беларускага тэлебачаньня ў якасьці кандыдата на пасаду кіраўніка дзяржавы.

Паводле рашэньня ЦВК, яму быў дадзены эфір 16 верасьня а 19:30. Аднак акурат у гэты час пачалася перадачы «Нашы», прысьвечаная народнай артыстцы Беларусі Стэфаніі Станюце.

Зрэшты, яшчэ раніцай афіцыйныя мэдыі паведамілі, што дзейны кіраўнік краіны пасьля саміту АДКБ у Таджыкістане скіраваўся з працоўным візытам у Сочы, дзе яго ўжо чакаў расейскі прэзыдэнт Уладзімер Пуцін. Да таго ж, 17–18 верасьня ён плянуе ўзяць удзел у ІІ Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расеі.

Але ў кандыдата Лукашэнкі ёсьць яшчэ адзін шанец сустрэцца з тэлевізійным электаратам — 23 верасьня. Праўда, у часе папярэдніх выбарчых кампаній 2006-га і 2010-га гадоў ён такую магчымасьць ігнараваў.

Выступы астатніх кандыдатаў у прэзыдэнты на Беларускім тэлебачаньні разьмеркаваныя наступным чынам: Сяргей Гайдукевіч зьвярнуўся да сваіх прыхільнікаў 15 верасьня і наступны раз выступіць 25-га, Тацяна Караткевіч будзе мець эфірны час 17 і 24 верасьня, Мікалай Улаховіч — 18 і 22 верасьня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG